https://bel.sputnik.by/20250302/zatsverdzhany-paradak-uznagarodzhannya-medalm-u-gonar-80-goddzya-peramog--vav-1094033825.html
Зацверджаны парадак узнагароджання медалём у гонар 80-годдзя Перамогі ў ВАВ
Зацверджаны парадак узнагароджання медалём у гонар 80-годдзя Перамогі ў ВАВ
Sputnik Беларусь
Рашэнне аб заснаванні адзінага медаля ў гонар юбілею Вялікай Перамогі было прынята Саветам кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц СНД. 02.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-02T14:52+0300
2025-03-02T14:52+0300
2025-03-02T14:52+0300
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
навіны
медаль
перамога
дзень перамогі
грамадства
указ
палітыка
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/05/1080015606_0:503:2048:1655_1920x0_80_0_0_f9a174549be7cf32d83a310d55581a0a.jpg
МІНСК, 2 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №80 "Аб юбілейным медалі", якім зацверджана палажэнне аб парадку ўзнагароджання медалём "80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў", паведамілі ў прэзідэнцкай прэс-службе.Там удакладнілі, што ўказ прыняты ў мэтах рэалізацыі рашэння Савета кіраўнікоў краін-удзельніц СНД ад 9 верасня 2024 года аб заснаванні такой узнагароды.Юбілейным медалём узнагароджваюцца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, турмаў і гета. Таксама яе будуць уручаць тым, хто ўнёс значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне насельніцтва і ўвекавечанне памяці аб героях, удзельніках і ахвярах Вялікай Айчыннай вайны.Прадстаўляючы ў красавіку мінулага года праект юбілейнага медаля, памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных сілах – начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Беларусі генерал-маёр Леанід Касінскі адзначаў, што ў ходзе яе стварэння былі прааналізаваны ўсе выявы і версіі юбілейных медалёў, якія былі выпушчаны да мінулых юбілеяў Перамогі ў ВАВ.Таксама ён падкрэсліваў, што прыняцце рашэння аб заснаванні юбілейнага медаля краін СНД да 80-годдзя Вялікай Перамогі стане паслядоўным крокам, які пацвярджае ўвагу кіраўніцтва краін Садружнасці да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія вызвалілі свет ад "карычневай чумы", падтрымкі тых, хто змагаецца.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250212/deputat-raskaza-ab-mashtabnykh-praektakh-u-ramkakh-aktsy-pobeda-945-1093567579.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/05/1080015606_0:311:2048:1847_1920x0_80_0_0_9f1b393fb68a0fbfc191b4553e122da0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, навіны , медаль, перамога, дзень перамогі, грамадства, указ, палітыка, у беларусі, беларусь, снд, вялікая айчынная вайна, гісторыя
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, навіны , медаль, перамога, дзень перамогі, грамадства, указ, палітыка, у беларусі, беларусь, снд, вялікая айчынная вайна, гісторыя
Зацверджаны парадак узнагароджання медалём у гонар 80-годдзя Перамогі ў ВАВ
Рашэнне аб заснаванні адзінага медаля ў гонар юбілею Вялікай Перамогі было прынята Саветам кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц СНД.
МІНСК, 2 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №80 "Аб юбілейным медалі", якім зацверджана палажэнне аб парадку ўзнагароджання медалём "80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў", паведамілі ў прэзідэнцкай прэс-службе.
Там удакладнілі, што ўказ прыняты ў мэтах рэалізацыі рашэння Савета кіраўнікоў краін-удзельніц СНД ад 9 верасня 2024 года аб заснаванні такой узнагароды.
"Гэты медаль вырабляецца з металу залацістага колеру. На яго вонкавым боку адчаканены фігуры чырвонаармейцаў, якія ўзнімаюць над рэйхстагам Сцяг Перамогі, і кантаваная пяціканцовая зорка ў абрамленні лаўровага вянка", - расказалі ў прэс-службе.
Юбілейным медалём узнагароджваюцца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, турмаў і гета. Таксама яе будуць уручаць тым, хто ўнёс значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне насельніцтва і ўвекавечанне памяці аб героях, удзельніках і ахвярах Вялікай Айчыннай вайны.
Прадстаўляючы ў красавіку мінулага года праект юбілейнага медаля, памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных сілах – начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Беларусі генерал-маёр Леанід Касінскі адзначаў, што ў ходзе яе стварэння былі прааналізаваны ўсе выявы і версіі юбілейных медалёў, якія былі выпушчаны да мінулых юбілеяў Перамогі ў ВАВ.
Таксама ён падкрэсліваў, што прыняцце рашэння аб заснаванні юбілейнага медаля краін СНД да 80-годдзя Вялікай Перамогі стане паслядоўным крокам, які пацвярджае ўвагу кіраўніцтва краін Садружнасці да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія вызвалілі свет ад "карычневай чумы", падтрымкі тых, хто змагаецца.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"