https://bel.sputnik.by/20250227/sputnikpro-asablvasts-vykarystannya-shtuchnaga-ntelektu--sm-1093994789.html
SputnikPro: асаблівасці выкарыстання штучнага інтэлекту ў СМІ
SputnikPro: асаблівасці выкарыстання штучнага інтэлекту ў СМІ
Sputnik Беларусь
Інфармацыйнае агенцтва Sputnik Беларусь працягвае правядзенне ў вочным фармаце майстар-класаў SputnikPro. На гэты раз мы пагаворым аб штучным інтэлекце і аб... 27.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-27T09:38+0300
2025-02-27T09:38+0300
2025-02-27T09:38+0300
sputnikpro
штучны інтэлект
медыягрупа "россия сегодня"
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
афiша
смі
журналістыка
грамадства
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/0c/1091829620_0:127:3190:1921_1920x0_80_0_0_85546d8236b7fd202bb7babd6581f9fa.jpg
Міжнароднае агенцтва навін і радыё Sputnik працягвае асветніцкі праект SputnikPro. У чацвер, 27 лютага, у 11:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбудзецца новы модуль праграмы SputnikPro.Модуль будзе складацца з двух блокаў.Першы на тэму: "Сакрэтная зброя рэдактара і журналіста: ШІ-інструменты ў рабоце СМІ сёння і заўтра".Нейрасеткі могуць дапамагчы ствараць унікальны і запатрабаваны кантэнт, аўтаматызаваць руцінныя задачы, зніжаць выдаткі і прапаноўваць аўдыторыі персанальны прадукт. Як навучыцца працаваць са штучным інтэлектам, раскажа дырэктар спецыяльных праектаў медыягрупы "Россия сегодня" Міхаіл Конрад.Другі блок практычны: "Алгарытмы натхнення. Будучыня візуальнага кантэнту".Знаёмства з нейрасеткай Midjourneу: практыкум па стварэнні згенерыраваных малюнкаў. Як прымусіць працаваць ШІ на журналіста і ў цэлым на рэдакцыю раскажа і пакажа на практыцы Ганна Маркелава – більд-рэдактар дырэкцыі фотаінфармацыі медыягрупы "Россия сегодня".SputnikPro – міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik. Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджараў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.Навучальныя модулі SputnikPro прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая. З 2018 года сустрэчы ў вочным фармаце прайшлі ў 24 краінах і больш чым 80 – у анлайн-рэжыме. Колькасць удзельнікаў семінараў SputnikPro перавышае 12 700 чалавек.Sputnik – міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё, частка медыягрупы "Россия сегодня". Sputnik аб’ядноўвае інтэрнэт-сайты на дзясятках моў, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне і стужкі навін на англійскай, арабскай, іспанскай, кітайскай і фарсі. Аўдыторыя інфармацыйных рэсурсаў Sputnik складае каля 21 млн наведвальнікаў у месяц, агульная колькасць падпісчыкаў у сацсетках перавышае 26 млн. Галаўны офіс Sputnik знаходзіцца ў Маскве.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240701/yak-nternet--neyrasetk-zmyanl-medyyaasyaroddze-1087642792.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/0c/1091829620_230:0:2961:2048_1920x0_80_0_0_3555fc30cee708baba40f4e6295a92f7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
sputnikpro, штучны інтэлект, медыягрупа "россия сегодня", sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, афiша , смі, журналістыка, грамадства, у беларусі, беларусь
sputnikpro, штучны інтэлект, медыягрупа "россия сегодня", sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, афiша , смі, журналістыка, грамадства, у беларусі, беларусь
SputnikPro: асаблівасці выкарыстання штучнага інтэлекту ў СМІ
Інфармацыйнае агенцтва Sputnik Беларусь працягвае правядзенне ў вочным фармаце майстар-класаў SputnikPro. На гэты раз мы пагаворым аб штучным інтэлекце і аб тым, як прымяняць яго для стварэння і прасоўвання ўнікальнага кантэнту.
Міжнароднае агенцтва навін і радыё Sputnik працягвае асветніцкі праект SputnikPro. У чацвер, 27 лютага, у 11:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбудзецца новы модуль праграмы SputnikPro.
Модуль будзе складацца з двух блокаў.
Першы на тэму: "Сакрэтная зброя рэдактара і журналіста: ШІ-інструменты ў рабоце СМІ сёння і заўтра".
Нейрасеткі могуць дапамагчы ствараць унікальны і запатрабаваны кантэнт, аўтаматызаваць руцінныя задачы, зніжаць выдаткі і прапаноўваць аўдыторыі персанальны прадукт. Як навучыцца працаваць са штучным інтэлектам, раскажа дырэктар спецыяльных праектаў медыягрупы "Россия сегодня" Міхаіл Конрад.
Другі блок практычны: "Алгарытмы натхнення. Будучыня візуальнага кантэнту".
Знаёмства з нейрасеткай Midjourneу: практыкум па стварэнні згенерыраваных малюнкаў. Як прымусіць працаваць ШІ на журналіста і ў цэлым на рэдакцыю раскажа і пакажа на практыцы Ганна Маркелава – більд-рэдактар дырэкцыі фотаінфармацыі медыягрупы "Россия сегодня".
SputnikPro – міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik. Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджараў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.
Навучальныя модулі SputnikPro прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая. З 2018 года сустрэчы ў вочным фармаце прайшлі ў 24 краінах і больш чым 80 – у анлайн-рэжыме. Колькасць удзельнікаў семінараў SputnikPro перавышае 12 700 чалавек.
Sputnik – міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё, частка медыягрупы "Россия сегодня". Sputnik аб’ядноўвае інтэрнэт-сайты на дзясятках моў, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне і стужкі навін на англійскай, арабскай, іспанскай, кітайскай і фарсі. Аўдыторыя інфармацыйных рэсурсаў Sputnik складае каля 21 млн наведвальнікаў у месяц, агульная колькасць падпісчыкаў у сацсетках перавышае 26 млн. Галаўны офіс Sputnik знаходзіцца ў Маскве.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"