https://bel.sputnik.by/20250226/avechkn-skarats-adstavanne-ad-gretsk-da-11-galo-1093944873.html
Авечкін скараціў адставанне ад Грэцкі да 11 галоў
Авечкін скараціў адставанне ад Грэцкі да 11 галоў
Sputnik Беларусь
Расійскі гулец давёў агульную колькасць сваіх галоў у рэгулярных чэмпіянатах да 883, а на рахунку ў рэкардсмена лігі Уэйна Грэцкі – 894 галы. 26.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-26T09:58+0300
2025-02-26T09:58+0300
2025-02-26T09:58+0300
нхл
аляксандр авечкін
спорт
навіны
хакей
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/15/1084706621_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_6037eb286d921351097fecfc1b1bf655.jpg
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Расійскі нападаючы і капітан "Вашынгтон Кэпіталз" Аляксандр Авечкін забіў гол у матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) і скараціў адставанне ад снайперскага рэкорду канадца Уэйна Грэцкі да 11 галоў, паведамляе Sputnik.Авечкін здолеў вызначыцца закінутай шайбай у дамашнім паядынку супраць канадскай каманды "Калгары Флэймз". Такім чынам ён давёў агульную колькасць сваіх галоў у рэгулярных чэмпіянатах да 883. На рахунку ў рэкардсмена лігі Грэцкі 894 галы ў 1 487 матчах.Аднак гэты гол капітана не выратаваў каманду ад паражэння, "Вашынгтон" прайграў на дамашнім лёдзе з лікам 1:3.Іншыя дасягненніДля 39-гадовага Авечкіна сёлетні сезон НХЛ 20-ы ў кар’еры, а шайба, закінутая ў вароты канадскіх "агеньчыкаў", стала 30-й. Гэтай адзнакі расійскі хакеіст дасягнуў за сезон 19-ы раз і стаў рэкардсменам НХЛ па гэтым паказчыку.Таксама Ові, як называюць гульца балельшчыкі і аднаклубнікі, стаў чацвёртым у гісторыі лігі гульцом, каму ўдалося закінуць 30 шайб у адным розыгрышы чэмпіянату НХЛ ва ўзросце 39 гадоў і старэй. Раней гэта дасягненне пакарылася Гордзі Хоу, Джоні Буціку і Тэему Селяне.Новая дата для рэкордуПасля гэтай закінутай шайбы НХЛ падзялілася новым прагнозам па даце, калі Авечкін зможа пабіць снайперскі рэкорд.Спачатку называлася 15 красавіка, у гэты дзень адбудзецца выязны матч "Вашынгтона" супраць "Нью-Ёрк Айлендэрс", але затым дата мянялася некалькі разоў.Зараз з улікам сярэдняга паказчыка галоў Авечкіна за матч у гэты сезон, у НХЛ мяркуюць, што рэкорд будзе пабіты ў гасцевым матчы супраць "Караліны Харыкейнз", які адбудзецца ў ноч на 3 красавіка па мінскім часе.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250225/komleva-kubak-naymatsneyshykh-zbyare-60-kankabezhtsa-z-rf--belarus-1093936014.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/15/1084706621_198:0:2929:2048_1920x0_80_0_0_c1ca058ea74c8a02454361d1fca8e044.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нхл, аляксандр авечкін, спорт, навіны , хакей, у свеце
нхл, аляксандр авечкін, спорт, навіны , хакей, у свеце
Авечкін скараціў адставанне ад Грэцкі да 11 галоў
Расійскі гулец давёў агульную колькасць сваіх галоў у рэгулярных чэмпіянатах да 883, а на рахунку ў рэкардсмена лігі Уэйна Грэцкі – 894 галы.
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Расійскі нападаючы і капітан "Вашынгтон Кэпіталз" Аляксандр Авечкін забіў гол у матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) і скараціў адставанне ад снайперскага рэкорду канадца Уэйна Грэцкі да 11 галоў, паведамляе Sputnik.
Авечкін здолеў вызначыцца закінутай шайбай у дамашнім паядынку супраць канадскай каманды "Калгары Флэймз". Такім чынам ён давёў агульную колькасць сваіх галоў у рэгулярных чэмпіянатах да 883. На рахунку ў рэкардсмена лігі Грэцкі 894 галы ў 1 487 матчах.
Аднак гэты гол капітана не выратаваў каманду ад паражэння, "Вашынгтон" прайграў на дамашнім лёдзе з лікам 1:3.
Для 39-гадовага Авечкіна сёлетні сезон НХЛ 20-ы ў кар’еры, а шайба, закінутая ў вароты канадскіх "агеньчыкаў", стала 30-й. Гэтай адзнакі расійскі хакеіст дасягнуў за сезон 19-ы раз і стаў рэкардсменам НХЛ па гэтым паказчыку.
Таксама Ові, як называюць гульца балельшчыкі і аднаклубнікі, стаў чацвёртым у гісторыі лігі гульцом, каму ўдалося закінуць 30 шайб у адным розыгрышы чэмпіянату НХЛ ва ўзросце 39 гадоў і старэй. Раней гэта дасягненне пакарылася Гордзі Хоу, Джоні Буціку і Тэему Селяне.
Пасля гэтай закінутай шайбы НХЛ падзялілася новым прагнозам па даце, калі Авечкін зможа пабіць снайперскі рэкорд.
Спачатку называлася 15 красавіка, у гэты дзень адбудзецца выязны матч "Вашынгтона" супраць "Нью-Ёрк Айлендэрс", але затым дата мянялася некалькі разоў.
Зараз з улікам сярэдняга паказчыка галоў Авечкіна за матч у гэты сезон, у НХЛ мяркуюць, што рэкорд будзе пабіты ў гасцевым матчы супраць "Караліны Харыкейнз", які адбудзецца ў ноч на 3 красавіка па мінскім часе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"