https://bel.sputnik.by/20250214/svedka-raspav-u-sudze-ab-pershym-masavym-rasstrele--mrskm-geta-1093631419.html
Сведка распавёў у судзе аб першым масавым расстрэле ў мірскім гета
Сведка распавёў у судзе аб першым масавым расстрэле ў мірскім гета
Sputnik Беларусь
Першы расстрэл яўрэяў у Мірскім гета нацысты прымеркавалі да гадавіны яўрэйскіх пагромаў у Германіі, якія потым атрымалі назву "Хрустальная ноч". 14.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-14T12:35+0300
2025-02-14T12:35+0300
2025-04-24T21:22+0300
гета
генацыд
мір
мірскі замак
грамадства
бяспека
вярхоўны суд рб
крымінальная справа
сямён серафімовіч
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/09/1092541529_0:256:2730:1792_1920x0_80_0_0_d160512808d1ae8185959280fd5ae05e.jpg
МІНСК, 14 лют – Sputnik. Вярхоўны суд Беларусі працягвае слуханне крымінальнай справы карніка Сямёна Серафімовіча, у судзе даюць паказанні сведкі, перадае карэспандэнт Sputnik.Судовы працэс па справе Серафімовіча, які ўзначальваў паліцыю ў мястэчку Мір у гады акупацыі, пачаўся 6 лютага. Разглядаюцца 14 эпізодаў аб карных аперацыях, якія па загадзе Серафімовіча былі праведзены на акупіраванай тэрыторыі. У абвінавачанні, якое зачытаў пракурор, гаворыцца, што Серафімовіч "пазбавіў жыцця не менш як 4 144 чалавекі, у тым ліку 622 дзіцяці.Асноўная частка забітых – гэта яўрэі з Мірскага гета – каля 3 800 чалавек.Сёння ў судзе даў паказанні краязнавец, настаўнік гісторыі сярэдняй школы ў Міры Валерый Брант, які расказаў пра расстрэл 9 лістапада 1941 года.Паводле яго слоў, каля Мірскага замка па загадзе Серафімовіча былі выкапаны ямы, іх капала мясцовае насельніцтва."Потым гэтых людзей, якія капалі ямы (пад будучае месца расстрэлу яўрэяў - Sputnik) пад страхам смяротнага пакарання прывялі на агульную п’янку пасля расстрэлу, гэта была адна з асаблівасцей стылю Серфімовіча – сумесная агульная п’янка, каб усе былі павязаныя", - распавёў сведка.Ён прывёў сведчанні тых, хто выжыў, калі яўрэяў з мірскага гета прывозілі на растрэл, з іх здымалі верхнюю вопратку, прымушалі станавіцца на край выкапанай ямы."У той дзень было знішчана каля 1 600 чалавек", - сказаў сведка.Паводле яго слоў, большая частка яўрэяў была расстраляна каля замка, дзе зараз устаноўлены мемарыял, і ёсць яшчэ адна яма ў Міры, дзе 9 лістапада знішчылі каля 700 яўрэяў.Катаваў і гвалтаваўБрант расказаў, што захаваліся ўспаміны вязняў мірскага гета, якія выжылі, аб тым, што перад расстрэлам яўрэяў прымушалі зняць практычна ўсё адзенне, забіралі ў іх золата, грошы, каштоўнасці, асноўную частку нарабаванага паліцаямі затым адпраўлялі ў Германію.Расказваючы пра карныя аперацыі, якія ў мястэчку Мір праводзіў Серафімовіч, сведка паведаміў, што захаваліся ўспаміны аб тым, што "ў адным з дамоў Серафімовіч і яшчэ некалькі паліцаяў займаліся катаваннямі, здзекамі і гвалтавалі дзяўчат-яўрэек".Мірскае гетаАдказваючы на пытанні пракурора, сведка адзначыў, што Мірскі замак выкарыстоўваўся нацыстамі і іх памагатымі для ўтрымання яўрэяў таму, што зручна было на вокны мацаваць калючы дрот і ставіць кулямёты. Паводле яго слоў, у замку ўтрымліваліся каля 800 яўрэяў, у жудасных умовах, ім на дзень выдавалі 150 грамаў хлеба, у камерах было па 20-25 чалавек.Сведка распавёў, што з Мірскага гета былі ўцёкі, беглі 200 яўрэяў, але потым частка іх вярнулася – таму што ў замку засталіся іх родныя. Па захаваных даных, у мірскім гета выжылі каля 150 яўрэяў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250206/patsyarpely--sudze-serafmovch-rasstralya-pradzeda-na-beraze-nmana-1093405048.html
мір
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/09/1092541529_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_6df9e5cd21b9f28603c969b064eda643.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
гета, генацыд, мір, мірскі замак, грамадства, бяспека, вярхоўны суд рб, крымінальная справа, сямён серафімовіч, навіны , гісторыя, вялікая айчынная вайна, у беларусі, беларусь
гета, генацыд, мір, мірскі замак, грамадства, бяспека, вярхоўны суд рб, крымінальная справа, сямён серафімовіч, навіны , гісторыя, вялікая айчынная вайна, у беларусі, беларусь
Сведка распавёў у судзе аб першым масавым расстрэле ў мірскім гета
12:35 14.02.2025 (абноўлена: 21:22 24.04.2025) Першы расстрэл яўрэяў у Мірскім гета нацысты прымеркавалі да гадавіны яўрэйскіх пагромаў у Германіі, якія потым атрымалі назву "Хрустальная ноч".
МІНСК, 14 лют – Sputnik. Вярхоўны суд Беларусі працягвае слуханне крымінальнай справы карніка Сямёна Серафімовіча, у судзе даюць паказанні сведкі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Судовы працэс па справе Серафімовіча, які ўзначальваў паліцыю ў мястэчку Мір у гады акупацыі, пачаўся 6 лютага. Разглядаюцца 14 эпізодаў аб карных аперацыях, якія па загадзе Серафімовіча былі праведзены на акупіраванай тэрыторыі. У абвінавачанні, якое зачытаў пракурор, гаворыцца, што Серафімовіч "пазбавіў жыцця не менш як 4 144 чалавекі, у тым ліку 622 дзіцяці.
Асноўная частка забітых – гэта яўрэі з Мірскага гета – каля 3 800 чалавек.
Сёння ў судзе даў паказанні краязнавец, настаўнік гісторыі сярэдняй школы ў Міры Валерый Брант, які расказаў пра расстрэл 9 лістапада 1941 года.
"Серафімовіч пачаў зганяць людзей на плошчу, потым іх павялі да замка (Мірскага - Sputnik) і 9 лістапада 1941 года адбыўся масавы растрэл. Чаму 9 лістапада? Немцы былі да вар’яцтва захопленыя містыкай, і 9 лістапада – гэта дзень "Хрустальнай ночы", пачатак масавых пагромаў", - распавёў сведка.
Паводле яго слоў, каля Мірскага замка па загадзе Серафімовіча былі выкапаны ямы, іх капала мясцовае насельніцтва.
"Потым гэтых людзей, якія капалі ямы (пад будучае месца расстрэлу яўрэяў - Sputnik) пад страхам смяротнага пакарання прывялі на агульную п’янку пасля расстрэлу, гэта была адна з асаблівасцей стылю Серфімовіча – сумесная агульная п’янка, каб усе былі павязаныя", - распавёў сведка.
Ён прывёў сведчанні тых, хто выжыў, калі яўрэяў з мірскага гета прывозілі на растрэл, з іх здымалі верхнюю вопратку, прымушалі станавіцца на край выкапанай ямы.
"У той дзень было знішчана каля 1 600 чалавек", - сказаў сведка.
Паводле яго слоў, большая частка яўрэяў была расстраляна каля замка, дзе зараз устаноўлены мемарыял, і ёсць яшчэ адна яма ў Міры, дзе 9 лістапада знішчылі каля 700 яўрэяў.
Брант расказаў, што захаваліся ўспаміны вязняў мірскага гета, якія выжылі, аб тым, што перад расстрэлам яўрэяў прымушалі зняць практычна ўсё адзенне, забіралі ў іх золата, грошы, каштоўнасці, асноўную частку нарабаванага паліцаямі затым адпраўлялі ў Германію.
Расказваючы пра карныя аперацыі, якія ў мястэчку Мір праводзіў Серафімовіч, сведка паведаміў, што захаваліся ўспаміны аб тым, што "ў адным з дамоў Серафімовіч і яшчэ некалькі паліцаяў займаліся катаваннямі, здзекамі і гвалтавалі дзяўчат-яўрэек".
Адказваючы на пытанні пракурора, сведка адзначыў, што Мірскі замак выкарыстоўваўся нацыстамі і іх памагатымі для ўтрымання яўрэяў таму, што зручна было на вокны мацаваць калючы дрот і ставіць кулямёты. Паводле яго слоў, у замку ўтрымліваліся каля 800 яўрэяў, у жудасных умовах, ім на дзень выдавалі 150 грамаў хлеба, у камерах было па 20-25 чалавек.
Сведка распавёў, што з Мірскага гета былі ўцёкі, беглі 200 яўрэяў, але потым частка іх вярнулася – таму што ў замку засталіся іх родныя. Па захаваных даных, у мірскім гета выжылі каля 150 яўрэяў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"