https://bel.sputnik.by/20250305/lukashenka-napadzenne-na-belarus-ne-abavyazkova-patsyagne-yadzerny-adkaz-1094176880.html
Лукашэнка: нападзенне на Беларусь не абавязкова пацягне ядзерны адказ
Лукашэнка: нападзенне на Беларусь не абавязкова пацягне ядзерны адказ
Sputnik Беларусь
Паводле слоў прэзідэнта, калі супраць Беларусі і Расіі будзе ўчынена агрэсія, будуць выкарыстаны ўсе метады барацьбы. 05.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-05T10:17+0300
2025-03-05T10:17+0300
2025-03-05T10:17+0300
ядзерная зброя ў беларусі
ядзерная зброя
навіны
аляксандр лукашэнка
інтэрв'ю
дональд трамп
у беларусі
беларусь
зша
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/1d/1092334858_0:1:2555:1438_1920x0_80_0_0_2a24b26d4d99e629445d75ed4e0a19b9.jpg
МІНСК, 5 сак – Sputnik. Нападзенне на Беларусь не абавязкова пацягне за сабой ядзерны адказ, але ў экстрэмальнай сітуацыі ён будзе, заявіў беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю амерыканскаму блогеру Марыё Наўфалу.Кіраўнік дзяржавы ўдакладніў, што калі супраць Беларусі і Расіі будзе ўчынена агрэсія, то задзейнічаюцца ўсе метады барацьбы.Паводле слоў Лукашэнкі, калі, напрыклад, адбудзецца нападзенне на беларускую тэрыторыю з боку Захаду або Польшчы, то гэта не значыць, што на наступны дзень будзе выкарыстана ядзерная зброя. Ёсць шмат іншых метадаў, напрыклад, дыпламатычных, сілавых, звычайная зброя, "Орешник" і гэтак далей."Але ніхто не будзе хапацца за ядзерную кнопку. Але калі пагроза будзе надзвычайная, то на тое і існуе гэтая зброя (ядзерная - Sputnik), каб яе выкарыстаць. Гэтак жа паступяць і ЗША", - заявіў кіраўнік дзяржавы.Апошні сцэнарыйЛукашэнка таксама падзяліўся меркаванне, што, калі б Джо Байдэн застаўся прэзідэнтам ЗША, свет бы вельмі блізка падышоў да ядзернага супрацьстаяння.Беларускі прэзідэнт таксама адзначыў, што Байдэн не прымаў рашэння самастойна, а дзейнічаў па рэкамендацыях сваіх саветнікаў, ваенных і прадстаўнікоў прамысловасці.Пры гэтым Трампа Лукашэнка лічыць самастойным – "нават калі і няправільна, але ён прыме рашэнне".Акрамя гэтага, Лукашэнка не лічыць Трампа чалавекам, які можа ініцыяваць ядзерную вайну."Я рад, што ён быў выбраны, таму што ў яго ёсць дзеці, і я бачу, што ён вельмі любіць сваю сям’ю. Чалавек, які мае такую любоў да дзяцей і сям’і, мне здаецца, ніколі не націсне на чырвоную кнопку", - заявіў прэзідэнт.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250305/lukashenka-lchyts-magchymym-sayuz-pamzh-zsha--rasyay-1094172666.html
беларусь
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/1d/1092334858_318:0:2235:1438_1920x0_80_0_0_fe85e091b1f713174ce8966f2565f715.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ядзерная зброя, навіны , аляксандр лукашэнка, інтэрв'ю, дональд трамп, у беларусі, беларусь, зша, палітыка, бяспека
ядзерная зброя, навіны , аляксандр лукашэнка, інтэрв'ю, дональд трамп, у беларусі, беларусь, зша, палітыка, бяспека
Лукашэнка: нападзенне на Беларусь не абавязкова пацягне ядзерны адказ
Паводле слоў прэзідэнта, калі супраць Беларусі і Расіі будзе ўчынена агрэсія, будуць выкарыстаны ўсе метады барацьбы.
МІНСК, 5 сак – Sputnik. Нападзенне на Беларусь не абавязкова пацягне за сабой ядзерны адказ, але ў экстрэмальнай сітуацыі ён будзе, заявіў беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю амерыканскаму блогеру Марыё Наўфалу.
Кіраўнік дзяржавы ўдакладніў, што калі супраць Беларусі і Расіі будзе ўчынена агрэсія, то задзейнічаюцца ўсе метады барацьбы.
"І не факт, што гэта пачнецца з ядзернага супрацьстаяння, з выкарыстання, дапусцім, тактычнай ядзернай зброі", - дадаў ён.
Паводле слоў Лукашэнкі, калі, напрыклад, адбудзецца нападзенне на беларускую тэрыторыю з боку Захаду або Польшчы, то гэта не значыць, што на наступны дзень будзе выкарыстана ядзерная зброя. Ёсць шмат іншых метадаў, напрыклад, дыпламатычных, сілавых, звычайная зброя, "Орешник" і гэтак далей.
"Але ніхто не будзе хапацца за ядзерную кнопку. Але калі пагроза будзе надзвычайная, то на тое і існуе гэтая зброя (ядзерная - Sputnik), каб яе выкарыстаць. Гэтак жа паступяць і ЗША", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка таксама падзяліўся меркаванне, што, калі б Джо Байдэн застаўся прэзідэнтам ЗША, свет бы вельмі блізка падышоў да ядзернага супрацьстаяння.
"Мне здаецца, мы б вельмі блізка падышлі да ядзернага супрацьстаяння, да трэцяй сусветнай вайны. Выбранне Трампа, па крайняй меры на сённяшні дзень, дазволіла пазбегнуць гэтага крайняга сцэнарыя", - заявіў Лукашэнка.
Беларускі прэзідэнт таксама адзначыў, што Байдэн не прымаў рашэння самастойна, а дзейнічаў па рэкамендацыях сваіх саветнікаў, ваенных і прадстаўнікоў прамысловасці.
Пры гэтым Трампа Лукашэнка лічыць самастойным – "нават калі і няправільна, але ён прыме рашэнне".
Акрамя гэтага, Лукашэнка не лічыць Трампа чалавекам, які можа ініцыяваць ядзерную вайну.
"Я рад, што ён быў выбраны, таму што ў яго ёсць дзеці, і я бачу, што ён вельмі любіць сваю сям’ю. Чалавек, які мае такую любоў да дзяцей і сям’і, мне здаецца, ніколі не націсне на чырвоную кнопку", - заявіў прэзідэнт.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"