https://bel.sputnik.by/20250222/putsn-na-savetse-byaspek-spyta-larova-pra-peramovy-z-zsha--er-ryyadze-1093858585.html
Пуцін на Савеце бяспекі спытаў Лаўрова пра перагаворы з ЗША ў Эр-Рыядзе
Пуцін на Савеце бяспекі спытаў Лаўрова пра перагаворы з ЗША ў Эр-Рыядзе
Sputnik Беларусь
Напачатку тыдня ў Саудаўскай Аравіі адбыліся перагаворы дэлегацый РФ і ЗША, у ходзе якіх гаворка ішла пра шляхі нармалізацыі адносін, украінскі канфлікт і... 22.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-22T19:03+0300
2025-02-22T19:03+0300
2025-03-19T12:36+0300
расія
сяргей лаўроў
уладзімір пуцін
савет бяспекі расіі
зша
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
навіны
украіна
палітыка
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/10/1045919659_0:0:2827:1591_1920x0_80_0_0_b016ec65953596a21b68df4a74641e0e.jpg
МІНСК, 22 лют – Sputnik. Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін правёў сустрэчу з пастаяннымі членамі Савета бяспекі РФ, асноўнай тэмай якой стала разьвіццё адносін з бліжэйшымі партнёрамі Расіі на постсавецкай прасторы, паведамілі ў Крамлі."У нас сёння пытанні, звязаныя з развіццём адносін з нашымі бліжэйшымі партнёрамі, калегамі, суседзямі на постсавецкай прасторы", — перадае словы расійскага лідара яго прэс-служба.Асноўнымі дакладчыкамі прэзідэнт Расіі прапанаваў быць кіраўніку МІД Сяргею Лаўрову і дырэктару ФСБ Аляксандру Бортнікаву па тэме забеспячэння бяспекі.Пуцін таксама папрасіў Лаўрова расказаць Савету бяспекі пра яго нядаўнія замежныя візіты. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што справаздачы аб паездках міністра ён ужо атрымаў, але калегам па Савету бяспекі будзе "цікава паслухаць".Перагаворы ў Эр-РыядзеНапачатку тыдня, 18 лютага, кіраўнік МЗС знаходзіўся ў сталіцы Саудаўскай Аравіі Эр-Рыядзе на перамовах з ЗША. Расію на гэтай сустрэчы разам з міністрам замежных спраў прадстаўлялі памочнік прэзідэнта Юрый Ушакоў і кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў.Ад ЗША ўдзельнічалі памочнік прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Майк Уолц, дзяржсакратар Марка Рубіа і спецпасланнік прэзідэнта па Блізкім Усходзе Стывен Уіткаф.Абодва бакі пасля перагавораў паведамілі аб пазітыўных выніках, падрыхтоўцы новых кантактаў і гатоўнасці сумесна вырашаць праблемы. Таксама перагаворы сталі "важным звяном" падрыхтоўкі да магчымай сустрэчы лідараў РФ і ЗША.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
зша
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/10/1045919659_168:0:2827:1994_1920x0_80_0_0_09d49def80bde16701247b4864871c1f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расія, сяргей лаўроў, уладзімір пуцін, савет бяспекі расіі, зша, навіны , украіна, палітыка, бяспека, перагаворы па украіне, перагаворы
расія, сяргей лаўроў, уладзімір пуцін, савет бяспекі расіі, зша, навіны , украіна, палітыка, бяспека, перагаворы па украіне, перагаворы
Пуцін на Савеце бяспекі спытаў Лаўрова пра перагаворы з ЗША ў Эр-Рыядзе
19:03 22.02.2025 (абноўлена: 12:36 19.03.2025) Напачатку тыдня ў Саудаўскай Аравіі адбыліся перагаворы дэлегацый РФ і ЗША, у ходзе якіх гаворка ішла пра шляхі нармалізацыі адносін, украінскі канфлікт і магчымую сустрэчу Пуціна з Трампам.
МІНСК, 22 лют – Sputnik. Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін правёў сустрэчу з пастаяннымі членамі Савета бяспекі РФ, асноўнай тэмай якой стала разьвіццё адносін з бліжэйшымі партнёрамі Расіі на постсавецкай прасторы, паведамілі ў Крамлі.
"У нас сёння пытанні, звязаныя з развіццём адносін з нашымі бліжэйшымі партнёрамі, калегамі, суседзямі на постсавецкай прасторы", — перадае словы расійскага лідара яго прэс-служба.
Асноўнымі дакладчыкамі прэзідэнт Расіі прапанаваў быць кіраўніку МІД Сяргею Лаўрову і дырэктару ФСБ Аляксандру Бортнікаву па тэме забеспячэння бяспекі.
Пуцін таксама папрасіў Лаўрова расказаць Савету бяспекі пра яго нядаўнія замежныя візіты. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што справаздачы аб паездках міністра ён ужо атрымаў, але калегам па Савету бяспекі будзе "цікава паслухаць".
Напачатку тыдня, 18 лютага, кіраўнік МЗС знаходзіўся ў сталіцы Саудаўскай Аравіі Эр-Рыядзе на перамовах з ЗША. Расію на гэтай сустрэчы разам з міністрам замежных спраў прадстаўлялі памочнік прэзідэнта Юрый Ушакоў і кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў.
Ад ЗША ўдзельнічалі памочнік прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Майк Уолц, дзяржсакратар Марка Рубіа і спецпасланнік прэзідэнта па Блізкім Усходзе Стывен Уіткаф.
Абодва бакі пасля перагавораў паведамілі аб пазітыўных выніках, падрыхтоўцы новых кантактаў і гатоўнасці сумесна вырашаць праблемы. Таксама перагаворы сталі "важным звяном" падрыхтоўкі да магчымай сустрэчы лідараў РФ і ЗША.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"