https://bel.sputnik.by/20250221/mnskmetrapraekt-pryme-dzel-u-budantstve-metro--novasbrsku-1093824792.html
Мінскметрапраект прыме ўдзел у будаўніцтве метро ў Новасібірску
Мінскметрапраект прыме ўдзел у будаўніцтве метро ў Новасібірску
Sputnik Беларусь
Мінская кампанія будзе распрацоўваць праект тунэля апошняй здадзенай у эксплуатацыю ў Новасібірску станцыі. 21.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-21T11:50+0300
2025-02-21T11:50+0300
2025-02-21T11:50+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
будаўніцтва метро
метро
навасібірск
расія
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/15/1093821285_0:320:3072:2048_1920x0_80_0_0_f9b5c11c0efba04e9e4aeb36b7028ffa.jpg
МІНСК, 21 лют – Sputnik. Беларускае ААТ "Мінскметрапраект" створыць праект для будаўніцтва другога тунэля станцыі метро "Залатая Ніва" ў Новасібірску, гаворыцца ў дакументацыі конкурсу на партале дзяржаўных закупак.У канцы мінулага года ўлады гэтага расійскага горада аб'явілі конкурс на распрацоўку праекта будаўніцтва перагоннага тунэля паміж станцыямі "Бярозавы гай" і "Залатая Ніва".У адпаведнасці з дакументамі, якія былі апублікаваныя на партале, кантракт заключаны 17 лютага з кампаніяй "Мінскметрапраект" - яна абавязуецца за 10 месяцаў распрацаваць праект за 104 мільёны расійскіх рублёў, тады як пачатковы кошт складаў 133,6 мільёна.Раней губернатар Новасібірскай вобласці Андрэй Траўнікаў паведамляў, што ў сталіцы рэгіёну аб'екты метрапалітэна даўно не ўзводзіліся і кампетэнцыі ў галіне праектавання страчаны. У сувязі з гэтым ён прапанаваў разгледзець магчымасць прыцягнення да работ беларускіх ці маскоўскіх праекціроўшчыкаў.Па праектах "Мінскметрапраект" была пабудавана мінская падземка - 33 станцыі і два электрадэпо, а таксама пяць станцый Маскоўскага метрапалітэна ("Алма-Ацінская", "Некрасовка", "Лухманаўская", "Вуліца Дзмітрыеўскага" і "Косіна") і тры электрадэпо.Новасібірскі метрапалітэн - адзіны ў Расіі які знаходзіцца за Уралам. Ён мае дзве лініі - Ленінскую і Дзяржынскую (усяго 13 станцый). Апошняя станцыя - "Залатая ніва" - была ўведзена ў эксплуатацыю зімой 2011 года.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
навасібірск
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/15/1093821285_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_56423ffb3886b43594bee55c3ac1f3d0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
будаўніцтва метро, метро, навасібірск, расія, беларусь
будаўніцтва метро, метро, навасібірск, расія, беларусь
Мінскметрапраект прыме ўдзел у будаўніцтве метро ў Новасібірску
Мінская кампанія будзе распрацоўваць праект тунэля апошняй здадзенай у эксплуатацыю ў Новасібірску станцыі.
МІНСК, 21 лют – Sputnik. Беларускае ААТ "Мінскметрапраект" створыць праект для будаўніцтва другога тунэля станцыі метро "Залатая Ніва" ў Новасібірску, гаворыцца ў дакументацыі конкурсу на партале дзяржаўных закупак.
У канцы мінулага года ўлады гэтага расійскага горада аб'явілі конкурс на распрацоўку праекта будаўніцтва перагоннага тунэля паміж станцыямі "Бярозавы гай" і "Залатая Ніва".
У адпаведнасці з дакументамі, якія былі апублікаваныя на партале, кантракт заключаны 17 лютага з кампаніяй "Мінскметрапраект" - яна абавязуецца за 10 месяцаў распрацаваць праект за 104 мільёны расійскіх рублёў, тады як пачатковы кошт складаў 133,6 мільёна.
Раней губернатар Новасібірскай вобласці Андрэй Траўнікаў паведамляў, што ў сталіцы рэгіёну аб'екты метрапалітэна даўно не ўзводзіліся і кампетэнцыі ў галіне праектавання страчаны. У сувязі з гэтым ён прапанаваў разгледзець магчымасць прыцягнення да работ беларускіх ці маскоўскіх праекціроўшчыкаў.
Па праектах "Мінскметрапраект" была пабудавана мінская падземка - 33 станцыі і два электрадэпо, а таксама пяць станцый Маскоўскага метрапалітэна ("Алма-Ацінская", "Некрасовка", "Лухманаўская", "Вуліца Дзмітрыеўскага" і "Косіна") і тры электрадэпо.
Новасібірскі метрапалітэн - адзіны ў Расіі які знаходзіцца за Уралам. Ён мае дзве лініі - Ленінскую і Дзяржынскую (усяго 13 станцый). Апошняя станцыя - "Залатая ніва" - была ўведзена ў эксплуатацыю зімой 2011 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"