Боевая подготовка штурмовых подразделений ЦВО, участвовавших в освобождении населенного пункта Дзержинск в ДНР - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Генеральны сакратар НАТА заявіў аб "абсалютнай падтрымцы" перагавораў па Украіне

© AP / Harry NakosГенеральны сакратар НАТА Марк Рутэ
Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ - Sputnik Беларусь, 1920, 13.02.2025
Падпісацца
Размова прэзідэнтаў Расіі і ЗША "стварае ўражанне" пачатку перагавораў па Украіне, упэўнен Рутэ.
МІНСК, 13 лют – Sputnik. Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ заявіў аб "абсалютнай падтрымцы" мірных перагавораў па Украіне.
"Я выступаю за мірныя перагаворы, я абсалютна падтрымліваю мірныя перагаворы", - сказаў Рутэ перад пасяджэннем кіраўнікоў мінабароны краін НАТА ў Бруселі.
Ён адзначыў важнасць таго, каб пасля перагавораў наступіў устойлівы мір.
Паводле слоў генеральнага сакратара НАТА, размова прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа "стварае ўражанне" пачатку перагавораў па Украіне.
"Гэта відавочна стварае такое ўражанне. Гэта была ўдалая тэлефонная размова", - сказаў Рутэ.
Прэзідэнты Расіі і ЗША ў сераду 12 лютага правялі тэлефонную размову, якая доўжылася каля паўтары гадзіны. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў расказаў, што кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі пытанні, звязаныя з абменам грамадзян РФ і ЗША, а таксама ўкраінскі канфлікт.
Прэзідэнты таксама закранулі і шэраг іншых пытанняў, у прыватнасці блізкаўсходнюю праблематыку, ядзерную праграму Ірана і адносіны Масквы і Вашынгтона. Пуцін і Трамп дамовіліся аб працягу асабістых кантактаў, у тым ліку аб арганізацыі асабістай сустрэчы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Флагі з сімволікай Еўрасаюза ў Бруселі - Sputnik Беларусь, 1920, 13.02.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Размова Пуціна і Трампа: Еўропа патрабуе месца за сталом перагавораў па Украіне
Стужка навiн
0