Салодкія рэкорды беларускай харчовай прамысловасці

Падпісацца
У чацвер, 13 лютага, у 12:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прайшла прэс-канферэнцыя на тэму: "Новыя рэкорды Беларусі".
Мінулы год у Беларусі выдаўся ўраджайным на цукровыя буракі. Было сабрана больш за 5 млн тон гэтага караняплода. З гэтай колькасці вырабілі больш за 600 тыс тон цукру. Столькі "салодкага пяску" беларусам не з’есці. Яго экспартуюць у Расію і краіны Азіі.
Гарадзейскі цукровы камбінат вызначыўся двойчы. Па-першае, ён вырабіў самую вялікую колькасць прадукцыі, а, па-другое, вырабіў "кавалачак" рафінаду вагой – 135 кг.
ААТ "Рагачоўскі МКК" паставіў яшчэ адзін салодкі рэкорд. Вырабіў бляшанку згушчанага малака вагой у 1 000 кг.
Нядзіўна, што гэтыя дасягненні ўвайшлі ў Кнігу рэкордаў Беларусі. Падрабязней аб рэкордах і планах на будучыню расказалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Удзельнікі:
намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ "Рагачоўскі МКК" Галіна ЗАМОРСКАЯ;
галоўны тэхнолаг ААТ "Гарадзейскі цукровы камбінат" Юрый ХМЕЛІНКА.
У рамках мерапрыемства адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння сертыфікатаў рэкардсменам Кнігі рэкордаў Гінеса, галоўным экспертам нацыянальнага рэестра Кнігі рэкордаў Беларусі Кірылам Шымко.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0