https://bel.sputnik.by/20250226/shved-yashche-pyats-spra-kata-buduts-nakravany--sud-u-2025-godze-1093951904.html
Швед: яшчэ пяць спраў катаў будуць накіраваны ў суд у 2025 годзе
Швед: яшчэ пяць спраў катаў будуць накіраваны ў суд у 2025 годзе
Sputnik Беларусь
Генеральная пракуратура працягвае расследаванне маштабнай крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 26.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-26T11:31+0300
2025-02-26T11:31+0300
2025-02-26T11:31+0300
андрэй швед
генеральная пракуратура беларусі
у беларусі
беларусь
навіны
грамадства
бяспека
генацыд
вялікая айчынная вайна
гісторыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/07/1081794119_0:210:2989:1891_1920x0_80_0_0_aee2978437134a5cb301245f05ebfdc1.jpg
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Генеральная пракуратура ў бягучым годзе накіруе яшчэ пяць крымінальных спраў у дачыненні да карнікаў, якіх будуць судзіць пасмяротна за генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, паведаміў генпракурор Беларусі Андрэй Швед журналістам у парламенце ў сераду, перадае карэспандэнт Sputnik.Расказваючы аб расследаванні маштабнай крымінальнай справы аб генацыдзе, Швед адзначыў, што пракуроры будуць працягваць працу па аглядзе раней не вядомых месцаў масавага знішчэння мірных жыхароў.Акрамя таго, паводле яго слоў, плануецца завяршыць апытанні і допыты жывых сведкаў злачынстваў часоў АВА, у тым ліку тых, хто жыве за мяжой.Таксама Генпракуратура мае намер актывізаваць працу з тымі дзяржавамі, дзе ёсць жывыя нацысцкія злачынцы. Швед адзначыў, што туды ўжо накіраваны дзясяткі даручэнняў аб аказанні прававой дапамогі.Справа аб генацыдзе беларускага народаКрымінальную справу па факце генацыду беларускага народа ў гады ВАВ і пасляваенны перыяд Генпракуратура Беларусі ўзбудзіла ў 2021 годзе.Акупацыя БССР доўжылася 1 133 дні, і штодзень ішло масавае татальнае знішчэнне мірнага насельніцтва. Генпракурор Беларусі Андрэй Швед заяўляў, што справа будзе расследавацца да таго часу, пакуль не выявяць усіх ахвяр і ўсю шкоду, якую панесла Беларусь у выніку акупацыі.Мінск будзе настойваць на кампенсацыі прычыненага ўрону ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Цяпер сума падлічанага ўрону складае не менш як 2,3 трлн долараў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250217/shved-rasya-peradala-belarus-dakumenty-ab-zlachynstvakh-natsysta-u-gady-vav-1093715800.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/07/1081794119_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_ff85daaebe8db74e00c241ea45b5c188.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
андрэй швед, генеральная пракуратура беларусі, у беларусі, беларусь, навіны , грамадства, бяспека, генацыд, вялікая айчынная вайна, гісторыя
андрэй швед, генеральная пракуратура беларусі, у беларусі, беларусь, навіны , грамадства, бяспека, генацыд, вялікая айчынная вайна, гісторыя
Швед: яшчэ пяць спраў катаў будуць накіраваны ў суд у 2025 годзе
Генеральная пракуратура працягвае расследаванне маштабнай крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Генеральная пракуратура ў бягучым годзе накіруе яшчэ пяць крымінальных спраў у дачыненні да карнікаў, якіх будуць судзіць пасмяротна за генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, паведаміў генпракурор Беларусі Андрэй Швед журналістам у парламенце ў сераду, перадае карэспандэнт Sputnik.
"У дачыненні яшчэ як мінімум да пяці катаў будуць накіраваны крымінальныя справы ў суд, іх прозвішчы я пакуль называць не буду, калі справы будуць накіраваны ў суд, грамадскасць пра іх даведаецца", – сказаў ён.
Расказваючы аб расследаванні маштабнай крымінальнай справы аб генацыдзе, Швед адзначыў, што пракуроры будуць працягваць працу па аглядзе раней не вядомых месцаў масавага знішчэння мірных жыхароў.
Акрамя таго, паводле яго слоў, плануецца завяршыць апытанні і допыты жывых сведкаў злачынстваў часоў АВА, у тым ліку тых, хто жыве за мяжой.
Таксама Генпракуратура мае намер актывізаваць працу з тымі дзяржавамі, дзе ёсць жывыя нацысцкія злачынцы. Швед адзначыў, што туды ўжо накіраваны дзясяткі даручэнняў аб аказанні прававой дапамогі.
Справа аб генацыдзе беларускага народа
Крымінальную справу па факце генацыду беларускага народа ў гады ВАВ і пасляваенны перыяд Генпракуратура Беларусі ўзбудзіла ў 2021 годзе.
Акупацыя БССР доўжылася 1 133 дні, і штодзень ішло масавае татальнае знішчэнне мірнага насельніцтва. Генпракурор Беларусі Андрэй Швед заяўляў, што справа будзе расследавацца да таго часу, пакуль не выявяць усіх ахвяр і ўсю шкоду, якую панесла Беларусь у выніку акупацыі.
Мінск будзе настойваць на кампенсацыі прычыненага ўрону ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Цяпер сума падлічанага ўрону складае не менш як 2,3 трлн долараў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"