https://bel.sputnik.by/20250224/lukashenka-robm-staku-na-vytvorchasts-samalta-asvey-1093882952.html
Лукашэнка назваў напрамкі работы са Свярдлоўскай вобласцю
Лукашэнка назваў напрамкі работы са Свярдлоўскай вобласцю
Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы заявіў аб зацікаўленасці ў супрацоўніцтве са Свярдлоўскай вобласцю па розных напрамках. 24.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-24T11:42+0300
2025-02-24T11:42+0300
2025-02-24T13:12+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
навіны
свярдлоўская вобласць
у беларусі
беларусь
эканоміка
палітыка
"асвей"
самалёт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/16/1083861991_0:0:3181:1790_1920x0_80_0_0_93daeaac6748c986a046db45760746be.jpg
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве ў авіябудаванні са Свярдлоўскай вобласцю, размова ў першую чаргу ідзе аб самалёце "Асвей", заявіў у панядзелак прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам рэгіёна Яўгенам Куйвашавым, перадае карэспандэнт Sputnik.Метро ў ЕкацярынбургуЛукашэнка таксама заявіў, што Беларусь гатова дапамагаць будаваць у Свярдлоўскай вобласці метрапалітэн.Паводле яго слоў, планы ўзгоднены, і, калі мінскія метрабудаўцы будуць адпавядаць патрабаванням, яны могуць узяцца за працу."Калі мы вам падыходзім, будзем працаваць, калі не – значыць, не трэба. Так павінна быць па ўсіх напрамках. Калі вам нешта падабаецца ў Беларусі, вы скажыце, мы будзем старацца расіянам дапамагчы", - паабяцаў прэзідэнт.Лукашэнка таксама адзначыў, што Беларусі і Свярдлоўскай вобласці трэба павялічваць тавараабарот, які зараз складае каля мільярда долараў.ПрамысловасцьНа сустрэчы з кіраўніком гэтага расійскага рэгіёна, Лукашэнка абазначыў і шэраг іншых напрамкаў у прамысловасці, па якіх бакі павінны развіваць супрацоўніцтва, – гэта машынабудаванне, пастаўкі БелАЗаў, ліфтаў, трамваяў."Гэта наша тэматыка, у Екацярынбургу вельмі шмат (беларускіх - Sputnik) трамваяў, цікавасць ёсць", - сказаў ён, адзначыўшы, што прадпрыемствы рэспублікі гатовы працаваць над заменай і рамонтам трамвайнага парка.Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве са Свярдлоўскай вобласцю – яна не чужая для рэспублікі. Прэзідэнт нагадаў, што сам не раз бываў з візітамі ў гэтым рэгіёне.У сваю чаргу Куйвашаў падзякаваў кіраўніку дзяржавы за магчымасць сустрэчы і павіншаваў яго з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах, якія адбыліся ў студзені.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250116/pantus-raskaza-kal-budze-vypushchany-belaruska-rasysk-samalt-1092747447.html
свярдлоўская вобласць
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/16/1083861991_350:0:2922:1929_1920x0_80_0_0_7dbc449208ceffbcc2156ad89200aea0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, навіны , свярдлоўская вобласць, у беларусі, беларусь, эканоміка, палітыка, "асвей", самалёт, аляксандр лукашэнка, яўген куйвашаў
саюзная дзяржава, навіны , свярдлоўская вобласць, у беларусі, беларусь, эканоміка, палітыка, "асвей", самалёт, аляксандр лукашэнка, яўген куйвашаў
Лукашэнка назваў напрамкі работы са Свярдлоўскай вобласцю
11:42 24.02.2025 (абноўлена: 13:12 24.02.2025) Кіраўнік дзяржавы заявіў аб зацікаўленасці ў супрацоўніцтве са Свярдлоўскай вобласцю па розных напрамках.
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве ў авіябудаванні са Свярдлоўскай вобласцю, размова ў першую чаргу ідзе аб самалёце "Асвей", заявіў у панядзелак прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам рэгіёна Яўгенам Куйвашавым, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Новая тэма – авіябудаванне. Новы самалёт "Асвей", мы ўжо на сваім заводзе робім нямала дэталей для вашай авіяпрамысловасці, для нас гэта важна. Мы паціху-паціху ідзем ад рамонту гэтых самалётаў да вытворчасці. Асабліва мы робім стаўку на вытворчасць самалёта "Асвей" тут у Беларусі і пастаўках на расійскі рынак", - сказаў ён.
Лукашэнка таксама заявіў, што Беларусь гатова дапамагаць будаваць у Свярдлоўскай вобласці метрапалітэн.
"Ведаю, што прапрацоўваюцца іншыя напрамкі супрацоўніцтва. Мяне крыху здзівіла пра метрапалітэн. Мы гатовы праектаваць, гатовы займацца будаўніцтвам метрапалітэна ў вас. Па крайняй меры палавіну магутнасцей можам перакінуць для будаўніцтва ў Свярдлоўскай вобласці", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, планы ўзгоднены, і, калі мінскія метрабудаўцы будуць адпавядаць патрабаванням, яны могуць узяцца за працу.
"Калі мы вам падыходзім, будзем працаваць, калі не – значыць, не трэба. Так павінна быць па ўсіх напрамках. Калі вам нешта падабаецца ў Беларусі, вы скажыце, мы будзем старацца расіянам дапамагчы", - паабяцаў прэзідэнт.
Лукашэнка таксама адзначыў, што Беларусі і Свярдлоўскай вобласці трэба павялічваць тавараабарот, які зараз складае каля мільярда долараў.
На сустрэчы з кіраўніком гэтага расійскага рэгіёна, Лукашэнка абазначыў і шэраг іншых напрамкаў у прамысловасці, па якіх бакі павінны развіваць супрацоўніцтва, – гэта машынабудаванне, пастаўкі БелАЗаў, ліфтаў, трамваяў.
"Гэта наша тэматыка, у Екацярынбургу вельмі шмат (беларускіх - Sputnik) трамваяў, цікавасць ёсць", - сказаў ён, адзначыўшы, што прадпрыемствы рэспублікі гатовы працаваць над заменай і рамонтам трамвайнага парка.
Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве са Свярдлоўскай вобласцю – яна не чужая для рэспублікі. Прэзідэнт нагадаў, што сам не раз бываў з візітамі ў гэтым рэгіёне.
У сваю чаргу Куйвашаў падзякаваў кіраўніку дзяржавы за магчымасць сустрэчы і павіншаваў яго з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах, якія адбыліся ў студзені.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"