Пяскоў: у РФ і ЗША шырокае поле для супрацоўніцтва

© Sputnik / Сергей Бобылев / Перайсці ў медыябанкПрэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў - Sputnik Беларусь, 1920, 27.02.2025
Падпісацца
Прадстаўнік Крамля адзначыў, што ва ўзаемадзеянні дзвюх краін зацікаўлены многія, у тым ліку бізнес.
МІНСК, 27 лют – Sputnik. У Расіі і ЗША ёсць шырокае поле для патэнцыяльнага супрацоўніцтва, аднак прадметныя размовы на гэты конт пакуль не вядуцца, заявіў у чацвер прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
"Сапраўды, у Эр-Рыядзе згадвалася шырокае поле для патэнцыяльнага супрацоўніцтва для кампаній Расіі і Амерыкі. Такое поле ёсць, ёсць зацікаўленасць кампаній. Але прадметна пакуль размоў на гэты конт няма", - сказаў ён журналістам.
У той жа час, па словах Пяскова, няма перадумоў да таго, што паміж Масквой і Вашынгтонам будуць прымацца хуткія і лёгкія рашэнні – праблема наладжвання адносін занадта складаная і патрабуе пэўнай палітычнай волі.
Прадстаўнік Крамля таксама адзначыў, што цяперашні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп гатоў прыслухоўвацца да меркавання іншых, чаго нельга было сказаць аб папярэднім амерыканскім лідары Джо Байдэне.
"Прэзідэнт Трамп кажа сам і гатоў слухаць іншых. Гэта вельмі важна, і гэта карэнным чынам адрознівае цяперашнюю адміністрацыю Вашынгтона ад папярэдняй", - заявіў ён.

Перагаворы ў Эр-Рыядзе

Расійска-амерыканскія перагаворы высокага ўзроўню прайшлі ў Эр-Рыядзе 18 лютага.
Як адзначыў памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў, які прымаў удзел у сустрэчы, адной з мэт было дамовіцца аб пачатку дыялогу па Украіне.
У выніку бакі дасягнулі шэрага дамоўленасцей: аб стварэнні ўмоў для поўнага аднаўлення двухбаковага супрацоўніцтва, аб устараненні абмежаванняў у рабоце пасольстваў і аб запуску працэсу ўрэгулявання ўкраінскай сітуацыі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 25.02.2025
Пяскоў растлумачыў, ці давярае Пуцін ЗША
Стужка навiн
0