Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Конкурс "Час быць лідарам" пачаўся ў Беларусі

Падпісацца
У панядзелак, 3 сакавіка, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: "Аб асаблівасцях удзелу беларускіх школьнікаў у конкурсе "Час быць лідарам".
Конкурс "Час быць лідарам" праводзіцца ў рамках міжнароднай акцыі "Спадчына перамогі: сіла ў адзінстве". Арганізатарам конкурсу выступае Аўтаномная некамерцыйная арганізацыя "Центр поддержки общественных проектов "Сделаем вместе". Партнёрамі конкурсу з’яўляюцца Рассупрацоўніцтва, Усерасійская палітычная партыя "Единая Россия", група кампаній "Просвещение", Нацыянальны цэнтр гістарычнай памяці, Міжнародны дзіцячы цэнтр "Артек", Саюзная дзяржава.
Мэта конкурсу – сфарміраваць у школьнікаў пачуццё гонару за сваю краіну, усведамленне значнасці гістарычных падзей, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной, а таксама развіцця навыкаў каманднага адзінства, лідарства і грамадзянскай адказнасці.
У якасці прыза пераможцы конкурсу атрымаюць магчымасць адпачыць у МДЦ "Артек".
Хто зможа ўдзельнічаць у конкурсе? Якія крытэрыі ацэнкі? На гэтыя і іншыя пытанні адказалі ўдзельнікі відэамоста.
Удзельнікі:
кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Юрый МАКУШЫН,
каардынатар федэральнага партыйнага праекта "Мир возможностей" Раман РАМАНАЎ,
удзельніца міжнароднага конкурсу "Люди Артека 2024" Вікторыя ЦІТАВЕЦ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0