https://bel.sputnik.by/20250227/galochanka-belarus--rf-dabyutstsa-mpartanezalezhnasts--traktarabudavann-1094022057.html
Галоўчанка: Беларусь і РФ даб’юцца імпартанезалежнасці ў трактарабудаванні
Галоўчанка: Беларусь і РФ даб’юцца імпартанезалежнасці ў трактарабудаванні
Sputnik Беларусь
У беларускім урадзе адбылася сустрэча саюза прамыслоўцаў "Прагрэс", удзельнікамі якога з’яўляюцца буйныя вытворцы сельскагаспадарчай тэхнікі. 27.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-27T17:53+0300
2025-02-27T17:53+0300
2025-02-27T17:53+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
сельская гаспадарка
тэхніка
расія
у беларусі
беларусь
прамысловасць
эканоміка
імпартазамяшчэнне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/16/1058146553_0:80:2931:1728_1920x0_80_0_0_6b8647e98bc01bb22b37bf797d039d5d.jpg
МІНСК, 27 лют – Sputnik. Мінск і Масква маюць дастатковыя кампетэнцыі, каб дабіцца максімальнай імпартанезалежнасці ў пытаннях сельгасмашынабудавання Саюзнай дзяржавы, паведаміў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, перадае карэспандэнт Sputnik.Ён нагадаў, што вытворча-кааперацыйнымі пытаннямі ў гэтай сферы на беларуска-расійскай прасторы займаецца саюз прамыслоўцаў "Прагрэс". Гэта інтэграцыйная структура заснавана Пецярбургскім трактарным заводам, Мінскім трактарным заводам і прадпрыемствам "Гомсельмаш" у 2022 годзе."Мэта яго стварэння – пашырэнне канструктыўнага кааперацыйнага ўзаемадзеяння вытворцаў Беларусі і Расіі. І на гэтым шляху зроблена ўжо нямала з пункту гледжання кааперацыйных паставак", - сказаў Галоўчанка на рабочай сустрэчы з прадстаўнікамі саюза.Паводле яго слоў, у Беларусі і Расіі дастаткова сумесных кампетэнцый, ведаў і вопыту, каб дабіцца максімальнай імпартанезалежнасці ў пытаннях сельгасмашынабудавання.Ён таксама дадаў, што на сённяшнюю сустрэчу ў Саўмін быў запрошаны ўвесь кіруючы склад Міністэрства прамысловасці, кіраўнікі прадпрыемстваў сельгасмашынабудавання, прадстаўнікі банкаўскай сістэмы. З Расіі на сустрэчу прыехаў кіраўнік групы кампаній "Кировский завод", дырэктар Пецярбургскага трактарнага завода, старшыня праўлення саюза прамыслоўцаў "Прагрэс" Сяргей Серабракоў.Не дубліраваць вытворчасціМіністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Яфімаў у сваю чаргу расказаў, адказваючы на пытанні журналістаў, што супрацоўніцтва з Расіяй у галіне прамысловасці сёння знаходзіцца ў фокусе самай пільнай увагі. Паміж дзвюма дзяржавамі падпісаны ключавыя дакументы, асноўны з якіх – дэкрэт аб асобных пытаннях рэалізацыі адзінай прамысловай палітыкі Саюзнай дзяржавы.Вострых пытанняў нямаПаводле яго слоў, вострых пытанняў у рамках адзінай прамысловай палітыкі ў дзвюх краін няма. Усе спрэчныя моманты вырашаюцца практычна ў рэжыме анлайн двума міністэрствамі."Вы добра ведаеце, што рэалізаваны шэраг інтэграцыйных інвестыцыйных імпартазамяшчальных праектаў, у рамках якіх ствараем цэлыя лінейкі як гатовай прадукцыі, так і камплектуючых для выкарыстання на беларускіх і расійскіх прадпрыемствах", - канстатаваў кіраўнік Мінпрама.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241210/putsn-sanktsy-pryvyal-da-paskoranay-raspratsok-rasyskaga-pz-1091771066.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/16/1058146553_30:0:2759:2047_1920x0_80_0_0_4155990efc8c1e04d4a2fad6505b9b7a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, сельская гаспадарка, тэхніка, расія, у беларусі, беларусь, прамысловасць, эканоміка, імпартазамяшчэнне, навіны , раман галоўчанка
саюзная дзяржава, сельская гаспадарка, тэхніка, расія, у беларусі, беларусь, прамысловасць, эканоміка, імпартазамяшчэнне, навіны , раман галоўчанка
Галоўчанка: Беларусь і РФ даб’юцца імпартанезалежнасці ў трактарабудаванні
У беларускім урадзе адбылася сустрэча саюза прамыслоўцаў "Прагрэс", удзельнікамі якога з’яўляюцца буйныя вытворцы сельскагаспадарчай тэхнікі.
МІНСК, 27 лют – Sputnik. Мінск і Масква маюць дастатковыя кампетэнцыі, каб дабіцца максімальнай імпартанезалежнасці ў пытаннях сельгасмашынабудавання Саюзнай дзяржавы, паведаміў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён нагадаў, што вытворча-кааперацыйнымі пытаннямі ў гэтай сферы на беларуска-расійскай прасторы займаецца саюз прамыслоўцаў "Прагрэс". Гэта інтэграцыйная структура заснавана Пецярбургскім трактарным заводам, Мінскім трактарным заводам і прадпрыемствам "Гомсельмаш" у 2022 годзе.
"Мэта яго стварэння – пашырэнне канструктыўнага кааперацыйнага ўзаемадзеяння вытворцаў Беларусі і Расіі. І на гэтым шляху зроблена ўжо нямала з пункту гледжання кааперацыйных паставак", - сказаў Галоўчанка на рабочай сустрэчы з прадстаўнікамі саюза.
Паводле яго слоў, у Беларусі і Расіі дастаткова сумесных кампетэнцый, ведаў і вопыту, каб дабіцца максімальнай імпартанезалежнасці ў пытаннях сельгасмашынабудавання.
"Але шлях гэты няпросты, цярністы, таму вельмі важна праводзіць сумесную ўзгодненую палітыку, каб дасягнуць асноўных мэт. Гэта значыць стаць поўнасцю самадастатковымі ў пытанні сельскагаспадарчага машынабудавання", - сказаў на заканчэнне прэм’ер.
Ён таксама дадаў, што на сённяшнюю сустрэчу ў Саўмін быў запрошаны ўвесь кіруючы склад Міністэрства прамысловасці, кіраўнікі прадпрыемстваў сельгасмашынабудавання, прадстаўнікі банкаўскай сістэмы. З Расіі на сустрэчу прыехаў кіраўнік групы кампаній "Кировский завод", дырэктар Пецярбургскага трактарнага завода, старшыня праўлення саюза прамыслоўцаў "Прагрэс" Сяргей Серабракоў.
Не дубліраваць вытворчасці
Міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Яфімаў у сваю чаргу расказаў, адказваючы на пытанні журналістаў, што супрацоўніцтва з Расіяй у галіне прамысловасці сёння знаходзіцца ў фокусе самай пільнай увагі. Паміж дзвюма дзяржавамі падпісаны ключавыя дакументы, асноўны з якіх – дэкрэт аб асобных пытаннях рэалізацыі адзінай прамысловай палітыкі Саюзнай дзяржавы.
"Наша ключавая мэта – стварыць неабходныя па магутнасцях вытворчасці, каб закрыць свой рынак айчыннымі таварамі, якія будуць адпавядаць лепшым сусветным патрабаванням. І такая задача ў сукупнасці яшчэ з другой задачай: не дубліраваць аналагічныя вытворчасці на тэрыторыі дзвюх дзяржаў, таму што рэсурсы абмежаваны – і чалавечы, і фінансавы", - адзначыў Яфімаў.
Паводле яго слоў, вострых пытанняў у рамках адзінай прамысловай палітыкі ў дзвюх краін няма. Усе спрэчныя моманты вырашаюцца практычна ў рэжыме анлайн двума міністэрствамі.
"Вы добра ведаеце, што рэалізаваны шэраг інтэграцыйных інвестыцыйных імпартазамяшчальных праектаў, у рамках якіх ствараем цэлыя лінейкі як гатовай прадукцыі, так і камплектуючых для выкарыстання на беларускіх і расійскіх прадпрыемствах", - канстатаваў кіраўнік Мінпрама.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"