https://bel.sputnik.by/20250215/nflyatsyya--belarus-dva-mesyatsy-zapar-trymaetstsa-na-adnym-uzron-1093589561.html
Інфляцыя ў Беларусі два месяцы запар трымаецца на адным узроўні
Інфляцыя ў Беларусі два месяцы запар трымаецца на адным узроўні
Sputnik Беларусь
Індэкс спажывецкіх цэн у Беларусі ў гадавым выражэнні пакуль захоўвае сваю дынаміку на фоне дзяржрэгулявання. 15.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-15T10:52+0300
2025-02-15T10:52+0300
2025-02-15T10:52+0300
інфляцыя
цэны і кошты
эканоміка
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/11/1060464728_0:297:3112:2048_1920x0_80_0_0_7b3e6d3a23d8bf7143964c810b98d52a.jpg
МІНСК, 15 лют – Sputnik. Узровень росту спажывецкіх цэн у гадавым выражэнні склаў 5,2% па выніках студзеня, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.Такі ж гадавы індэкс быў і ў снежні 2024 года. Калі ж параўноўваць цэны студзеня гэтага года з апошнім месяцам мінулага, то яны выраслі на 0,7%. Прычым прадукты харчавання даражэлі хутчэй, чым прамтавары: 1% і 0,5% адпаведна.Нягледзячы на тое, што прадукты харчавання ў цэлым падаражэлі, грэчка ў студзені патаннела на 2%, затое кава падаражэла на 1,4%. Сярэдняя цана пшанічнай мукі падрасла на 1%, а кандытарскія вырабы ў сярэднім сталі даражэй на 1,8%.Сярод прамтавараў, паводле звестак Белстата, у першы месяц 2025 года найбольш падаражэлі друкаваныя выданні (на 2,7%). Таксама адзначаны рост па сінтэтычных мыйных сродках (на 2,6%), але адзенне для жанчын патаннела за месяц на 0,7%.Сярод паслуг патаннеў у сярэднім чыгуначны транспарт – "мінус" 2,8%. Міжнародны турызм стаў танней на 4,9%.Пакуль што гадавы ўзровень інфляцыі, які адзначаны ў студзені, крыху большы за паказчык, намечаны ўладамі на 2025 год. Раней прэзідэнт паставіў задачу ўраду і Нацбанку дабіцца па выніках года, каб індэкс спажывецкіх цэн не перавышаў 5%.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250212/apublkavany-novyya-taryfy-na-gaz--atsyaplenne--belarus-1093553215.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/11/1060464728_363:0:3094:2048_1920x0_80_0_0_2442ee755a1a2b0865e6a9901014bab7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
інфляцыя, цэны і кошты, эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны
інфляцыя, цэны і кошты, эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны
Інфляцыя ў Беларусі два месяцы запар трымаецца на адным узроўні
Індэкс спажывецкіх цэн у Беларусі ў гадавым выражэнні пакуль захоўвае сваю дынаміку на фоне дзяржрэгулявання.
МІНСК, 15 лют – Sputnik. Узровень росту спажывецкіх цэн у гадавым выражэнні склаў 5,2% па выніках студзеня, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.
Такі ж гадавы індэкс быў і ў снежні 2024 года. Калі ж параўноўваць цэны студзеня гэтага года з апошнім месяцам мінулага, то яны выраслі на 0,7%. Прычым прадукты харчавання даражэлі хутчэй, чым прамтавары: 1% і 0,5% адпаведна.
Нягледзячы на тое, што прадукты харчавання ў цэлым падаражэлі, грэчка ў студзені патаннела на 2%, затое кава падаражэла на 1,4%. Сярэдняя цана пшанічнай мукі падрасла на 1%, а кандытарскія вырабы ў сярэднім сталі даражэй на 1,8%.
Сярод прамтавараў, паводле звестак Белстата, у першы месяц 2025 года найбольш падаражэлі друкаваныя выданні (на 2,7%). Таксама адзначаны рост па сінтэтычных мыйных сродках (на 2,6%), але адзенне для жанчын патаннела за месяц на 0,7%.
Сярод паслуг патаннеў у сярэднім чыгуначны транспарт – "мінус" 2,8%. Міжнародны турызм стаў танней на 4,9%.
Пакуль што гадавы ўзровень інфляцыі, які адзначаны ў студзені, крыху большы за паказчык, намечаны ўладамі на 2025 год. Раней прэзідэнт паставіў задачу ўраду і Нацбанку дабіцца па выніках года, каб індэкс спажывецкіх цэн не перавышаў 5%.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"