Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2025 годзе спаўняецца 80 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Музей аперацыі "Баграціён" адкрыюць летам 2025 года

© Sputnik / Петр БернштейнБеларуская стратэгічная наступальная аперацыя "Баграціён". Штурмавая група байцоў Чырвонай арміі пад агнём праціўніка ідзе ў атаку
Беларуская стратэгічная наступальная аперацыя Баграціён. Штурмавая група байцоў Чырвонай арміі пад агнём праціўніка ідзе ў атаку - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2025
Падпісацца
Беларускія ўлады плануюць маштабна адзначыць 80-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
МІНСК, 1 сак – Sputnik. Рэканструкцыю комплексу воінскай славы ў гонар аперацыі "Баграціён" у Светлагорскім раёне плануецца правесці ў гэтым годзе, паведаміў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко, распавялі ў прэс-службе выканкама.
Гомельскія ўлады вызначылі, што пасля мадэрнізацыі комплексу там адкрыецца музей з экспазіцыяй. У будынку будзе прадугледжана асобная зала для правядзення часовых выставак, а таксама размесціцца клас патрыятычнага выхавання. Цяпер спецыялісты працуюць над планам музеіфікацыі.
На пляцоўцы перад комплексам будзе ўстаноўлена тэхніка, якая брала ўдзел у вызваленні рэспублікі. Перад будынкам будзе ўсталяваны экран для правядзення інтэрактыўных экскурсій.
Бліндаж каля комплексу, які захаваўся з часоў вайны, будзе пераабсталяваны пад цір. Рэканструяваны комплекс атрымае новую сістэму асвятлення і відэаназірання.
"Летам мы павінны ўвесці музей у эксплуатацыю. Гэты аб’ект важны не толькі для жыхароў нашай вобласці і краіны, але і для турыстаў з іншых дзяржаў", - падкрэсліў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Патрыятычны аўтапрабег у Севастопалі - Sputnik Беларусь, 1920, 14.02.2025
Дзень Перамогі
Ветэраны СВА прымуць удзел у аўтапрабегу ў Беларусі
Стужка навiн
0