https://bel.sputnik.by/20250215/yak-shukal-kalyadny-metearyt-yak-prylyatse-u-belarus-z-boku-marsa-1093590278.html
Як шукалі "калядны" метэарыт, які прыляцеў у Беларусь з боку Марса
Як шукалі "калядны" метэарыт, які прыляцеў у Беларусь з боку Марса
Sputnik Беларусь
Усе падрабязнасці аб "калядным" метэарыце, які некалькі дзён шукалі ў Мінскай вобласці, расказаў Sputnik загадчык Мінскага планетарыя Аляксандр Мікуліч. 15.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-15T12:48+0300
2025-02-15T12:48+0300
2025-02-15T12:48+0300
эксклюзіў
метэарыт
астраномія
космас
даследаванне космаса
у беларусі
беларусь
грамадства
інтэрв'ю
мінскі планетарый
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/19/1093022415_0:82:961:623_1920x0_80_0_0_a99a196daa32fcd4789f6af0040f0532.jpg
Беларускія астраномы чакаюць ад расійскіх калег інфармацыю, каб пацвердзіць статус і афіцыйна зарэгістраваць метэарыт, знойдзены ў Мінскай вобласці, расказаў Sputnik загадчык Мінскага планетарыя, кіраўнік астранамічнага клуба "Аш-Ню" Аляксандр Мікуліч.– Аляксандр Валер’евіч, гісторыя пра метэарыт, які ўпаў дзесьці пад Мінскам, нарабіла шмат шуму, абрасла чуткамі. Хацелася б з першых вуснаў даведацца, што адбылося.– Напэўна, гісторыя пачынаецца нашмат раней. Гэта наша даўняя мара – выявіць метэарыт у Беларусі і стварыць у Мінскім планетарыі экспазіцыю метэарытаў. Беларуская метэорная сетка і была створана для сачэння за падаючымі метэорамі ў атмасферы. Цяпер ёсць цэлая сетка камер, якія аматары астраноміі на ўласныя сродкі ўстанавілі па ўсёй рэспубліцы, каб сачыць за такімі падзеямі.А што да нашай сенсацыі, то магу расказаць, што 25 снежня 2024 года ў 17:29,15 яшчэ на светлым небе тры нашы камеры паспелі ўключыцца літаральна за хвіліну да падзеі і зафіксавалі падзенне супербаліда. Па яркасці ён быў супастаўны з яркасцю Месяца.Потым мы разлічылі па гэтых трох камерах дакладную траекторыю палёту аб’екта ў атмасферы. І ўжо па гэтай траекторыі ў далейшым з дапамогай чэшскіх вучоных была разлічана імаверная карта выпадзення асколкаў. Бо выпаў не адзін метэарыт. Мы бачылі на відэа, што балід падзяліўся на мноства частак. Атрымліваецца – выпаў метэарытны дождж. У баліда была невысокая хуткасць і нізкая вышыня згасання. З вялікай доляй верагоднасці можна было сцвярджаць, што ўпаў метэарыт. І нам заставалася толькі дачакацца, пакуль сыдзе снег, каб прыступіць да пошукаў.Шукалі ўсім мірам– А хто займаўся пошукамі метэарыта?– Ужо ў студзені 2025 года мы прыступілі да пошукаў. Валанцёры, нават маленькія дзеці з бацькамі, прыязджалі на пошукі. Усе захопленыя, зацікаўленыя людзі. Менавіта дзякуючы валанцёрам былі знойдзены першыя падобныя ўзоры.Нам вельмі важна было знайсці яго. Мы рыхтаваліся, было складзена апісанне, падключылі СМІ, каб прывабіць валанцёраў, зацікавіць людзей. Бо плошча, якая была вызначана, дастаткова вялікая – каля 10 кв. км. І знайсці метэарыт уласнымі сіламі, невялікай групай, было практычна нерэальна.– На якім этапе цяпер знаходзіцца работа па вывучэнні знойдзеных асколкаў?– Патрабуюцца дадатковыя лабараторныя даследаванні і рэгістрацыя метэарыта. Калі хімічны склад і структура яго будуць пацверджаны, ён будзе зарэгістраваны. Трэба зрабіць спецыяльны, вельмі шырокі аналіз узору, вызначыць тып метэарыта. Гэтым могуць займацца спецыялізаваныя лабараторыі ў Расіі. У Беларусі, на жаль, пакуль такіх няма.– У Беларусь прыязджалі вашы калегі з Расіі?– Так, як толькі з’явілася першая інфармацыя, у Беларусь прыехалі расійскія навукоўцы, якія займаюцца пошукамі такіх метэарытаў. Цяпер мы чакаем заключэння ад расійскіх калег па нашай знаходцы. Расійскія вучоныя неаднаразова праводзілі пошукі метэарытаў, нават у Антарктыдзе. У іх вялікі вопыт і, самае галоўнае, ёсць спецыялізаваная лабараторыі для даследавання рэчыва. Больш за тое, яны маюць права рэгістрацыі метэарытаў у міжнародным метэарытным бюлетэні.Яны ўжо даследуюць знойдзены ў Беларусі ўзор. І ў хуткім часе, калі ўсё пацвердзіцца, будуць падаваць заяўку на рэгістрацыю.– Ужо прыдумалі імя метэарыту?– Мы прыйшлі да таго, што назва яму будзе прысвоена "Смалявiчы", таму што ён быў знойдзены паблізу ад менавіта горада Смалявічы.– З’яўлялася інфармацыя, што знойдзены метэарыт скралі?– Гэта ўжо якія версіі на ўзроўні фэйкаў аб тым, што яго цалкам вывезлі ў Расію. На самай справе гэта не так. Яшчэ мноства фрагментаў ляжыць у палях. Мы чакаем, што на працягу месяца з’явіцца пацверджанне, што гэта быў метэарыт.Марсіянскі балід– Усім цікава, а адкуль гэты метэарыт прыляцеў?– Нам удалося па камерах вызначыць не толькі траекторыю ў атмасферы, але і арбіту. Арбіта нічога ўнікальнага не ўяўляе. Гэта астэроід, як мяркуецца, тыпу Апалона. Гэта найбольш распаўсюджаныя калязямныя астэроіды з галоўнага пояса астэроідаў паміж Марсам і Юпітэрам. Можна сказаць, што ён ляцеў на Зямлю з боку Марса. Намі быў запісаны спектр баліда ў атмасферы, калі ён гарэў. Гэта значыць, у нас ёсць параўнальны спектр хімічнага складу. Можна казаць, што па хімічным складзе ў спектры гэта найбольш распаўсюджаны тып метэарытаў, якія часцей за ўсё падаюць на Зямлю – хандрыт. Цяпер чакаем, ці пацвердзяцца нашы здагадкі.– Па вашых ацэнках, гэта буйны метэарыт?– Можна казаць, гэта быў невялікі метэарытны дождж. Зыходная маса касмічнага цела ацэньваецца каля 100 кг. Гэта тое, што было ў космасе. Да Зямлі далятае 6-10%. Астатняе згарае ў атмасферы. Гэта значыць ацэначна, у нашым выпадку, выпала на Зямлю да 10 кг фрагментаў. Самая буйная частка – так званая "галава" метэарыта – ацэньваецца прыкладна ў 1 кг. Былі каменьчыкі велічынёй з кулак і меншыя, і зусім маленькія асколкі.– Такая знаходка важная для навукі?– Навуковае значэнне гэтага метэарыта вельмі важна, бо гэта адзіная магчымасць даследавання касмічнага рэчыва ў лабараторных умовах. Мноства экспертыз можа быць праведзена. Навукоўцы будуць мець магчымасць зрабіць вывады аб тым, як гэтае цела зараджалася, адкуль яно прыляцела, як фарміравалася ў цэлым наша Сонечная сістэма. Бо ўзрост такога метэарытнага рэчыва можа даходзіць да 4,5 млрд гадоў. Калі пацвердзіцца, што гэта метэарыт, мы чакаем мноства навуковых артыкулаў і высноў.– Як часта на тэрыторыі Беларусі знаходзяць метэарыты?– Вядома, такая знаходка – унікальная з’ява. У Міжнародным метэарытным бюлетэні зарэгістравана шэсць метэарытаў, знойдзеных на тэрыторыі Беларусі. Трэба адзначыць, што ў сваёй большасці гэта выпадковыя знаходкі. Наш жа павенен стаць сёмым. У адрозненне ад папярэдніх па нашым метэарыце зафіксавана і дакладна разлічана яго падзенне. І гэта ўжо ўнікальны выпадак. Бо гэта будзе першы выпадак менавіта разлічанага падзення метэарыта на тэрыторыі Беларусі, а не выпадковай знаходкі. Знаходак метэарытаў ва ўсім свеце мноства, а разлічаных падзенняў вядома ўсяго каля 50.– У такім выпадку, калі знаходка будзе зарэгістравана, дзе будзе захоўвацца гэты касмічны "падарунак"?– У 2025 годзе Мінскаму планетарыю спаўняецца 60 гадоў. Калі знаходка метэарыта пацвердзіцца, мы спадзяемся адкрыць невялікую экспазіцыю, дзе ён будзе прадстаўлены. Таксама будзе падрыхтавана яго поўнае апісанне і як яго знайшлі. Гэта робіцца для таго, каб навучэнцы і рабяты, якія прыходзяць у планетарый са сваімі бацькамі, таксама палюбілі астраномію.Як прыклад прыгожай гісторыі – два школьнікі Юрый Гарачка і Канстанцін Марозаў – хадзілі ў гурткі Мінскага планетарыя ў 1980-х, захапляліся і далучаліся да астраноміі. Калі выраслі, стварылі з сябрамі Беларускую метэорную сетку. Злавілі гэты самы балід і зразумелі, што гэта метэарытнае падзенне.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250125/askolk-kalyadnaga-metearyta-znoydzeny-kalya-zhodzna-1093023269.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/19/1093022415_11:0:951:705_1920x0_80_0_0_4d9f21a002245b27fd45fce88da45723.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эксклюзіў, метэарыт, астраномія, космас, даследаванне космаса, у беларусі, беларусь, грамадства, інтэрв'ю, мінскі планетарый
эксклюзіў, метэарыт, астраномія, космас, даследаванне космаса, у беларусі, беларусь, грамадства, інтэрв'ю, мінскі планетарый
Як шукалі "калядны" метэарыт, які прыляцеў у Беларусь з боку Марса
Эксклюзіў
Усе падрабязнасці аб "калядным" метэарыце, які некалькі дзён шукалі ў Мінскай вобласці, расказаў Sputnik загадчык Мінскага планетарыя Аляксандр Мікуліч.
Беларускія астраномы чакаюць ад расійскіх калег інфармацыю, каб пацвердзіць статус і афіцыйна зарэгістраваць метэарыт, знойдзены ў Мінскай вобласці, расказаў Sputnik загадчык Мінскага планетарыя, кіраўнік астранамічнага клуба "Аш-Ню" Аляксандр Мікуліч.
– Аляксандр Валер’евіч, гісторыя пра метэарыт, які ўпаў дзесьці пад Мінскам, нарабіла шмат шуму, абрасла чуткамі. Хацелася б з першых вуснаў даведацца, што адбылося.
– Напэўна, гісторыя пачынаецца нашмат раней. Гэта наша даўняя мара – выявіць метэарыт у Беларусі і стварыць у Мінскім планетарыі экспазіцыю метэарытаў. Беларуская метэорная сетка і была створана для сачэння за падаючымі метэорамі ў атмасферы. Цяпер ёсць цэлая сетка камер, якія аматары астраноміі на ўласныя сродкі ўстанавілі па ўсёй рэспубліцы, каб сачыць за такімі падзеямі.
А што да нашай сенсацыі, то магу расказаць, што 25 снежня 2024 года ў 17:29,15 яшчэ на светлым небе тры нашы камеры паспелі ўключыцца літаральна за хвіліну да падзеі і зафіксавалі падзенне супербаліда. Па яркасці ён быў супастаўны з яркасцю Месяца.
Потым мы разлічылі па гэтых трох камерах дакладную траекторыю палёту аб’екта ў атмасферы. І ўжо па гэтай траекторыі ў далейшым з дапамогай чэшскіх вучоных была разлічана імаверная карта выпадзення асколкаў. Бо выпаў не адзін метэарыт. Мы бачылі на відэа, што балід падзяліўся на мноства частак. Атрымліваецца – выпаў метэарытны дождж. У баліда была невысокая хуткасць і нізкая вышыня згасання. З вялікай доляй верагоднасці можна было сцвярджаць, што ўпаў метэарыт. І нам заставалася толькі дачакацца, пакуль сыдзе снег, каб прыступіць да пошукаў.
– А хто займаўся пошукамі метэарыта?
– Ужо ў студзені 2025 года мы прыступілі да пошукаў. Валанцёры, нават маленькія дзеці з бацькамі, прыязджалі на пошукі. Усе захопленыя, зацікаўленыя людзі. Менавіта дзякуючы валанцёрам былі знойдзены першыя падобныя ўзоры.
Нам вельмі важна было знайсці яго. Мы рыхтаваліся, было складзена апісанне, падключылі СМІ, каб прывабіць валанцёраў, зацікавіць людзей. Бо плошча, якая была вызначана, дастаткова вялікая – каля 10 кв. км. І знайсці метэарыт уласнымі сіламі, невялікай групай, было практычна нерэальна.
– На якім этапе цяпер знаходзіцца работа па вывучэнні знойдзеных асколкаў?
– Патрабуюцца дадатковыя лабараторныя даследаванні і рэгістрацыя метэарыта. Калі хімічны склад і структура яго будуць пацверджаны, ён будзе зарэгістраваны. Трэба зрабіць спецыяльны, вельмі шырокі аналіз узору, вызначыць тып метэарыта. Гэтым могуць займацца спецыялізаваныя лабараторыі ў Расіі. У Беларусі, на жаль, пакуль такіх няма.
– У Беларусь прыязджалі вашы калегі з Расіі?
– Так, як толькі з’явілася першая інфармацыя, у Беларусь прыехалі расійскія навукоўцы, якія займаюцца пошукамі такіх метэарытаў. Цяпер мы чакаем заключэння ад расійскіх калег па нашай знаходцы. Расійскія вучоныя неаднаразова праводзілі пошукі метэарытаў, нават у Антарктыдзе. У іх вялікі вопыт і, самае галоўнае, ёсць спецыялізаваная лабараторыі для даследавання рэчыва. Больш за тое, яны маюць права рэгістрацыі метэарытаў у міжнародным метэарытным бюлетэні.
Яны ўжо даследуюць знойдзены ў Беларусі ўзор. І ў хуткім часе, калі ўсё пацвердзіцца, будуць падаваць заяўку на рэгістрацыю.
– Ужо прыдумалі імя метэарыту?
– Мы прыйшлі да таго, што назва яму будзе прысвоена "Смалявiчы", таму што ён быў знойдзены паблізу ад менавіта горада Смалявічы.
– З’яўлялася інфармацыя, што знойдзены метэарыт скралі?
– Гэта ўжо якія версіі на ўзроўні фэйкаў аб тым, што яго цалкам вывезлі ў Расію. На самай справе гэта не так. Яшчэ мноства фрагментаў ляжыць у палях. Мы чакаем, што на працягу месяца з’явіцца пацверджанне, што гэта быў метэарыт.
– Усім цікава, а адкуль гэты метэарыт прыляцеў?
– Нам удалося па камерах вызначыць не толькі траекторыю ў атмасферы, але і арбіту. Арбіта нічога ўнікальнага не ўяўляе. Гэта астэроід, як мяркуецца, тыпу Апалона. Гэта найбольш распаўсюджаныя калязямныя астэроіды з галоўнага пояса астэроідаў паміж Марсам і Юпітэрам. Можна сказаць, што ён ляцеў на Зямлю з боку Марса. Намі быў запісаны спектр баліда ў атмасферы, калі ён гарэў. Гэта значыць, у нас ёсць параўнальны спектр хімічнага складу. Можна казаць, што па хімічным складзе ў спектры гэта найбольш распаўсюджаны тып метэарытаў, якія часцей за ўсё падаюць на Зямлю – хандрыт. Цяпер чакаем, ці пацвердзяцца нашы здагадкі.
– Па вашых ацэнках, гэта буйны метэарыт?
– Можна казаць, гэта быў невялікі метэарытны дождж. Зыходная маса касмічнага цела ацэньваецца каля 100 кг. Гэта тое, што было ў космасе. Да Зямлі далятае 6-10%. Астатняе згарае ў атмасферы. Гэта значыць ацэначна, у нашым выпадку, выпала на Зямлю да 10 кг фрагментаў. Самая буйная частка – так званая "галава" метэарыта – ацэньваецца прыкладна ў 1 кг. Былі каменьчыкі велічынёй з кулак і меншыя, і зусім маленькія асколкі.
– Такая знаходка важная для навукі?
– Навуковае значэнне гэтага метэарыта вельмі важна, бо гэта адзіная магчымасць даследавання касмічнага рэчыва ў лабараторных умовах. Мноства экспертыз можа быць праведзена. Навукоўцы будуць мець магчымасць зрабіць вывады аб тым, як гэтае цела зараджалася, адкуль яно прыляцела, як фарміравалася ў цэлым наша Сонечная сістэма. Бо ўзрост такога метэарытнага рэчыва можа даходзіць да 4,5 млрд гадоў. Калі пацвердзіцца, што гэта метэарыт, мы чакаем мноства навуковых артыкулаў і высноў.
– Як часта на тэрыторыі Беларусі знаходзяць метэарыты?
– Вядома, такая знаходка – унікальная з’ява. У Міжнародным метэарытным бюлетэні зарэгістравана шэсць метэарытаў, знойдзеных на тэрыторыі Беларусі. Трэба адзначыць, што ў сваёй большасці гэта выпадковыя знаходкі. Наш жа павенен стаць сёмым. У адрозненне ад папярэдніх па нашым метэарыце зафіксавана і дакладна разлічана яго падзенне. І гэта ўжо ўнікальны выпадак. Бо гэта будзе першы выпадак менавіта разлічанага падзення метэарыта на тэрыторыі Беларусі, а не выпадковай знаходкі. Знаходак метэарытаў ва ўсім свеце мноства, а разлічаных падзенняў вядома ўсяго каля 50.
– У такім выпадку, калі знаходка будзе зарэгістравана, дзе будзе захоўвацца гэты касмічны "падарунак"?
– У 2025 годзе Мінскаму планетарыю спаўняецца 60 гадоў. Калі знаходка метэарыта пацвердзіцца, мы спадзяемся адкрыць невялікую экспазіцыю, дзе ён будзе прадстаўлены. Таксама будзе падрыхтавана яго поўнае апісанне і як яго знайшлі. Гэта робіцца для таго, каб навучэнцы і рабяты, якія прыходзяць у планетарый са сваімі бацькамі, таксама палюбілі астраномію.
Як прыклад прыгожай гісторыі – два школьнікі Юрый Гарачка і Канстанцін Марозаў – хадзілі ў гурткі Мінскага планетарыя ў 1980-х, захапляліся і далучаліся да астраноміі. Калі выраслі, стварылі з сябрамі Беларускую метэорную сетку. Злавілі гэты самы балід і зразумелі, што гэта метэарытнае падзенне.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"