Боевая подготовка штурмовых подразделений ЦВО, участвовавших в освобождении населенного пункта Дзержинск в ДНР - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пяскоў: Пуцін і Трамп згодны з магчымасцю мірнага ўрэгулявання ва Украіне

© Sputnik / Сергей Бобылев / POOL / Перайсці ў медыябанкПрэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў - Sputnik Беларусь, 1920, 13.02.2025
Падпісацца
Кіраўнікі дзяржаў напярэдадні правялі тэлефонную размову, падчас якой абмеркавалі ключавыя тэмы, у тым ліку расійска-ўкраінскі канфлікт.
МІНСК, 13 лют – Sputnik. Урэгуляванне сітуацыі ва Украіне магчыма мірным шляхам, сышліся на думцы прэзідэнты РФ і ЗША Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп па выніках тэлефоннай размовы, якая прайшла ўвечары ў сераду.
Пра гэта распавёў журналістам прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў, каментуючы размову двух лідараў, якая адбылася напярэдадні.
"Ёсць згода наконт таго, што гэта ўрэгуляванне магчыма мірнымі перагаворнымі сродкамі, далей трэба дачакацца вынікаў работы сумеснай", - сказаў ён.
Разам з тым, адзначыў прадстаўнік Крамля, Масква станоўча ставіцца да пазіцыі новай адміністрацыі ЗША, якая выступае за найхутчэйшае вырашэнне сітуацыі ва Украіне.
"Папярэдняя адміністрацыя ЗША прытрымлівалася пункту гледжання аб тым, што трэба зрабіць усё, каб вайна працягвалася. Цяперашняя адміністрацыя, наколькі мы разумеем, прытрымліваецца пункту гледжання аб тым, каб вайну спыніць і каб перамог мір", - растлумачыў ён.
Пяскоў звярнуў увагу, што пакуль рана казаць пра дэталі перагавораў і магчымае ўрэгуляванне, бо субстантыўных кантактаў паміж бакамі яшчэ не было, не абмяркоўвалася таксама пытанне спынення агню.
Пакуль што, адзначыў прадстаўнік Крамля, таксама нельга дакладна сказаць, ці будуць запрошаны да ўдзелу ў перагаворах еўрапейскія прадстаўнікі, але Масква, безумоўна, будзе ўлічваць вопыт Мінскіх пагадненняў 2015 года ў далейшых кроках па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне.
"Была абазначана палітычная воля кіраўнікоў дзяржаў і дадзены даручэнні… Таму тут крыху трэба набрацца цярпення", - сказаў Пяскоў.
Раней паведамлялася, што ў сераду, 12 лютага, Пуцін і Трамп паразмаўлялі па тэлефоне. Як растлумачылі ў прэс-службе Крамля, адной з тэм было ўрэгуляванне канфлікту ва Украіне.
Бакі размаўлялі амаль паўтары гадзіны, абмяркоўваючы ў тым ліку пытанні супрацоўніцтва, кіраўнікі дзяржаў дамовіліся аб узаемных візітах у ЗША і РФ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пашкоджаны фасад будынка ў Кіеве, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 13.02.2025
Нарышкін: маячыць непазбежны крах цяперашняй украінскай дзяржавы
Стужка навiн
0