Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 07.07.2021
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі аказвае станцыя пасля свайго запуску? Апошнія навіны пра БелАЭС і развіццё атамнай энергетыкі Беларусі – у матэрыялах Sputnik.

Патрэбен комплексны падыход: Крэцкі аб мэтазгоднасці другой АЭС у Беларусі

© Sputnik / Александр ЖибульБелАЭС у Астраўцы
БелАЭС у Астраўцы - Sputnik Беларусь, 1920, 27.02.2025
Падпісацца
Цяпер спецыялісты вывучаюць пытанне магчымага будаўніцтва другой атамнай станцыі ў краіне, у хуткім часе будзе падрыхтаваны адпаведны даклад для ўрада і прэзідэнта.
МІНСК, 27 лют – Sputnik. За год Беларусь прырасла па выкарыстанні электраэнергіі на 1,2 млрд кВт-г, паведаміў журналістам намеснік старшыні Дзяржстандарта – дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Віталь Крэцкі, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Сёння адназначна магу сказаць, што атамная станцыя дала штуршок развіццю абсалютна новаму сегменту ў эканоміцы – сёння актыўна развіваецца электратранспарт", - сказаў ён перад пасяджэннем калегіі ў чацвер.
Паводле яго слоў, у апошнія гады ў Беларусі значна вырасла спажыванне электрычнай энергіі: толькі за 2024 прырост склаў 1,2 млрд кВт-г. У цэлым жа за адзін год рэспубліка спажывае каля 40 млрд кВт-г. Беларуская АЭС у сваю чаргу забяспечвае каля 40% патрэбнасцей краіны ў электраэнергіі.
"У цэлым, калі з пункту гледжання энергаэфектыўнасці, так – атамная станцыя садзейнічае змяншэнню страт у электрасетках. Выкарыстанне электраэнергіі дае магчымасць павялічыць аўтаматызацыю тых ці іншых працэсаў. Умоўна, калі раней у нас быў пнеўматранспарт, сёння мы пераходзім на электрацягу. Гэта больш эфектыўна з пункту гледжання ўдзельных затрат", - пракаменціраваў Крэцкі.
На яго думку, калі ў далейшым будзе ацэньвацца мэтазгоднасць будаўніцтва другой АЭС або трэцяга энергаблока на тэрыторыі існуючай атамнай станцыі ў Астраўцы, найперш трэба комплексна падысці да гэтага пытання з пункту гледжання "падрыхтоўкі базы" і задацца пытаннем: куды гэтую электраэнергію падзець?
"Каб мы спачатку не пабудавалі атамную станцыю, а потым думалі, куды гэтую электраэнергію падзець. Таму трэба падыходзіць комплексна, ацэньваць мэтазгоднасць рэалізацыі гэтых праектаў", - падкрэсліў дырэктар дэпартамента.
Ён дадаў, што ўрадам пастаўлена задача прапрацоўкі праектаў па павелічэнні электраспажывання ў краіне (перш за ўсё ў сферах прамысловасці і транспарту). Усяго такіх праектаў каля 80, рэалізаваць іх плануецца да 2030 года.
"Агульны аб’ём росту па іх да бягучага года складзе плюс 4 млрд кВт-г. Сёння ў нас каля 43, мы павінны выйсці на лічбу 47 млрд кВт-гадзін да 2030 года", - рэзюміраваў Віталь Крэцкі.

Другая АЭС

Раней паведамлялася, што рашэнне аб будаўніцтве ў Беларусі другой атамнай электрастанцыі могуць прыняць у 2025 годзе. На гэты момант спецыялісты праводзяць аналіз спажывання энергіі ў краіне зараз і на перспектыву.
Акрамя магчымага будаўніцтва другой атамнай станцыі вывучаюцца і іншыя варыянты. Гэта могуць быць і "ядзерныя кацельні", і малыя модульныя рэактары, і блокі па 600 мВт, якія цяпер распрацоўвае і плануе ўкараняць "Росатом".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Будаўніцтва БелАЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 23.01.2025
БелАЭС
Мароз: атамная эра Беларусі наўрад ці спыніцца толькі на БелАЭС
Стужка навiн
0