https://bel.sputnik.by/20250213/belarus-planue-buryts-svdravny--panochnay-asets-1093613674.html
Беларусь плануе бурыць свідравіны ў Паўночнай Асеціі
Беларусь плануе бурыць свідравіны ў Паўночнай Асеціі
Sputnik Беларусь
Улады абедзвюх рэспублік абмеркавалі перспектыўныя варыянты эканамічнага супрацоўніцтва падчас візіту кіраўніка расійскага рэгіёна ў Мінск. 13.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-13T18:26+0300
2025-02-13T18:26+0300
2025-02-13T18:26+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
паўночная асеція
навіны
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
эканоміка
палітыка
віктар каранкевіч
савет міністраў рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/0d/1093612558_0:0:3093:1740_1920x0_80_0_0_b9658d81c43690b11bedd2e95a56c173.jpg
МІНСК, 13 лют – Sputnik. Беларусь гатова павялічыць экспарт прадуктаў харчавання і транспартнай тэхнікі ў Паўночную Асецію, а таксама дапамагчы ў стварэнні электразараднай інфраструктуры расійскаму рэгіёну, паведаміў віцэ-прэм’ер рэспублікі Віктар Каранкевіч, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, гэты візіт кіраўніка Паўночнай Асеціі Сяргея Мяняйлы вельмі своечасовы, таму што за мінулы год было зафіксавана зніжэнне аб’ёмаў тавараабароту паміж рэспублікамі. Цяпер перад Мінскам і Уладзікаўказам стаіць задача "выйсці на станоўчы крэн".Гаворачы аб перспектывах супрацоўніцтва, віцэ-прэм’ер заявіў, што беларускія прадпрыемствы гатовы забяспечыць патрэбнасці рэгіёна ў пасажырскай, грузавой, камунальнай, дарожна-будаўнічай і кар’ернай тэхніцы. Акрамя таго, айчынныя кампаніі могуць аказаць садзейнічанне ў стварэнні электразараднай інфраструктуры ў Паўночнай Асеціі – у тым выпадку, калі ўлады рэгіёна палічаць патрэбным набыць электратранспарт."Беларусь мае адпаведныя кампетэнцыі, паспяхова вырабляе і ўжо больш за пяць гадоў эксплуатуе ўласную зарадную інфраструктуру", - нагадаў Каранкевіч.Ежа і вадаБеларускі бок лічыць стратэгічным узаемадзеянне ў сферы АПК. Намеснік прэм’ера адзначыў, што і ў Мінска, і ва Уладзікаўказа ёсць свае моцныя бакі ў галіне сельскай гаспадаркі, а Беларусь мае істотны экспартны патэнцыял харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны."Мы гатовы павялічыць экспарт запатрабаваных у вашым рэгіёне прадуктаў харчавання", - канстатаваў ён.Каранкевіч таксама нагадаў, што Беларусь мае сур’ёзныя напрацоўкі ў жывёлагадоўлі, племянной справе, насенняводстве, вырошчванні збожжавых культур і агародніны."Мы гатовы прапанаваць пастаўкі высакаякасных кармоў і прэміксаў, беларускіх ветпрэпаратаў, укамплектаваць беларускім абсталяваннем малочныя фермы, зерне-, …і бульбасховішчы", - падкрэсліў віцэ-прэм’ер.Пасля чаго дадаў, што таксама беларускі бок мае сучасныя тэхналогіі і вырабляе абсталяванне для водаачысткі, водападрыхтоўкі і водаадвядзення. Паводле яго слоў, некаторыя айчынныя прадпрыемствы працуюць у Краснадарскім краі і гатовы да супрацоўніцтва па пытаннях праектавання і бурэння водазаборных свідравін."Нашы прадпрыемствы зацікаўлены ў пастаўках у рэгіён сучасных станцый абезжалезвання", - сказаў на заканчэнне Віктар Каранкевіч.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250212/rasya-znachalla-top-3-pa-nvestytsyyakh-u-belarus-1093565196.html
паўночная асеція
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/0d/1093612558_187:0:2918:2048_1920x0_80_0_0_15ef8c15521ddd785fea43d1ec77c4fa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
паўночная асеція, навіны , саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, эканоміка, палітыка, віктар каранкевіч, савет міністраў рб
паўночная асеція, навіны , саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, эканоміка, палітыка, віктар каранкевіч, савет міністраў рб
Беларусь плануе бурыць свідравіны ў Паўночнай Асеціі
Улады абедзвюх рэспублік абмеркавалі перспектыўныя варыянты эканамічнага супрацоўніцтва падчас візіту кіраўніка расійскага рэгіёна ў Мінск.
МІНСК, 13 лют – Sputnik. Беларусь гатова павялічыць экспарт прадуктаў харчавання і транспартнай тэхнікі ў Паўночную Асецію, а таксама дапамагчы ў стварэнні электразараднай інфраструктуры расійскаму рэгіёну, паведаміў віцэ-прэм’ер рэспублікі Віктар Каранкевіч, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, гэты візіт кіраўніка Паўночнай Асеціі Сяргея Мяняйлы вельмі своечасовы, таму што за мінулы год было зафіксавана зніжэнне аб’ёмаў тавараабароту паміж рэспублікамі. Цяпер перад Мінскам і Уладзікаўказам стаіць задача "выйсці на станоўчы крэн".
Гаворачы аб перспектывах супрацоўніцтва, віцэ-прэм’ер заявіў, што беларускія прадпрыемствы гатовы забяспечыць патрэбнасці рэгіёна ў пасажырскай, грузавой, камунальнай, дарожна-будаўнічай і кар’ернай тэхніцы. Акрамя таго, айчынныя кампаніі могуць аказаць садзейнічанне ў стварэнні электразараднай інфраструктуры ў Паўночнай Асеціі – у тым выпадку, калі ўлады рэгіёна палічаць патрэбным набыць электратранспарт.
"Беларусь мае адпаведныя кампетэнцыі, паспяхова вырабляе і ўжо больш за пяць гадоў эксплуатуе ўласную зарадную інфраструктуру", - нагадаў Каранкевіч.
Беларускі бок лічыць стратэгічным узаемадзеянне ў сферы АПК. Намеснік прэм’ера адзначыў, што і ў Мінска, і ва Уладзікаўказа ёсць свае моцныя бакі ў галіне сельскай гаспадаркі, а Беларусь мае істотны экспартны патэнцыял харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны.
"Мы гатовы павялічыць экспарт запатрабаваных у вашым рэгіёне прадуктаў харчавання", - канстатаваў ён.
Каранкевіч таксама нагадаў, што Беларусь мае сур’ёзныя напрацоўкі ў жывёлагадоўлі, племянной справе, насенняводстве, вырошчванні збожжавых культур і агародніны.
"Мы гатовы прапанаваць пастаўкі высакаякасных кармоў і прэміксаў, беларускіх ветпрэпаратаў, укамплектаваць беларускім абсталяваннем малочныя фермы, зерне-, …і бульбасховішчы", - падкрэсліў віцэ-прэм’ер.
Пасля чаго дадаў, што таксама беларускі бок мае сучасныя тэхналогіі і вырабляе абсталяванне для водаачысткі, водападрыхтоўкі і водаадвядзення. Паводле яго слоў, некаторыя айчынныя прадпрыемствы працуюць у Краснадарскім краі і гатовы да супрацоўніцтва па пытаннях праектавання і бурэння водазаборных свідравін.
"Нашы прадпрыемствы зацікаўлены ў пастаўках у рэгіён сучасных станцый абезжалезвання", - сказаў на заканчэнне Віктар Каранкевіч.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"