Допыт сведак па справе карніка Серафімовіча пачаўся ў судзе

© Sputnik / Тамара БеляеваДопыт сведкі па справе Серафімовіча
Допыт сведкі па справе Серафімовіча - Sputnik Беларусь, 1920, 11.02.2025
Падпісацца
Усяго па гэтай крымінальнай справе праходзяць больш за 50 сведак, крымінальная справа налічвае 30 тамоў.
МІНСК, 11 лют – Sputnik. Допыт сведак па крымінальнай справе карніка Сямёна Серафімавіча, якога ў Беларусі судзяць пасмяротна за генацыд беларускага народа, пачаўся ў Вярхоўным судзе ў аўторак, перадае карэспандэнт Sputnik.
Старэйшы навуковы супрацоўнік Карэліцкага музея краязнавец Марыя Бяленава дала паказанні аб тым, як расстрэльвалі яўрэйскае насельніцтва ў мірскім гета.
© Sputnik / Тамара БеляеваМарыя Бяленава
Мария Беленова - Sputnik Беларусь, 1920, 11.02.2025
Марыя Бяленава
"У нас у Міры расстрэльвалі яўрэяў, і быў датычны Серафімовіч (...) Каля пясчанага кар’ера, насупраць каледжа зараз, там 1 600 яўрэяў расстралялі", - распавяла сведка.
Паводле яе слоў, аб гэтым захаваліся ўспаміны мясцовых жыхароў і іх сваякоў.
"Як расказвалі, вялі на расстрэл паліцаі, расстрэльвалі гэтых людзей. Ці быў там Серафімовіч, я сама не ведаю", - адзначыла яна.
Пры гэтым сведка расказала, што захаваліся ўспаміны аб падзеях таго часу. Так, сярод тых, каго прывялі на расстрэл, былі дзве дзяўчыны-яўрэйкі, адна з іх – вельмі прыгожая. Нямецкі афіцэр сказаў не расстрэльваць яе, але аднакласнік дзяўчыны штурхнуў яе ў яму, і яе забілі.
Бяленова расказала, што ў мястэчку Мір устаноўлены помнік яўрэям, якія загінулі ад рук карнікаў. Па яе словах, на тым месцы было расстраляна 700 чалавек, у тым ліку дзеці.

Справа Серафімовіча

Судовы працэс пачаўся 6 лютага. У абвінавачанні – 14 эпізодаў карных аперацый, якія па загадзе Серафімовіча былі праведзены на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
Акрамя таго, ёсць эпізоды, у якіх ён асабіста браў удзел у знішчэнні мірнага насельніцтва. У абвінавачанні, якое зачытаў пракурор гаворыцца, што Серафімовіч пазбавіў жыцця не менш за 4 144 чалавекі, з іх 622 – дзеці.
Пракурору спатрэбілася некалькі гадзін, каб абвясціць абвінавачанне, у якім змяшчаюцца ў тым ліку факты аб знішчэнні мірскага гета, дзе загінулі каля 3 800 яўрэяў.
У першы дзень судовага працэсу даў паказанні пацярпелы па дадзенай справе. Прыватны прадпрымальнік з Баранавічаў Аляксандр Волчак распавёў суду пра тое, як Серафімовіч асабіста расстраляў яго прадзеда на беразе Нёмана. Акрамя таго, Волчак паведаміў, як у 1990-х у Беларусь прыязджалі афіцэры Скотланд-Ярда, каб дапытаць сведак злачынстваў карніка, у дачыненні да якога ў той час у Вялікабрытаніі была ўзбуджана крымінальная справа. Прывезеныя з Беларусі брытанскімі паліцэйскімі матэрыялы далі падставы для затрымання Серафімовіча ў Лондане. Аднак да адказнасці ён прыцягнуты не быў, бо памёр да пачатку працэсу.
Карныя акцыі, пра якія гаворка ідзе ў крымінальнай справе, нацысты і іх памагатыя праводзілі ў рамках аперацыі "Герман", падчас якой у жніўні 1943 года была здзейснена блакада мірнага насельніцтва ў раёне Налібоцкай пушчы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пацярпелы дае паказанні на судовым пасяджэнні па справе карніка Серафімовіча ў Вярхоўным судзе Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 06.02.2025
Пацярпелы ў судзе: Серафімовіч расстраляў прадзеда на беразе Нёмана
Стужка навiн
0