https://bel.sputnik.by/20250304/u-vaennay-akadem-prakhodzts-kamandna-shtabnaya-trenroka-1094144676.html
У Ваеннай акадэміі праходзіць камандна-штабная трэніроўка
У Ваеннай акадэміі праходзіць камандна-штабная трэніроўка
Sputnik Беларусь
Беларускія вайскоўцы змяняюць падыходы да навучальнага працэсу з улікам сучасных канфліктаў ва Украіне і Блізкім Усходзе. 04.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-04T12:55+0300
2025-03-04T12:55+0300
2025-03-04T12:55+0300
ваенная акадэмія рэспублікі беларусь
навіны
ваенныя вучэнні
генштаб
павел муравейка
міністэрства абароны рб
бяспека
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/04/1094143250_0:97:1024:673_1920x0_80_0_0_ac5477148a1de1d96c3f80ea9561b43f.jpg
МІНСК, 4 сак – Sputnik. Начальнік Генштаба Узброеных сіл Павел Муравейка праводзіць камандна-штабную трэніроўку ў Ваеннай акадэміі, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.Паводле яго слоў, мерапрыемства ў Ваеннай акадэміі праходзіць на фоне праверкі механізаваных часцей. Таму ў ёй удзельнічаюць выкладчыкі, слухачы факультэта Генштаба, якія будуць трэніравацца ў складзе ці ў якасці органа кіравання аператыўнага звяна.Начальнік Генштаба растлумачыў, што афіцэрам трэба будзе абгрунтаваць рашэнні, якія яны будуць прымаць. Таксама яны будуць праводзіць неабходныя разлікі і планаваць, як трэба прымяняць механізаваныя аб’яднанні з улікам беларускай рэчаіснасці.Падчас гэтай падрыхтоўкі ставіцца мэта – забяспечыць зладжванне і падрыхтоўку афіцэрскага складу і органаў кіравання. Перад удзельнікамі трэніроўкі стаяць тры задачы."Першая – гэта праверыць узровень існуючай або дасягнутай якасці падрыхтоўкі", - расказаў Павел Муравейка.Пры гэтым ён дадаў, што другая задача мае на ўвазе аператыўнае выкарыстанне напрацовак, якія даюць сучасныя канфлікты ва Украіне і Блізкім Усходзе."Яны цікавыя і большасць з іх прыдатны да нашай беларускай мясцовасці. Таму не ўлічваць гэты вопыт было б няправільна.., таму што лепш вучыцца на чужых прыкладах, чым адчуваць гэта на сабе", - растлумачыў начальнік Генштаба.Пасля чаго дадаў, што зараз ідзе распрацоўка нарматыўнай базы і зыходных звестак, з якімі беларускія вайскоўцы выйдуць на сумеснае стратэгічнае вучэнне з нашымі расійскімі калегамі "Захад-2025"."Безумоўна, будзе вітацца творчасць, невялікі авантурызм, але ён павінен быць пацверджаны адпаведнымі разлікамі, абапірацца на пэўны вопыт. Усё гэта будзе пакладзена потым у навучальны працэс і ў нарматыўныя дакументы нашай беларускай арміі", - рэзюміраваў Павел Муравейка.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250226/belaruskya-deputaty-ratyfkaval-dagavor-z-rf-ab-garantyyakh-byaspek-1093963022.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/04/1094143250_0:0:1024:768_1920x0_80_0_0_c927cda2bb43155f2d4de116bb6b32e3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ваенная акадэмія рэспублікі беларусь, навіны , ваенныя вучэнні, генштаб, павел муравейка, міністэрства абароны рб, бяспека, у беларусі, беларусь
ваенная акадэмія рэспублікі беларусь, навіны , ваенныя вучэнні, генштаб, павел муравейка, міністэрства абароны рб, бяспека, у беларусі, беларусь
У Ваеннай акадэміі праходзіць камандна-штабная трэніроўка
Беларускія вайскоўцы змяняюць падыходы да навучальнага працэсу з улікам сучасных канфліктаў ва Украіне і Блізкім Усходзе.
МІНСК, 4 сак – Sputnik. Начальнік Генштаба Узброеных сіл Павел Муравейка праводзіць камандна-штабную трэніроўку ў Ваеннай акадэміі, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.
Паводле яго слоў, мерапрыемства ў Ваеннай акадэміі праходзіць на фоне праверкі механізаваных часцей. Таму ў ёй удзельнічаюць выкладчыкі, слухачы факультэта Генштаба, якія будуць трэніравацца ў складзе ці ў якасці органа кіравання аператыўнага звяна.
Начальнік Генштаба растлумачыў, што афіцэрам трэба будзе абгрунтаваць рашэнні, якія яны будуць прымаць. Таксама яны будуць праводзіць неабходныя разлікі і планаваць, як трэба прымяняць механізаваныя аб’яднанні з улікам беларускай рэчаіснасці.
Падчас гэтай падрыхтоўкі ставіцца мэта – забяспечыць зладжванне і падрыхтоўку афіцэрскага складу і органаў кіравання. Перад удзельнікамі трэніроўкі стаяць тры задачы.
"Першая – гэта праверыць узровень існуючай або дасягнутай якасці падрыхтоўкі", - расказаў Павел Муравейка.
Пры гэтым ён дадаў, што другая задача мае на ўвазе аператыўнае выкарыстанне напрацовак, якія даюць сучасныя канфлікты
ва Украіне і Блізкім Усходзе.
"Яны цікавыя і большасць з іх прыдатны да нашай беларускай мясцовасці. Таму не ўлічваць гэты вопыт было б няправільна.., таму што лепш вучыцца на чужых прыкладах, чым адчуваць гэта на сабе", - растлумачыў начальнік Генштаба.
Пасля чаго дадаў, што зараз ідзе распрацоўка нарматыўнай базы і зыходных звестак, з якімі беларускія вайскоўцы выйдуць на сумеснае стратэгічнае вучэнне з нашымі расійскімі калегамі "Захад-2025".
"Безумоўна, будзе вітацца творчасць, невялікі авантурызм, але ён павінен быць пацверджаны адпаведнымі разлікамі, абапірацца на пэўны вопыт. Усё гэта будзе пакладзена потым у навучальны працэс і ў нарматыўныя дакументы нашай беларускай арміі", - рэзюміраваў Павел Муравейка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"