Фота

Як ідзе рамонт 60-гадовага моста ў цэнтры Мінска – фотафакт

Падпісацца
Прайшоў амаль месяц з пачатку маштабнага рамонту пуцеправода, які злучае праспект Незалежнасці і вуліцу Маскоўскую. Будаўнікі практычна завяршылі дэмантаж старых канструкцый. Як ідзе работа – глядзіце на фота.
Мост быў зачынены 8 лютага, рух усіх відаў транспарту па ім таксама спыніўся. У першыя дні пасля закрыцця пробкі ў Мінску ацэньваліся ў 8-9 балаў, пасажырскі транспарт спазняўся на паўгадзіны. У гадзіны пік горад фактычна паралізоўвала. Гэта працягвалася да таго часу, пакуль кіроўцы не прывыклі да новых маршрутаў. Многія памянялі аўтамабіль на паездкі ў метро.
У дадзены момант дарожнікі ўжо разабралі пралёты моста над Бабруйскім скверам і чыгункай. Нагадваць аб доўгай жалезабетоннай эстакадзе засталіся толькі апоры. Некалькі пліт таксама знялі над вуліцай Талстога.
Дарожнікі тлумачаць: рэканструкцыя пуцеправода – вымушаная мера для забеспячэння бяспекі руху па ім. Гэта першы капітальны рамонт моста з моманту яго ўзвядзення ў 1963 годзе. Эстакада праектавалася пад тагачасную транспартную нагрузку, аднак за больш чым 50 гадоў колькасць машын у беларускай сталіцы вырасла ў дзясяткі разоў.
© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
1/11

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
2/11

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
3/11

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
4/11

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
5/11

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
6/11

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
7/11

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
8/11

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
9/11

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
10/11

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
11/11

Работы на аб’екце ідуць кругласутачна, задзейнічана некалькі будаўнічых упраўленняў. Завяршыць капрамонт моста дарожнікі абяцаюць да 1 снежня 2025 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0