https://bel.sputnik.by/20250207/lukashenka-belarus-vygadna-pratsavats-z-bashkortastanam-1093416001.html
Лукашэнка прапанаваў Башкортастану супрацоўнічаць у сферы выпуску БПЛА
Лукашэнка прапанаваў Башкортастану супрацоўнічаць у сферы выпуску БПЛА
Sputnik Беларусь
Беларускі лідар адзначыў, што тавараабарот з Башкортастанам за мінулы год стаў менш, і яго неабходна павялічыць. 07.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-07T11:26+0300
2025-02-07T11:26+0300
2025-02-07T13:32+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
башкортастан
аляксандр лукашэнка
навіны
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/0c/1089495589_42:0:1148:622_1920x0_80_0_0_037f7aaced509c1b2725653812eb763d.jpg
МІНСК, 7 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці павялічыць тавараабарот з Рэспублікай Башкортастан, перадае карэспандэнт Sputnik.Беларускі лідар у пятніцу праводзіць сустрэчу з кіраўніком Рэспублікі Башкортастан Радыем Хабіравым. Бакі абмяркуюць актуальныя пытанні і перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Мінка і Уфы."Мы крыху зменшылі тавараабарот у мінулым годзе (...) 5-6% у тавараабароце", - сказаў Лукашэнка.Паводле яго слоў, трэба нарасціць лічбы тавараабароту, якія складаюць на гэты момант каля 315 млн долараў."Нам вельмі выгадна працаваць з Башкортастанам", - звярнуў увагу прэзідэнт.У бакоў ужо ёсць шэраг сумесных тэхналагічных праектаў, у прыватнасці па зборцы трактароў, тралейбусаў, і іх неабходна развіваць. Мінск гатоў супрацоўнічаць у вытворчасці тэхнікі на базе беларускіх тэхналогій, у прыватнасці, аўтатэхнікі, трамваяў. Беларускі бок таксама плануе адкрыць ва Уфе вытворча-сэрвісны цэнтр дарожна-будаўнічай і іншай тэхнікі "Амкадор".Лукашэнка таксама адзначыў, што Беларусі і Башкірыі мэтазгодна развіваць супрацоўніцтва ў частцы вытворчасці беспілотнікаў, у тым ліку апаратаў для выкарыстання ў ваеннай сферы."Калі патрэбны будуць не толькі нашы тавары, але і тэхналогіі падыдуць вам, – з вялікім задавальненнем будзем працаваць", - падкрэсліў ён, растлумачыўшы, што ўжо ёсць пэўны вопыт і напрацоўкі.Прэзідэнт мяркуе, што трэба рухацца ў гэтым напрамку.Таксама беларускі бок гатоў пастаўляць у гэты рэгіён Расіі айчынныя прадукты, тавары лёгкай прамысловасці.У сваю чаргу Хабіраў падкрэсліў, што кожны год Башкортастан павялічвае аб'ёмы імпарту з Беларусі беларускіх прадуктаў.У сустрэчы бяруць удзел Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расіі Барыс Грызлоў, прэм’ер-міністр урада Башкортастан Андрэй Назараў, а таксама кіраўнік МАРГ Беларусі Артур Карповіч і кіраўнік МЗС Максім Рыжанкоў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240628/khabra-u-bashkortastana-sts-patreba--belaruskkh-gusenchnykh-traktarakh-1087566433.html
беларусь
башкортастан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/0c/1089495589_181:0:1010:622_1920x0_80_0_0_acd69ce7f73778869a183ee9bf874dbf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, башкортастан, аляксандр лукашэнка, навіны , палітыка
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, башкортастан, аляксандр лукашэнка, навіны , палітыка
Лукашэнка прапанаваў Башкортастану супрацоўнічаць у сферы выпуску БПЛА
11:26 07.02.2025 (абноўлена: 13:32 07.02.2025) Беларускі лідар адзначыў, што тавараабарот з Башкортастанам за мінулы год стаў менш, і яго неабходна павялічыць.
МІНСК, 7 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці павялічыць тавараабарот з Рэспублікай Башкортастан, перадае карэспандэнт Sputnik.
Беларускі лідар у пятніцу праводзіць сустрэчу з кіраўніком Рэспублікі Башкортастан Радыем Хабіравым. Бакі абмяркуюць актуальныя пытанні і перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Мінка і Уфы.
"Мы крыху зменшылі тавараабарот у мінулым годзе (...) 5-6% у тавараабароце", - сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, трэба нарасціць лічбы тавараабароту, якія складаюць на гэты момант каля 315 млн долараў.
"Нам вельмі выгадна працаваць з Башкортастанам", - звярнуў увагу прэзідэнт.
У бакоў ужо ёсць шэраг сумесных тэхналагічных праектаў, у прыватнасці па зборцы трактароў, тралейбусаў, і іх неабходна развіваць. Мінск гатоў супрацоўнічаць у вытворчасці тэхнікі на базе беларускіх тэхналогій, у прыватнасці, аўтатэхнікі, трамваяў. Беларускі бок таксама плануе адкрыць ва Уфе вытворча-сэрвісны цэнтр дарожна-будаўнічай і іншай тэхнікі "Амкадор".
Лукашэнка таксама адзначыў, што Беларусі і Башкірыі мэтазгодна развіваць супрацоўніцтва ў частцы вытворчасці беспілотнікаў, у тым ліку апаратаў для выкарыстання ў ваеннай сферы.
"Калі патрэбны будуць не толькі нашы тавары, але і тэхналогіі падыдуць вам, – з вялікім задавальненнем будзем працаваць", - падкрэсліў ён, растлумачыўшы, што ўжо ёсць пэўны вопыт і напрацоўкі.
Прэзідэнт мяркуе, што трэба рухацца ў гэтым напрамку.
Таксама беларускі бок гатоў пастаўляць у гэты рэгіён Расіі айчынныя прадукты, тавары лёгкай прамысловасці.
У сваю чаргу Хабіраў падкрэсліў, што кожны год Башкортастан павялічвае аб'ёмы імпарту з Беларусі беларускіх прадуктаў.
У сустрэчы бяруць удзел Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расіі Барыс Грызлоў, прэм’ер-міністр урада Башкортастан Андрэй Назараў, а таксама кіраўнік МАРГ Беларусі Артур Карповіч і кіраўнік МЗС Максім Рыжанкоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"