https://bel.sputnik.by/20250303/lukashenka-belarus-gatova-da-dyyalogu-z-balgaryyay-1094105952.html
Лукашэнка: Беларусь гатова да дыялогу з Балгарыяй
Лукашэнка: Беларусь гатова да дыялогу з Балгарыяй
Sputnik Беларусь
Беларускі лідар упэўнен, што Мінск і Сафія могуць знайсці шляхі, каб аднавіць паўнацэнныя адносіны. 03.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-03T10:07+0300
2025-03-03T10:07+0300
2025-03-03T10:07+0300
аляксандр лукашэнка
віншаванне
балгарыя
беларусь
навіны
палітыка
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102161/32/1021613218_0:74:3072:1802_1920x0_80_0_0_9baac91af274005e8636fbf6b4a8a53b.jpg
МІНСК, 3 сак – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Балгарыі з нацыянальным святам – Днём Вызвалення, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.На думку прэзідэнта, гэтае свята ўвасабляе гераізм і мужнасць многіх пакаленняў балгар, яно таксама гаворыць аб іх імкненні да самавызначэння і адстойвання нацыянальных інтарэсаў, пабудове ўласнай дзяржаўнасці.Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі заўсёды ўспрымалі Балгарыю як важнага еўрапейскага партнёра.Пры гэтым беларускі лідар перакананы, Беларусь і Балгарыя могуць знайсці шляхі, каб аднавіць паўнацэнныя адносіны, а народы абедзвюх краін змогуць прадоўжыць сумесна працаваць і сябраваць.Лукашэнка мяркуе, што такім чынам можна будзе пасадзейнічаць узаемаразуменню на Еўрапейскім кантыненце.Ад усіх беларусаў прэзідэнт пажадаў жыхарам Балгарыі мірнай будучыні, згоды і працвітання. Ён таксама запэўніў "у нязменна дружалюбным стаўленні" да іх Беларусі і запрасіў наведаць краіну.Нацыянальнае святаШтогод 3 сакавіка Балгарыя адзначае нацыянальнае свята – Дзень вызвалення ад асманскіх прыгнятальнікаў і ўваскрашэнні балгарскай дзяржавы.У гэты дзень у 1878 годзе быў падпісаны Сан-Стэфанскі мірны дагавор, які паклаў канец вайне паміж Расіяй і Асманскай імперыяй і абвясціў незалежнасць Балгарыі.Традыцыйна 3 сакавіка ў краіне паднімаюць нацыянальныя флагі і ўскладаюць вянкі да мемарыяла Невядомага воіна ў Сафіі ў памяць аб балгарах, якія загінулі ў барацьбе за вызваленне айчыны.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250227/lukashenka-bachyts-perspektyvy-dlya-aktyvzatsy-supratsontstva-z-damnkanay-1093995494.html
балгарыя
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102161/32/1021613218_0:0:3072:2304_1920x0_80_0_0_42b653f82842f3647c0589ac5282619e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, віншаванне, балгарыя, беларусь, навіны , палітыка, грамадства
аляксандр лукашэнка, віншаванне, балгарыя, беларусь, навіны , палітыка, грамадства
Лукашэнка: Беларусь гатова да дыялогу з Балгарыяй
Беларускі лідар упэўнен, што Мінск і Сафія могуць знайсці шляхі, каб аднавіць паўнацэнныя адносіны.
МІНСК, 3 сак – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Балгарыі з нацыянальным святам – Днём Вызвалення, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
На думку прэзідэнта, гэтае свята ўвасабляе гераізм і мужнасць многіх пакаленняў балгар, яно таксама гаворыць аб іх імкненні да самавызначэння і адстойвання нацыянальных інтарэсаў, пабудове ўласнай дзяржаўнасці.
Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі заўсёды ўспрымалі Балгарыю як важнага еўрапейскага партнёра.
"Мінск і сёння застаецца верным сваім перакананням, гатовым да мірнага стваральнага дыялогу з Сафіяй на аснове павагі і раўнапраўя", - дадаў ён.
Пры гэтым беларускі лідар перакананы, Беларусь і Балгарыя могуць знайсці шляхі, каб аднавіць паўнацэнныя адносіны, а народы абедзвюх краін змогуць прадоўжыць сумесна працаваць і сябраваць.
Лукашэнка мяркуе, што такім чынам можна будзе пасадзейнічаць узаемаразуменню на Еўрапейскім кантыненце.
Ад усіх беларусаў прэзідэнт пажадаў жыхарам Балгарыі мірнай будучыні, згоды і працвітання. Ён таксама запэўніў "у нязменна дружалюбным стаўленні" да іх Беларусі і запрасіў наведаць краіну.
Штогод 3 сакавіка Балгарыя адзначае нацыянальнае свята – Дзень вызвалення ад асманскіх прыгнятальнікаў і ўваскрашэнні балгарскай дзяржавы.
У гэты дзень у 1878 годзе быў падпісаны Сан-Стэфанскі мірны дагавор, які паклаў канец вайне паміж Расіяй і Асманскай імперыяй і абвясціў незалежнасць Балгарыі.
Традыцыйна 3 сакавіка ў краіне паднімаюць нацыянальныя флагі і ўскладаюць вянкі да мемарыяла Невядомага воіна ў Сафіі ў памяць аб балгарах, якія загінулі ў барацьбе за вызваленне айчыны.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"