Боевое дежурство расчета ЗРК БУК в зоне СВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

СПА за ноч знішчыла 40 украінскіх БПЛА над пяццю рэгіёнамі Расіі

© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкСПА Расіі
СПА Расіі - Sputnik Беларусь, 1920, 11.02.2025
Падпісацца
Больш за ўсё ўкраінскіх беспілотнікаў было збіта над Саратаўскай вобласцю, там, паводле папярэдніх звестак, пашкоджана прадпрыемства.
МІНСК, 11 лют – Sputnik. Расійскія сілы СПА за мінулую ноч знішчылі 40 украінскіх беспілотных лятальных апаратаў над пяццю рэгіёнамі РФ, паведаміла Міністэрства абароны краіны ў аўторак.
"На працягу мінулай ночы дзяжурнымі сродкамі СПА перахоплены і знішчаны 40 украінскіх беспілотных лятальных апаратаў", - гаворыцца ў паведамленні.
Там таксама ўдакладняецца, што 18 былі збіты над Саратаўскай вобласцю, 13 – над Растоўскай, 6 – над Бранскай, 2 – над Валгаградскай і яшчэ 1 – над Белгародскай.
Губернатар Саратаўскай вобласці Раман Бусаргін у сваім Telegram-канале праінфармаваў, што ў выніку атакі беспілотнікаў зафіксаваны пашкоджанні на адным з прамысловых прадпрыемстваў абласнога цэнтра. Па папярэдніх даных, ніхто з людзей не пацярпеў.
На фоне гэтага раніцай у аэрапортах Казані, Кірава, Саратава і Ульянаўска былі ўведзены часовыя абмежаванні на прыём і выпуск паветраных суднаў.
Паведамляецца, што гэта было зроблена для гарантавання бяспекі палётаў грамадзянскіх лайнераў.
Па даных Расавіяцыі, экіпажы самалётаў, авіядыспетчары і службы аэрапортаў прымаюць усе меры, каб засцерагчы грамадзян.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Вайскоўцы РФ падчас СВА - Sputnik Беларусь, 1920, 10.02.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Мінабароны РФ: сотні баевікоў УСУ знішчаны ў курскім памежжы за суткі
Стужка навiн
0