https://bel.sputnik.by/20250214/nspektsyya-magate-proydze--nstytutse-yadzernykh-dasledavannya-u-belarus-1093623554.html
Інспекцыя МАГАТЭ пройдзе ў інстытуце ядзерных даследаванняў у Беларусі
Інспекцыя МАГАТЭ пройдзе ў інстытуце ядзерных даследаванняў у Беларусі
Sputnik Беларусь
У рамках інспекцыі плануецца правесці інвентарызацыю ядзернага матэрыялу, а таксама праверыць вядзенне справаздачнай дакументацыі. 14.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-14T09:52+0300
2025-02-14T09:52+0300
2025-02-14T09:52+0300
магатэ
атамная энергетыка
ядзерная зброя
навіны
у беларусі
беларусь
у свеце
дзяржатамнагляд
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/0e/1093620016_0:89:3072:1817_1920x0_80_0_0_224473f3b0837578612dde2b4ffe0dc0.jpg
МІНСК, 14 лют – Sputnik. Планавая інспекцыя МАГАТЭ запланавана на 19 лютага, яна пройдзе ў навуковай установе "Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведаміў Дзяржатамнагляд рэспублікі.У апублікаваным на афіцыйным сайце профільнага ведамства паведамленні гаворыцца, што Беларусь прыме чарговую планавую інспекцыю МАГАТЭ. Гэта неабходна ў адпаведнасці з пагадненнем аб прымяненні гарантый у сувязі з дагаворам аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Так, 19 лютага інспектары гэтага агенцтва наведаюць навуковую ўстанову "АІЭЯД-Сосны".Пагадненне аб гарантыяхПагадненне аб гарантыях беларускі бок і МАГАТЭ заключылі 14 красавіка 1995 года. Кампетэнтным органам дзяржсістэмы гарантый у Беларусі было вызначана МНС, а менавіта Дзяржатамнагляд. Дэпартамент у тым ліку абавязаны забяспечваць правядзенне і суправаджэнне інспекцый МАГАТЭ.У Дзяржатамнаглядзе падкрэслілі, што гарантыі МАГАТЭ – гэта неад’емны складальнік міжнароднай сістэмы бяспекі. Яны ўяўляюць сабой комплекс тэхнічных мер, якія прымяняюцца адносна ядзерных установак і ядзернага матэрыялу, якія выкарыстоўваюцца краінамі.У ведамстве таксама дадалі, што заключэнне пагаднення аб гарантыях з’яўляецца згодай той ці іншай дзяржавы прымяняць гэтыя меры.Мінулым разам аналагічныя планавыя інспекцыі МАГАТЭ прайшлі ў снежні мінулага года на БелАЭС і таксама ў навуковай установе "АІЭЯД-Сосны".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250207/lkhacho-ryzyk-dlya-yadzernay-byaspek-kurskay-aes-rastuts-1093422711.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/0e/1093620016_181:0:2912:2048_1920x0_80_0_0_092a553fe6def57ce09b628f5c9cb2ff.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
магатэ, атамная энергетыка, ядзерная зброя, навіны , у беларусі, беларусь, у свеце, дзяржатамнагляд
магатэ, атамная энергетыка, ядзерная зброя, навіны , у беларусі, беларусь, у свеце, дзяржатамнагляд
Інспекцыя МАГАТЭ пройдзе ў інстытуце ядзерных даследаванняў у Беларусі
У рамках інспекцыі плануецца правесці інвентарызацыю ядзернага матэрыялу, а таксама праверыць вядзенне справаздачнай дакументацыі.
МІНСК, 14 лют – Sputnik. Планавая інспекцыя МАГАТЭ запланавана на 19 лютага, яна пройдзе ў навуковай установе "Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведаміў Дзяржатамнагляд рэспублікі.
У апублікаваным на афіцыйным сайце профільнага ведамства паведамленні гаворыцца, што Беларусь прыме чарговую планавую інспекцыю МАГАТЭ. Гэта неабходна ў адпаведнасці з пагадненнем аб прымяненні гарантый у сувязі з дагаворам аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Так, 19 лютага інспектары гэтага агенцтва наведаюць навуковую ўстанову "АІЭЯД-Сосны".
"У рамках інспекцыі запланавана правядзенне фізічнай інвентарызацыі ядзернага матэрыялу, праверка вядзення справаздачнай дакументацыі", - адзначаецца ў паведамленні.
Пагадненне аб гарантыях беларускі бок і МАГАТЭ заключылі 14 красавіка 1995 года. Кампетэнтным органам дзяржсістэмы гарантый у Беларусі было вызначана МНС, а менавіта Дзяржатамнагляд. Дэпартамент у тым ліку абавязаны забяспечваць правядзенне і суправаджэнне інспекцый МАГАТЭ.
У Дзяржатамнаглядзе падкрэслілі, што гарантыі МАГАТЭ – гэта неад’емны складальнік міжнароднай сістэмы бяспекі. Яны ўяўляюць сабой комплекс тэхнічных мер, якія прымяняюцца адносна ядзерных установак і ядзернага матэрыялу, якія выкарыстоўваюцца краінамі.
"МАГАТЭ імкнецца незалежна праверыць выкананне прававога абавязацельства дзяржавы, якое заключаецца ў тым, што ядзерныя ўстаноўкі не выкарыстоўваюцца не па прызначэнні, а ядзерны матэрыял не пераведзены з мірнага выкарыстання на вытворчасць ядзернай зброі або іншых ядзерных выбуховых прыстасаванняў", - растлумачылі ў Дзяржатамнаглядзе.
У ведамстве таксама дадалі, што заключэнне пагаднення аб гарантыях з’яўляецца згодай той ці іншай дзяржавы прымяняць гэтыя меры.
Мінулым разам аналагічныя планавыя інспекцыі МАГАТЭ прайшлі ў снежні мінулага года на
БелАЭС і таксама ў навуковай установе "АІЭЯД-Сосны".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"