Відэа

ДТЗ з удзелам пешаходаў: як пазбегнуць трагедыі

Падпісацца
У аўторак, 25 лютага, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: "Праблематыка траўматызму з удзелам пешаходаў".
Першы выпадак наезду аўтамабіля на пешахода адбыўся 17 жніўня 1896 года ў Лондане. Захаваліся нават імёны ўдзельнікаў ДТЗ: машынай кіраваў Артур Эдсел, а пацярпела Брыджыт Дрыскал.
Неверагодна, але спатрэбілася больш за 60 гадоў, каб распрацаваць сістэму для бяспечнага пераадолення праезнай часткі пешаходамі. Даследчыкі прыйшлі да высновы, што найбольш прыкметныя на дарожным палатне чорныя і белыя палосы, якія чаргуюцца.
У 1951 годзе "зебры" з’явіліся ў Англіі, у 1953-м – у Германіі. У СССР першая эксперыментальная разметка такога тыпу была нанесена ў Маскве на Ленінскім праспекце ў 1955 годзе.
Сёння гэтая разметка ўжо ўсім звыклая. На "зебры" пешаходы маюць перавагу перад аўтамабілістамі, якія абавязаны іх прапусціць. Але па-ранейшаму супрацоўнікі ДАІ надаюць павышаную ўвагу кантролю пешаходных пераходаў.
Які штраф пагражае за няпропуск пешахода? Ці можна па "зебры" рухацца дэманстратыўна павольна?
На гэтыя і іншыя пытанні адказаў начальнік аддзела ДАІ Першамайскага РУУС горада Мінска падпалкоўнік міліцыі Аляксандр БАБІЧ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0