https://bel.sputnik.by/20250220/pyasko-rasya--zsha-damovlsya-adnavts-dyyalog-pa-skh-parametrakh-1093814994.html
Пяскоў: Расія і ЗША дамовіліся аднавіць дыялог па ўсіх параметрах
Пяскоў: Расія і ЗША дамовіліся аднавіць дыялог па ўсіх параметрах
Sputnik Беларусь
На гэтым тыдні прайшлі расійска-амерыканскія перагаворы высокага ўзроўню, якія сталі першымі крокамі ў наладжванні адносін. 20.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-20T17:48+0300
2025-02-20T17:48+0300
2025-02-20T18:48+0300
расія
зша
палітыка
бяспека
дзмітрый пяскоў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/05/1091628028_0:405:2796:1977_1920x0_80_0_0_741ef6c2949b9e4146616e64ab59c900.jpg
МІНСК, 20 лют - Sputnik. Расея і ЗША дамовіліся аднавіць дыялог па ўсіх параметрах, пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітры Пяскоў."Было прынята рашэнне пачаць аднаўленне расійска-амерыканскага дыялогу па ўсіх параметрах", - сказаў ён.На гэтым тыдні ў Саудаўскай Аравіі прайшлі расійска-амерыканскія перамовы высокага ўзроўню.Як заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, на перамовах амерыканскі бок паказаў зацікаўленасць ва ўстараненні штучных перашкод на шляху магчымых перспектыўных праектаў з Расіяй - перш за ўсё ў эканоміцы, але таксама і ў знешняй палітыцы, міжнароднай сітуацыі, канфліктах.Міністр растлумачыў, што Расія і ЗША пачалі адыходзіць ад краю прорвы ў двухбаковых адносінах, але гэта толькі першыя крокі.У Крамлі адзначылі, што па адносінах Масквы і Вашынгтона. наносілася шкода папярэдняй адміністрацыяй Джо Байдэна, і іх неабходна спачатку рэанімаваць, а потым рэстаўраваць. Першы крок ужо зроблены і зараз чакаецца вялікая праца.Перамовы ў Эр-РыядзеПерамовы высокага ўзроўню адбыліся у сталіцы Саудаўскай Аравіі 18 лютага. Сустрэча прайшла па даручэнні прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа.Расію на перамовах прадставілі кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў, памочнік расійскага лідэра Юрый Ушакоў і кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый (РФПІ) Кірыл Дзмітрыеў.Дэлегацыю ЗША ўзначаліў дзяржсакратар Марка Рубіё. Таксама ў яе ўвайшлі памочнік амерыканскага прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Майк Уолтц і спецпасланнік па Блізкім Усходзе Стывен Уіткоф.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/05/1091628028_0:0:2636:1977_1920x0_80_0_0_acd2d6a99ee1b9605397a749d4f43f3d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расія, зша, палітыка, бяспека, дзмітрый пяскоў
расія, зша, палітыка, бяспека, дзмітрый пяскоў
Пяскоў: Расія і ЗША дамовіліся аднавіць дыялог па ўсіх параметрах
17:48 20.02.2025 (абноўлена: 18:48 20.02.2025) На гэтым тыдні прайшлі расійска-амерыканскія перагаворы высокага ўзроўню, якія сталі першымі крокамі ў наладжванні адносін.
МІНСК, 20 лют - Sputnik. Расея і ЗША дамовіліся аднавіць дыялог па ўсіх параметрах, пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітры Пяскоў.
"Было прынята рашэнне пачаць аднаўленне расійска-амерыканскага дыялогу па ўсіх параметрах", - сказаў ён.
На гэтым тыдні ў Саудаўскай Аравіі прайшлі расійска-амерыканскія перамовы высокага ўзроўню.
Як заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, на перамовах амерыканскі бок паказаў зацікаўленасць ва ўстараненні штучных перашкод на шляху магчымых перспектыўных праектаў з Расіяй - перш за ўсё ў эканоміцы, але таксама і ў знешняй палітыцы, міжнароднай сітуацыі, канфліктах.
Міністр растлумачыў, што Расія і ЗША пачалі адыходзіць ад краю прорвы ў двухбаковых адносінах, але гэта толькі першыя крокі.
У Крамлі адзначылі, што па адносінах Масквы і Вашынгтона. наносілася шкода папярэдняй адміністрацыяй Джо Байдэна, і іх неабходна спачатку рэанімаваць, а потым рэстаўраваць. Першы крок ужо зроблены і зараз чакаецца вялікая праца.
Перамовы высокага ўзроўню адбыліся у сталіцы Саудаўскай Аравіі 18 лютага. Сустрэча прайшла па даручэнні прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа.
Расію на перамовах прадставілі кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў, памочнік расійскага лідэра Юрый Ушакоў і кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый (РФПІ) Кірыл Дзмітрыеў.
Дэлегацыю ЗША ўзначаліў дзяржсакратар Марка Рубіё. Таксама ў яе ўвайшлі памочнік амерыканскага прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Майк Уолтц і спецпасланнік па Блізкім Усходзе Стывен Уіткоф.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"