https://bel.sputnik.by/20250209/uzvyadzenne-natsyyanalnaga-gstarychnaga-muzeya-abyalena-maladzzhnay-budolyay-1093387389.html
Узвядзенне Нацыянальнага гістарычнага музея аб’яўлена маладзёжнай будоўляй
Узвядзенне Нацыянальнага гістарычнага музея аб’яўлена маладзёжнай будоўляй
Sputnik Беларусь
Згодна з указам прэзідэнта Беларусі, будаўніцтва музея пачнецца ў гэтым годзе, а завершыцца ў 2027-м, тое ж датычыцца і парку Народнага адзінства. 09.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-09T14:54+0300
2025-02-09T14:54+0300
2025-02-09T14:54+0300
аляксандр лукашэнка
указ
будоўля
моладзь
нацыянальны гістарычны музей рэспублікі беларусь
парк народнага адзінства
мінск
грамадства
гісторыя
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/06/1089337368_4:0:1184:664_1920x0_80_0_0_a551ac4386bf5c149e6dc72200752296.jpg
МІНСК, 9 лют – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім прадугледжана будаўніцтва ў Мінску Нацыянальнага гістарычнага музея, парку Народнага адзінства і стварэнне пастаяннай экспазіцыі музея, паведамляе блізкі да прэзідэнцкай прэс-службы Telegram-канал "Пул Першага".Згодна з указам, музей і парк павінны быць узведзены ў перыяд з 2025 па 2027 год. Яны з’явяцца ў раёне вуліцы Арлоўскай.Падкрэсліваецца, што рэалізацыя ўказа пасадзейнічае фарміраванню ў беларусаў "пачуцця гонару за сваю краіну і датычнасці да яе гісторыі, культурнай і духоўнай спадчыны".Аб’ектыўны погляд на гісторыюЯк паведамлялася, аспекты архітэктурнага рашэння і экспазіцыі новага культурна-гістарычнага комплексу былі разгледжаны на пачатку верасня мінулага года на нарадзе ў Палацы Незалежнасці. Тады прэзідэнт Беларусі азнаёміўся з праектам будучага Нацыянальнага гістарычнага музея."Што б ні адбывалася вакол краіны, як бы мы ні былі заняты бягучымі пытаннямі, пытанні дзяржаўнага будаўніцтва заўсёды будуць у цэнтры нашай увагі", - падкрэсліў на нарадзе кіраўнік дзяржавы.Запланавана, што музей будзе знаходзіцца ў Цэнтральным раёне беларускай сталіцы – паміж праспектам Пераможцаў, вуліцай Арлоўскай і ракой Свіслач. Там жа, дзе раней размяшчаўся парк "Дрымлэнд", створаць парк Народнага адзінства, які ўвойдзе ў водна-зялёны дыяметр горада.Перыметр будынка музея будзе паўтараць контуры меж Беларусі, а яго экспазіцыя – змяшчаць экспанаты і інфармацыю аб гісторыі краіны са старажытных часоў і да нашых дзён.У сярэдзіне снежня 2024-га Лукашэнка падтрымаў прапанову ўдзельнікаў студатрадаўскага руху даверыць ім будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея і Парку Народнага адзінства.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240711/budatrad-z-belarus-adpravsya-na-bam-1087989126.html
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/06/1089337368_152:0:1037:664_1920x0_80_0_0_4285c8add42674debc8dc10582fa1eab.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, указ, будоўля, моладзь, нацыянальны гістарычны музей рэспублікі беларусь, парк народнага адзінства, мінск, грамадства, гісторыя, палітыка, у беларусі, беларусь
аляксандр лукашэнка, указ, будоўля, моладзь, нацыянальны гістарычны музей рэспублікі беларусь, парк народнага адзінства, мінск, грамадства, гісторыя, палітыка, у беларусі, беларусь
Узвядзенне Нацыянальнага гістарычнага музея аб’яўлена маладзёжнай будоўляй
Згодна з указам прэзідэнта Беларусі, будаўніцтва музея пачнецца ў гэтым годзе, а завершыцца ў 2027-м, тое ж датычыцца і парку Народнага адзінства.
МІНСК, 9 лют – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім прадугледжана будаўніцтва ў Мінску Нацыянальнага гістарычнага музея, парку Народнага адзінства і стварэнне пастаяннай экспазіцыі музея, паведамляе блізкі да прэзідэнцкай прэс-службы Telegram-канал "Пул Першага".
Згодна з указам, музей і парк павінны быць узведзены ў перыяд з 2025 па 2027 год. Яны з’явяцца ў раёне вуліцы Арлоўскай.
"Музею прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі, удзел у якой могуць узяць маладыя людзі ва ўзросце да 31 года, у тым ліку ў складзе студэнцкіх атрадаў", - сказана ў паведамленні Telegram-канала.
Падкрэсліваецца, што рэалізацыя ўказа пасадзейнічае фарміраванню ў беларусаў "пачуцця гонару за сваю краіну і датычнасці да яе гісторыі, культурнай і духоўнай спадчыны".
Аб’ектыўны погляд на гісторыю
Як паведамлялася, аспекты архітэктурнага рашэння і экспазіцыі новага культурна-гістарычнага комплексу былі разгледжаны на пачатку верасня мінулага года на нарадзе ў Палацы Незалежнасці. Тады прэзідэнт Беларусі азнаёміўся з праектам будучага Нацыянальнага гістарычнага музея.
"Што б ні адбывалася вакол краіны, як бы мы ні былі заняты бягучымі пытаннямі, пытанні дзяржаўнага будаўніцтва заўсёды будуць у цэнтры нашай увагі", - падкрэсліў на нарадзе кіраўнік дзяржавы.
Запланавана, што музей будзе знаходзіцца ў Цэнтральным раёне беларускай сталіцы – паміж праспектам Пераможцаў, вуліцай Арлоўскай і ракой Свіслач. Там жа, дзе раней размяшчаўся парк "Дрымлэнд", створаць парк Народнага адзінства, які ўвойдзе ў водна-зялёны дыяметр горада.
Перыметр будынка музея будзе паўтараць контуры меж Беларусі, а яго экспазіцыя – змяшчаць экспанаты і інфармацыю аб гісторыі краіны са старажытных часоў і да нашых дзён.
У сярэдзіне снежня 2024-га Лукашэнка падтрымаў прапанову ўдзельнікаў студатрадаўскага руху даверыць ім будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея і Парку Народнага адзінства.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"