Боевое дежурство расчета ЗРК БУК в зоне СВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Расійскія вайскоўцы вызвалілі дзве вёскі ў Курскай вобласці

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкБаявая праца артылерыстаў РФ
Баявая праца артылерыстаў РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 26.02.2025
Падпісацца
У расійскім Мінабароны ацанілі сутачныя страты УСУ ў асабовым складзе да 270 чалавек.
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Расійскія войскі ўзялі пад свой кантроль два населеныя пункты ў Курскай вобласці, паведамілі ў сераду ў прэс-службе Міністэрства абароны РФ.
"Падраздзяленнямі групоўкі войск "Поўнач" у ходзе наступальных дзеянняў вызвалены населеныя пункты Арлоўка і Паграбкі", - гаворыцца ў зводцы ведамства за 26 лютага.
Па даных Мінабароны РФ, за апошнія суткі баі вяліся каля вёсак Гогалеўка, Гуева, Кубаткін, Заалешанка, Лебедзеўка, Курылаўка, Мірны, Махноўка і іншых. Расійскія вайскоўцы адбілі тры атакі УСУ.
У дадзеным раёне страты ўкраінскіх войск за апошнія 24 гадзіны склалі больш за 270 чалавек. Былі знішчаны два бронетранспарцёры, 13 баявых бронемашын, 26 аўтамабіляў, восем гармат, радыёлакацыйная разведвальная станцыя і 12 пунктаў кіравання беспілотнікамі.
У Мінабароны адзначылі, што аперацыя ў Курскай вобласці па ліквідацыі фарміраванняў УСУ працягваецца.
Усяго за час баявых дзеянняў на гэтым напрамку страты праціўніка склалі 63,5 салдат, больш за 380 танкаў, звыш 280 баявых машын. Расійскім войскам удалося знішчыць 52 пускавыя ўстаноўкі РСЗА, у тым ліку амерыканскія – 13 HIMARS і 7 MLRS, 116 станцый РЭБ, а таксама іншую ваенную і інжынерную тэхніку.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Верталёты НАТА перапраўляюць кантынгент міратворцаў - Sputnik Беларусь, 1920, 26.02.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Лаўроў: РФ не разглядае размяшчэнне еўрапейскіх міратворцаў ва Украіне
Стужка навiн
0