Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Асваенне 99%: Беларусь і Расія ўмацоўваюць межы са сродкаў бюджэту СД

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкРасійска-фінская мяжа ў Ленінградскай вобласці
Расійска-фінская мяжа ў Ленінградскай вобласці - Sputnik Беларусь, 1920, 27.02.2025
Падпісацца
Прадугледжаныя ў саюзным бюджэце грошы на бяспеку пайшлі таксама на ўдасканаленне аб’ектаў ваеннай інфраструктуры сумеснага выкарыстання і мадэрнізацыю аб’ектаў тылу.
МІНСК, 27 лют – Sputnik. Грошы з бюджэту Саюзнай дзяржавы, прызначаныя на бяспеку, асвойваюцца па графіку, паведаміў журналістам дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Ляпешка, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Я паглядзеў справаздачы, якія былі накіраваны і расійскаму, і беларускаму боку. Усе фінансы, якія былі выдзелены на 2024 год – усе асвоены", - сказаў дэпутат.
Ён таксама растлумачыў, што расійскі бок пачаў умацоўваць мяжу з Фінляндыяй, у сувязі з тым, што суседняя краіна ўступіла ў НАТА.
"Ёсць неабходнасць умацавання заходняй мяжы на гэтым напрамку. Менавіта грашовыя сродкі, якія былі выдзелены Расійскай Федэрацыі, яны накіраваны на ўзмацненне гэтага ўчастка", - растлумачыў дэпутат.
За грошы з саюзнага бюджэту ўзмацняюць і заходнюю мяжу Беларусі.
"Было закуплена новае абсталяванне для тэхнічнага аснашчэння ўчасткаў мяжы, удасканалена інфраструктура чатырох пагранічных застаў", - таксама адзначыў Ляпешка.
Дэпутат прыняў удзел у пасяджэнні камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па бяспецы і абароне. На ім бакі разгледзелі фінансавыя вынікі мінулага па саюзных праграмах у сферы бяспекі.
У ходзе пасяджэння названы сумы, якія выдзяляліся ў мінулым годзе. У цэлым на бяспеку было закладзена 3,5 млрд расійскіх рублёў (126,4 млн беларускіх).
У тым ліку грошы пайшлі не толькі на ўмацаванне меж, але і на ўдасканаленне аб’ектаў ваеннай інфраструктуры для сумеснага выкарыстання. Размова ідзе аб інфраструктуры для рэгіянальнай групоўкі войск Беларусі і Расіі.
Агульная сума на гэтыя мэты складае больш за 663 млн расійскіх рублёў (амаль 24 млн беларускіх). Акрамя таго, на мадэрнізацыю аб’ектаў тылавога забеспячэння накіравалі больш за 734 млн расійскіх рублёў (26,5 млн беларускіх). На пагранічную бяспеку было закладзена звыш 283 млн (10,2 млн беларускіх).
З пункту гледжання асваення грошай праграмы выкананы больш як на 99%.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Палата прадстаўнікоў Беларусі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 26.02.2025
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Беларускія дэпутаты ратыфікавалі дагавор з РФ аб гарантыях бяспекі
Стужка навiн
0