https://bel.sputnik.by/20250210/bolsh-za-74-tysyachy-belarusa-atrymal-zmovyya-tramy-1093490677.html
Больш за 7,4 тысячы беларусаў атрымалі "зімовыя" траўмы
Больш за 7,4 тысячы беларусаў атрымалі "зімовыя" траўмы
Sputnik Беларусь
Больш за ўсё ад галалёду і холаду пацярпелі жыхары Віцебскай вобласці – там зафіксавана больш за дзве тысячы выпадкаў атрымання траўм. 10.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-10T14:14+0300
2025-02-10T14:14+0300
2025-02-10T14:14+0300
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
здароўе
навіны
грамадства
статыстыка
траўма
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/0a/1093489675_0:159:3078:1890_1920x0_80_0_0_b92a84c33973a0ac2607698c47e5740d.jpg
МІНСК, 10 лют – Sputnik. Усяго ў Беларусі з 18 лістапада па 9 лютага зарэгістравана 7 407 галалёдных і халадовых траўм, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.Лідарам па колькасці траўм з’яўляецца Віцебская вобласць – там у бальніцы звярнуліся 2 064 чалавекі."Шпіталізаваны – 137, астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу. Галалёдная траўма дыягнаставана ў 2 040 пацыентаў, у 24 – халадовая", - гаворыцца ў паведамленні.Другое месца ў Магілёўскай вобласці – 1 620 выпадкаў. Шпіталізацыя спатрэбілася 189 пацыентам, у 1 575 чалавек зарэгістравалі галалёдную траўму, у 45 – халадовую.Тройку траўманебяспечных рэгіёнаў рэспублікі займае Гомельшчына – 1 149 выпадкаў (1 126 – галалёдныя траўмы, 23 – халадовыя). Шпіталізацыя спатрэбілася 96 грамадзянам.У Мінскай вобласці зарэгістраваны 1 069 пацярпелых (з галалёднай траўмай – 1 032, з халадовай – 37), з іх шпіталізаваны 111.У беларускай сталіцы пацярпелі 665 чалавек, шпіталізацыя спатрэбілася 100, астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу. Галалёдную траўму зарэгістравалі ў 657 пацыентаў, у 8 – халадовую.У Брэсцкай вобласці медыкі – 489 пацярпелых (459 атрымалі галалёдную траўму, 30 – халадовую), шпіталізаваны 81 грамадзянін.Менш за ўсё траўмы атрымлівалі ў Гродзенскай вобласці – 351 выпадак (галалёдную траўму дыягнаставалі ў 326 пацярпелых, у 25 – халадовую). Шпіталізацыя спатрэбілася 78 людзям.У Мінздароўя звярнулі ўвагу, што зімой колькасць зваротаў да медыкаў з-за траўм павялічваецца ў два-тры разы. У сувязі з гэтым у ведамстве заклікаюць беларусаў быць вельмі асцярожнымі.Там таксама падкрэслілі, што патэнцыяльна траўманебяспечнымі месцамі ў перыяд галалёду з’яўляюцца прыступкі пад’ездаў, падземных пераходаў, у тым ліку метрапалітэна, а таксама прыпынкі грамадскага транспарту і дзіцячыя горкі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250205/anshchanka-metapnemavrus-z-ktaya-ne-raspasyudzsya--nashym-regne-1093363214.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/0a/1093489675_174:0:2905:2048_1920x0_80_0_0_73b216038380bfdda334cd13a3ad37bd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, здароўе, навіны , грамадства, статыстыка, траўма, у беларусі, беларусь
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, здароўе, навіны , грамадства, статыстыка, траўма, у беларусі, беларусь
Больш за 7,4 тысячы беларусаў атрымалі "зімовыя" траўмы
Больш за ўсё ад галалёду і холаду пацярпелі жыхары Віцебскай вобласці – там зафіксавана больш за дзве тысячы выпадкаў атрымання траўм.
МІНСК, 10 лют – Sputnik. Усяго ў Беларусі з 18 лістапада па 9 лютага зарэгістравана 7 407 галалёдных і халадовых траўм, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.
Лідарам па колькасці траўм з’яўляецца Віцебская вобласць – там у бальніцы звярнуліся 2 064 чалавекі.
"Шпіталізаваны – 137, астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу. Галалёдная траўма дыягнаставана ў 2 040 пацыентаў, у 24 – халадовая", - гаворыцца ў паведамленні.
Другое месца ў Магілёўскай вобласці – 1 620 выпадкаў. Шпіталізацыя спатрэбілася 189 пацыентам, у 1 575 чалавек зарэгістравалі галалёдную траўму, у 45 – халадовую.
Тройку траўманебяспечных рэгіёнаў рэспублікі займае Гомельшчына – 1 149 выпадкаў (1 126 – галалёдныя траўмы, 23 – халадовыя). Шпіталізацыя спатрэбілася 96 грамадзянам.
У Мінскай вобласці зарэгістраваны 1 069 пацярпелых (з галалёднай траўмай – 1 032, з халадовай – 37), з іх шпіталізаваны 111.
У беларускай сталіцы пацярпелі 665 чалавек, шпіталізацыя спатрэбілася 100, астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу. Галалёдную траўму зарэгістравалі ў 657 пацыентаў, у 8 – халадовую.
У Брэсцкай вобласці медыкі – 489 пацярпелых (459 атрымалі галалёдную траўму, 30 – халадовую), шпіталізаваны 81 грамадзянін.
Менш за ўсё траўмы атрымлівалі ў Гродзенскай вобласці – 351 выпадак (галалёдную траўму дыягнаставалі ў 326 пацярпелых, у 25 – халадовую). Шпіталізацыя спатрэбілася 78 людзям.
У Мінздароўя звярнулі ўвагу, што зімой колькасць зваротаў да медыкаў з-за траўм павялічваецца ў два-тры разы. У сувязі з гэтым у ведамстве заклікаюць беларусаў быць вельмі асцярожнымі.
Там таксама падкрэслілі, што патэнцыяльна траўманебяспечнымі месцамі ў перыяд галалёду з’яўляюцца прыступкі пад’ездаў, падземных пераходаў, у тым ліку метрапалітэна, а таксама прыпынкі грамадскага транспарту і дзіцячыя горкі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"