Фота

Загадкі чырвонай планеты: чаму Марс такога колеру?

Падпісацца
Навукоўцы вылучылі новую гіпотэзу, чаму Марс чырвонага колеру. Чытайце падрабязнасці і глядзіце фота на Sputnik Беларусь.
Загадка чырвонай планеты ўжо доўгі час хвалюе навукоўцаў – Марс здалёку выглядае ружавата-чырвоным. З-за такой яго асаблівасці ў старажытнасці планету звязвалі з вайной, уласна сваю назву яна атрымала ў гонар рымскага бога вайны. А ў Індыі планета была вядомая пад імёнамі Ангарака або Лахітанга, абедзве назвы мелі на ўвазе ярка-чырвоны колер.
Сучасныя даследаванні звязваюць такі колер планеты з пластом пылу на яе паверхні – прычым нават неба на Марсе можа чалавечым вокам успрымацца як чырвонае.
Апошняя версія аб тым, чаму Марс чырвоны, на днях апублікавана ў навуковым часопісе Nature. Аўтары даследавання сцвярджаюць, што чырвоны колер Марса звязаны з наяўнасцю аксіду жалеза ферыгідрыту, для ўтварэння якога неабходна халодная вада, а не з бязводным гематытам, як лічылася раней.
"Папярэднія даследаванні прыпісвалі чырвоны колер Марса бязводнаму гематыту. <...> Тут мы паказваем, што слабакрышталічны феррыгідрыт з’яўляецца дамінантным станам", - гаворыцца ў матэрыяле.
Даследчыкі сцвярджаюць, што з-за выяўленай устойлівасці мінералу можна зрабіць выснову, што ён утварыўся ў перыяд, калі на Марсе было холадна і вільготна, пасля чаго наступіў пераход да цяперашняга гіперзасушлівага асяроддзя. Падобнае адкрыццё пралівае святло на вывучэнне ранняй гісторыі планеты і перыядаў, калі на ёй яшчэ магла быць вада, рэзюміруюць навукоўцы.
© Photo : NASA/JPL-Caltech/USGS/Kevin M. Gill

Візуалізацыя планеты Марс.

Візуалізацыя планеты Марс. - Sputnik Беларусь
1/10

Візуалізацыя планеты Марс.

© Photo : NASA

Паверхня Марса, здымак атрыманы з марсахода Spirit.

Паверхня Марса, здымак атрыманы з марсахода Spirit. - Sputnik Беларусь
2/10

Паверхня Марса, здымак атрыманы з марсахода Spirit.

© Photo : NASA/JPL/University of Arizona

На Марсе сезонныя палярныя шапкі складаюцца з сухога лёду (вуглякіслага газу). Сухі лёд пераходзіць з цвёрдага стану ў парападобны, у адрозненне ад вадзянога лёду, які растае і ператвараецца ў вадкасць, калі становіцца цяплей.

Вясной, калі сонца свеціць на лёд, ён пераходзіць з цвёрдага стану ў газападобны і выклікае эрозію паверхні, якая прымае самыя разнастайныя формы. Такі тып эрозіі не сустракаецца нідзе на Зямлі натуральным чынам, паколькі наш клімат занадта цёплы.

На Марсе сезонныя палярныя шапкі складаюцца з сухога лёду (вуглякіслага газу). Сухі лёд пераходзіць з цвёрдага стану ў парападобны, у адрозненне ад вадзянога лёду, які растае і ператвараецца ў вадкасць, калі становіцца цяплей.Вясной, калі сонца свеціць на лёд, ён пераходзіць з цвёрдага стану ў газападобны і выклікае эрозію паверхні, якая прымае самыя разнастайныя формы. Такі тып эрозіі не сустракаецца нідзе на Зямлі натуральным чынам, паколькі наш клімат занадта цёплы. - Sputnik Беларусь
3/10

На Марсе сезонныя палярныя шапкі складаюцца з сухога лёду (вуглякіслага газу). Сухі лёд пераходзіць з цвёрдага стану ў парападобны, у адрозненне ад вадзянога лёду, які растае і ператвараецца ў вадкасць, калі становіцца цяплей.

Вясной, калі сонца свеціць на лёд, ён пераходзіць з цвёрдага стану ў газападобны і выклікае эрозію паверхні, якая прымае самыя разнастайныя формы. Такі тып эрозіі не сустракаецца нідзе на Зямлі натуральным чынам, паколькі наш клімат занадта цёплы.

© Photo : NASA/JPL-Caltech/USGS

Каляровае фота Даліны Марынера, вялікага каньёна Марса. Гэта сістэма каньёнаў даўжынёй больш за 3 000 км і сярэдняй глыбінёй 8 км.

Каляровае фота Даліны Марынера, вялікага каньёна Марса. Гэта сістэма каньёнаў даўжынёй больш за 3 000 км і сярэдняй глыбінёй 8 км. - Sputnik Беларусь
4/10

Каляровае фота Даліны Марынера, вялікага каньёна Марса. Гэта сістэма каньёнаў даўжынёй больш за 3 000 км і сярэдняй глыбінёй 8 км.

© Photo : NASA/JPL/University of Arizona

Паўночныя палярныя слаістыя адклады ўяўляюць сабой пласты пылавога лёду таўшчынёй да 3 км і дыяметрам каля 1 000 км.

Паўночныя палярныя слаістыя адклады ўяўляюць сабой пласты пылавога лёду таўшчынёй да 3 км і дыяметрам каля 1 000 км. - Sputnik Беларусь
5/10

Паўночныя палярныя слаістыя адклады ўяўляюць сабой пласты пылавога лёду таўшчынёй да 3 км і дыяметрам каля 1 000 км.

© Photo : NASA/JPL-Caltech/UArizona

Від на кратар Вікторыя.

Від на кратар Вікторыя. - Sputnik Беларусь
6/10

Від на кратар Вікторыя.

© Photo : NASA/JPL/University of Arizona

Маніторынг заканамернасцей адтайвання з дапамогай расколін і веераў.

Маніторынг заканамернасцей адтайвання з дапамогай расколін і веераў. - Sputnik Беларусь
7/10

Маніторынг заканамернасцей адтайвання з дапамогай расколін і веераў.

© Photo : NASA

На здымку арбітальнага апарата Viking 1 назіраюцца тонкая атмасфера Марса, горы паўднёвай часткі басейна Аргір, злева ад цэнтра – кратар Гале.

На здымку арбітальнага апарата Viking 1 назіраюцца тонкая атмасфера Марса, горы паўднёвай часткі басейна Аргір, злева ад цэнтра – кратар Гале. - Sputnik Беларусь
8/10

На здымку арбітальнага апарата Viking 1 назіраюцца тонкая атмасфера Марса, горы паўднёвай часткі басейна Аргір, злева ад цэнтра – кратар Гале.

© Photo : NASA/JPL-Caltech/UArizona modified by Mariagata1959

Марсіянскі ўчастак пад назвай Ітака.

Марсіянскі ўчастак пад назвай Ітака. - Sputnik Беларусь
9/10

Марсіянскі ўчастак пад назвай Ітака.

© Getty Images / Universal History Archive / Universal Images Group

Нілі Патэра – адно з самых актыўных дзюнных палёў на Марсе.

Нілі Патэра – адно з самых актыўных дзюнных палёў на Марсе. - Sputnik Беларусь
10/10

Нілі Патэра – адно з самых актыўных дзюнных палёў на Марсе.

Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0