https://bel.sputnik.by/20250227/kalazhy--karykatury-yak-z-dapamogay-sh-rabts-vyyavy-yakya-chaplyayuts-1094020103.html
Калажы і карыкатуры: як з дапамогай ШІ рабіць выявы, якія "чапляюць"
Калажы і карыкатуры: як з дапамогай ШІ рабіць выявы, якія "чапляюць"
Sputnik Беларусь
Нейраілюстрацыі карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў сацыяльных сетках і дазваляюць зэканоміць час пры стварэнні складаных малюнкаў. 27.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-27T17:08+0300
2025-02-27T17:08+0300
2025-02-27T17:08+0300
sputnikpro
меркаванне
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
медыягрупа "россия сегодня"
смі
журналістыка
штучны інтэлект
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/1b/1094016885_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_97e68ac17ff3ccbf2a83f9ee4e998071.jpg
МІНСК, 27 лют – Sputnik. Выявы, якія згенерыраваў штучны інтэлект, могуць больш "чапляць", чым сапраўдныя фота, заявіла більд-рэдактар дырэкцыі фотаінфармацыі медыягрупы "Россия сегодня" Ганна Маркелава.Адукацыйны модуль праграмы SputnikPro прайшоў у чацвер у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь. Ён быў прысвечаны штучнаму інтэлекту і яго выкарыстанню для стварэння і прасоўвання ўнікальнага кантэнту. Маркелава пазнаёміла гасцей модуля з нейрасеткай Midjourney і правяла практыкум па стварэнні згенерыраваных малюнкаў.Эксперт адзначыла, што найбольш папулярныя нейрасеткі для стварэння фота – Leonardo AI, Kandinsky, DaVinci, Шэдэўрум, Kling AI і Midjourneу. Апошнюю выкарыстоўваюць найбольш актыўна, бо яна стварае самыя рэалістычныя выявы.Яна прывяла ў прыклад некалькі фатаграфій: адны былі зроблены фатографамі, іншыя – згенерыраваны штучным інтэлектам. Па словах Маркелавай, не адразу можна вызначыць, якія фота былі створаны ШІ.Выявы будучыні і мінулага"Бывае, што згенерыраваныя выявы могуць нават больш "чапляць" і выглядаць больш цікавымі, чым аналагі на стокавых фотабанках", - звярнула ўвагу эксперт.Таксама нейрасеткі можна выкарыстоўваць для таго, каб досыць хутка рабіць вельмі складаныя канцэпт-арты."Напрыклад, я папрасіла згенерыраваць дзяўчынку, якая бяжыць па пляжы Сочы са сваім робатам-сабакам. Выява з’яўляецца часткай ілюстрацыйнай гісторыі, якая называецца "Морские курорты в 2100 году". Гэтая серыя ілюстрацый была зроблена для сайтаў Sputnik. Такія невялікія гісторыі дастаткова запатрабаваны ў сацсетках і з’яўляюцца выдатным забаўляльным візуальным матэрыялам", - падзялілася Маркелава.Яна падкрэсліла, што пры генерацыі выяў важна прапрацоўка канцэпцыі і крэатыўны падыход. Штучны інтэлект можа ствараць ілюстрацыі, але складаныя запыты патрабуюць ручной дапрацоўкі ў фотарэдактары. Тым не менш, яны дазваляюць эканоміць час і рабіць разнастайным кантэнт.Адукацыйны модульSputnikPro – міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik. Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджараў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.Навучальныя модулі SputnikPro прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая. З 2018 года сустрэчы ў вочным фармаце прайшлі ў 24 краінах і больш чым 80 – у анлайн-рэжыме. Колькасць удзельнікаў семінараў SputnikPro перавышае 12 700 чалавек.Sputnik – міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё, частка медыягрупы "Россия сегодня". Sputnik аб’ядноўвае інтэрнэт-сайты на дзясятках моў, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне і стужкі навін на англійскай, арабскай, іспанскай, кітайскай і фарсі. Аўдыторыя інфармацыйных рэсурсаў Sputnik складае каля 21 млн наведвальнікаў у месяц, агульная колькасць падпісчыкаў у сацсетках перавышае 26 млн. Галаўны офіс Sputnik знаходзіцца ў Маскве.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250227/ad-de-da-fnalnaga-praduktu-yak-sh-mozha-ablyagchyts-rabotu-redaktsy-1094012913.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/1b/1094016885_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_2732dccfa038a3c6af268cc8b0bc4698.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
sputnikpro, меркаванне, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, медыягрупа "россия сегодня", смі, журналістыка, штучны інтэлект, у беларусі, беларусь
sputnikpro, меркаванне, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, медыягрупа "россия сегодня", смі, журналістыка, штучны інтэлект, у беларусі, беларусь
Калажы і карыкатуры: як з дапамогай ШІ рабіць выявы, якія "чапляюць"
Нейраілюстрацыі карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў сацыяльных сетках і дазваляюць зэканоміць час пры стварэнні складаных малюнкаў.
МІНСК, 27 лют – Sputnik. Выявы, якія згенерыраваў штучны інтэлект, могуць больш "чапляць", чым сапраўдныя фота, заявіла більд-рэдактар дырэкцыі фотаінфармацыі медыягрупы "Россия сегодня" Ганна Маркелава.
Адукацыйны модуль праграмы SputnikPro прайшоў у чацвер у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь. Ён быў прысвечаны штучнаму інтэлекту і яго выкарыстанню для стварэння і прасоўвання ўнікальнага кантэнту. Маркелава пазнаёміла гасцей модуля з нейрасеткай Midjourney і правяла практыкум па стварэнні згенерыраваных малюнкаў.
Эксперт адзначыла, што найбольш папулярныя нейрасеткі для стварэння фота – Leonardo AI, Kandinsky, DaVinci, Шэдэўрум, Kling AI і Midjourneу. Апошнюю выкарыстоўваюць найбольш актыўна, бо яна стварае самыя рэалістычныя выявы.
"У шэрагу выпадкаў нейраілюстрацыі, здольныя стаць годнай альтэрнатывай стокавым фатаграфіям, футурыстычным ілюстрацыям, карыкатурам і аказаць значнае садзейнічанне ў стварэнні дызайнерскага або графічнага кантэнту", - сказала більд-рэдактар.
Яна прывяла ў прыклад некалькі фатаграфій: адны былі зроблены фатографамі, іншыя – згенерыраваны штучным інтэлектам. Па словах Маркелавай, не адразу можна вызначыць, якія фота былі створаны ШІ.
Выявы будучыні і мінулага
"Бывае, што згенерыраваныя выявы могуць нават больш "чапляць" і выглядаць больш цікавымі, чым аналагі на стокавых фотабанках", - звярнула ўвагу эксперт.
Таксама нейрасеткі можна выкарыстоўваць для таго, каб досыць хутка рабіць вельмі складаныя канцэпт-арты.
"Напрыклад, я папрасіла згенерыраваць дзяўчынку, якая бяжыць па пляжы Сочы са сваім робатам-сабакам. Выява з’яўляецца часткай ілюстрацыйнай гісторыі, якая называецца "Морские курорты в 2100 году". Гэтая серыя ілюстрацый была зроблена для сайтаў Sputnik. Такія невялікія гісторыі дастаткова запатрабаваны ў сацсетках і з’яўляюцца выдатным забаўляльным візуальным матэрыялам", - падзялілася Маркелава.
Яна падкрэсліла, што пры генерацыі выяў важна прапрацоўка канцэпцыі і крэатыўны падыход. Штучны інтэлект можа ствараць ілюстрацыі, але складаныя запыты патрабуюць ручной дапрацоўкі ў фотарэдактары. Тым не менш, яны дазваляюць эканоміць час і рабіць разнастайным кантэнт.
SputnikPro – міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik. Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджараў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.
Навучальныя модулі SputnikPro прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая. З 2018 года сустрэчы ў вочным фармаце прайшлі ў 24 краінах і больш чым 80 – у анлайн-рэжыме. Колькасць удзельнікаў семінараў SputnikPro перавышае 12 700 чалавек.
Sputnik – міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё, частка медыягрупы "Россия сегодня". Sputnik аб’ядноўвае інтэрнэт-сайты на дзясятках моў, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне і стужкі навін на англійскай, арабскай, іспанскай, кітайскай і фарсі. Аўдыторыя інфармацыйных рэсурсаў Sputnik складае каля 21 млн наведвальнікаў у месяц, агульная колькасць падпісчыкаў у сацсетках перавышае 26 млн. Галаўны офіс Sputnik знаходзіцца ў Маскве.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"