https://bel.sputnik.by/20250226/adnalenne-lyaso-paslya-lpenskaga-raganu-abmerkaval-na-gomelshchyne-1093960905.html
Аднаўленне лясоў пасля ліпеньскага ўрагану абмеркавалі на Гомельшчыне
Аднаўленне лясоў пасля ліпеньскага ўрагану абмеркавалі на Гомельшчыне
Sputnik Беларусь
Падчас леташняга ўрагану найбольш пацярпела Гомельская вобласць, а Мазыр, дзе жывуць больш за сто тысяч чалавек, застаўся на некалькі дзён без святла і... 26.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-26T12:36+0300
2025-02-26T12:36+0300
2025-02-26T12:36+0300
лясная гаспадарка
навіны
гомельская вобласць
лес
міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь
прырода
грамадства
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/1a/1093956324_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_a2326aa30d5a8c8300e114d42a8f1c91.jpg
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Выязное пасяджэнне штаба па распрацоўцы лясных насаджэнняў, пашкоджаных ураганным ветрам у ліпені мінулага года, прайшло ў сераду ў Жлобінскім лясгасе, перадае карэспандэнт Sputnik.Удзельнікі нарады абмеркавалі пытанні лесааднаўлення ў рамках акцыі "Дай лесу новае жыццё!".Намеснік прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч, які ўзначальвае работу штаба, нагадаў, што работы па распрацоўцы буралому і ачыстцы даступных лясных насаджэнняў на Гомельшчыне павінны завяршыцца да 1 сакавіка. Ён таксама адзначыў, што не трэба забываць і пра санітарна-аздараўленчыя высечкі.Па словах кіраўніка ведамства, даабследаванне лясных масіваў вялося на рэгулярнай аснове, а выяўленыя недахопы аператыўна ўстараняліся. На тэрыторыі вобласці нераспрацаванымі застаюцца толькі цяжкадаступныя ўчасткі і тэрыторыі, дзе рубкі забаронены."Нашы лесагаспадарчыя аб’яднанні прадаўжаюць з поўнай самааддачай працаваць над лесааднаўленнем. Дапамагаюць ім і жыхары рэгіёна. Увосень у Гомельскай вобласці ў пасадцы лесу ўдзел прынялі 29,5 тыс чалавек. Сумеснымі намаганнямі высаджана 4 400 гектараў лесу", - адзначыў губернатар Гомельскай вобласці Іван Крупко.Кіраўнік рэгіёна выказаў упэўненасць, што гэтай вясной у рамках акцыі "Дай лесу новае жыццё!" колькасць добраахвотных памочнікаў леснікоў вырасце ў разы. За вясну і восень 2025 года трэба будзе аднавіць яшчэ 5 600 гектараў лесу.Ліпеньскім ураганам на тэрыторыі Гомельшчыны было знішчана больш за 36 тыс гектараў лясных угоддзяў, з іх амаль 17 тыс гектараў распрацавана суцэльнымі санітарнымі рубкамі. Акрамя таго, моцны вецер аслабіў карані дрэў, з-за чаго яны пасля ўпалі – з верасня 2024 года па цяперашні час лясгасамі рэгіёна іх было выяўлена больш за 18 тыс.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241114/mnpryrody-atrymanne-srodka-glabalnaga-ekafondu-paltyzavana-1091105110.html
гомельская вобласць
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/1a/1093956324_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_1dc2033bfac237b7908cdc1745b973f1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
лясная гаспадарка, навіны , гомельская вобласць, лес, міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь, прырода, грамадства, у беларусі, беларусь
лясная гаспадарка, навіны , гомельская вобласць, лес, міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь, прырода, грамадства, у беларусі, беларусь
Аднаўленне лясоў пасля ліпеньскага ўрагану абмеркавалі на Гомельшчыне
Падчас леташняга ўрагану найбольш пацярпела Гомельская вобласць, а Мазыр, дзе жывуць больш за сто тысяч чалавек, застаўся на некалькі дзён без святла і водазабеспячэння.
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Выязное пасяджэнне штаба па распрацоўцы лясных насаджэнняў, пашкоджаных ураганным ветрам у ліпені мінулага года, прайшло ў сераду ў Жлобінскім лясгасе, перадае карэспандэнт Sputnik.
Удзельнікі нарады абмеркавалі пытанні лесааднаўлення ў рамках акцыі "Дай лесу новае жыццё!".
Намеснік прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч, які ўзначальвае работу штаба, нагадаў, што работы па распрацоўцы буралому і ачыстцы даступных лясных насаджэнняў на Гомельшчыне павінны завяршыцца да 1 сакавіка. Ён таксама адзначыў, што не трэба забываць і пра санітарна-аздараўленчыя высечкі.
"Суцэльныя і санітарныя рубкі ў Гомельскай вобласці практычна завершаны, засталася толькі кропкавая работа, якая будзе завершана", - сказаў падчас пасяджэння міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік.
Па словах кіраўніка ведамства, даабследаванне лясных масіваў вялося на рэгулярнай аснове, а выяўленыя недахопы аператыўна ўстараняліся. На тэрыторыі вобласці нераспрацаванымі застаюцца толькі цяжкадаступныя ўчасткі і тэрыторыі, дзе рубкі забаронены.
"Нашы лесагаспадарчыя аб’яднанні прадаўжаюць з поўнай самааддачай працаваць над лесааднаўленнем. Дапамагаюць ім і жыхары рэгіёна. Увосень у Гомельскай вобласці ў пасадцы лесу ўдзел прынялі 29,5 тыс чалавек. Сумеснымі намаганнямі высаджана 4 400 гектараў лесу", - адзначыў губернатар Гомельскай вобласці Іван Крупко.
Кіраўнік рэгіёна выказаў упэўненасць, што гэтай вясной у рамках акцыі "Дай лесу новае жыццё!" колькасць добраахвотных памочнікаў леснікоў вырасце ў разы. За вясну і восень 2025 года трэба будзе аднавіць яшчэ 5 600 гектараў лесу.
Ліпеньскім ураганам на тэрыторыі Гомельшчыны было знішчана больш за 36 тыс гектараў лясных угоддзяў, з іх амаль 17 тыс гектараў распрацавана суцэльнымі санітарнымі рубкамі. Акрамя таго, моцны вецер аслабіў карані дрэў, з-за чаго яны пасля ўпалі – з верасня 2024 года па цяперашні час лясгасамі рэгіёна іх было выяўлена больш за 18 тыс.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"