https://bel.sputnik.by/20250217/lukashenka-pryvatny-bznes-pavnen-pratsavats-u-adnykh-umovakh-z-dzyarzhanym-1093703718.html
Лукашэнка: прыватны бізнэс павінен працаваць у адных умовах з дзяржаўным
Лукашэнка: прыватны бізнэс павінен працаваць у адных умовах з дзяржаўным
Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прыватны бізнес фарміруе палову ВУП краіны, на яго прыпадае 37 працэнтаў усіх інвестыцый. 17.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-17T12:26+0300
2025-02-17T12:26+0300
2025-02-17T12:26+0300
беларусь
навіны
палітыка
аляксандр лукашэнка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/1d/1093179501_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_1a2107aa11a56edc354c3cd05bf3e43d.jpg
МІНСК, 17 лют – Sputnik. Беларускія ўлады зацікаўлены ў тым, каб прыватны бізнес, замежныя прадпрыемствы, а таксама дзяржсектар працавалі ў роўных умовах, аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.Кіраўнік дзяржавы сёння праводзіць нараду з прадстаўнікамі прыватных прадпрыемстваў. Падчас нарады прэзідэнт адзначыў, што з-за нядобрасумленных дзялкоў з'яўляецца недавер да ўсёй бізнес-супольнасці, аднак з-за некалькіх негатыўных выпадкаў дзяржава не збіраецца ўзводзіць бар'еры для прыватнікаў."Ніякіх штучных бар'ераў з-за некалькіх жулікаў дзяржава ўзводзіць не будзе. Да ўсяго трэба падыходзіць, абапіраючыся на прагматычнасць і здаровы сэнс", - запэўніў Лукашэнка, яго словы цытуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.Паводле яго слоў, зыходзіць трэба з інтарэсаў эканомікі, і ўлада зацікаўлена ў тым, каб прыватны бізнес працаваў на карысць краіны ў роўных умовах з дзяржаўным.Ён адзначыў, што прыватны бізнес фарміруе палову ВУП рэспублікі, забяспечвае 37 працэнтаў прамысловай вытворчасці і на яго прыпадае 37 працэнтаў усіх інвестыцый."Развіццё камфортнага бізнес-асяроддзя - адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай эканамічнай", - сказаў прэзідэнт.На нарадзе з прэзідэнтам, акрамя дзяржчыноўнікаў, удзельнічаюць прадстаўнікі буйнога бізнэсу, які працуе ў рэспубліцы. Сярод іх - дырэктар ТАА "ПОЖСНАБ" Алег Дзярабін, гендырэктар ТАА "Машынабудаўнічае прадпрыемства "КОМПО" Валянцін Пікуль і заснавальнік Wildberries Таццяна Кім.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/1d/1093179501_160:0:2891:2048_1920x0_80_0_0_ee5c32b98d9904681e012acf4c81b753.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, навіны , палітыка, аляксандр лукашэнка
беларусь, навіны , палітыка, аляксандр лукашэнка
Лукашэнка: прыватны бізнэс павінен працаваць у адных умовах з дзяржаўным
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прыватны бізнес фарміруе палову ВУП краіны, на яго прыпадае 37 працэнтаў усіх інвестыцый.
МІНСК, 17 лют – Sputnik. Беларускія ўлады зацікаўлены ў тым, каб прыватны бізнес, замежныя прадпрыемствы, а таксама дзяржсектар працавалі ў роўных умовах, аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы сёння праводзіць нараду з прадстаўнікамі прыватных прадпрыемстваў. Падчас нарады прэзідэнт адзначыў, што з-за нядобрасумленных дзялкоў з'яўляецца недавер да ўсёй бізнес-супольнасці, аднак з-за некалькіх негатыўных выпадкаў дзяржава не збіраецца ўзводзіць бар'еры для прыватнікаў.
"Ніякіх штучных бар'ераў з-за некалькіх жулікаў дзяржава ўзводзіць не будзе. Да ўсяго трэба падыходзіць, абапіраючыся на прагматычнасць і здаровы сэнс", - запэўніў Лукашэнка, яго словы цытуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Паводле яго слоў, зыходзіць трэба з інтарэсаў эканомікі, і ўлада зацікаўлена ў тым, каб прыватны бізнес працаваў на карысць краіны ў роўных умовах з дзяржаўным.
"Улада ў роўнай ступені зацікаўлена, каб прыватны і дзяржаўны сектары, а таксама замежныя прадпрыемствы працавалі на агульную карысць людзей і краіны. Гэта сведчыць аб тым, што мы павінны паставіць у роўныя ўмовы прыватныя і дзяржаўныя формы ўласнасці прадпрыемстваў. У роўныя ўмовы", - падкрэсліў беларускі лідэр.
Ён адзначыў, што прыватны бізнес фарміруе палову ВУП рэспублікі, забяспечвае 37 працэнтаў прамысловай вытворчасці і на яго прыпадае 37 працэнтаў усіх інвестыцый.
"Развіццё камфортнага бізнес-асяроддзя - адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай эканамічнай", - сказаў прэзідэнт.
На нарадзе з прэзідэнтам, акрамя дзяржчыноўнікаў, удзельнічаюць прадстаўнікі буйнога бізнэсу, які працуе ў рэспубліцы. Сярод іх - дырэктар ТАА "ПОЖСНАБ" Алег Дзярабін, гендырэктар ТАА "Машынабудаўнічае прадпрыемства "КОМПО" Валянцін Пікуль і заснавальнік Wildberries Таццяна Кім.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"