https://bel.sputnik.by/20250305/mezentsa-nakrava-zapyt-mnstram-suvyaz-belarus--ras-ab-sayuznym-romngu-1094180137.html
Мезенцаў накіраваў запыт міністрам сувязі Беларусі і Расіі аб саюзным роўмінгу
Мезенцаў накіраваў запыт міністрам сувязі Беларусі і Расіі аб саюзным роўмінгу
Sputnik Беларусь
Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы папрасіў профільныя ведамствы больш інфармаваць насельніцтва аб новых тарыфах саюзнага роўмінгу. 05.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-05T11:32+0300
2025-03-05T11:32+0300
2025-03-05T11:32+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
роўмінг
навіны
мабільная сувязь
інтэрнэт
дзмітрый мезенцаў
палітыка
грамадства
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102972/88/1029728825_0:0:2997:1687_1920x0_80_0_0_824f46449e04b52536f161109066db54.jpg
МІНСК, 5 сак – Sputnik. Пытанне ўдасканалення паслуг сувязі не знята з кантролю, і яго ўключаць у парадак дня будучага пасяджэння Групы высокага ўзроўню саюзнага Саўміна, заявіў журналістам дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.Дзяржсакратар паведаміў, што ўжо звярнуўся да міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Кірыла Залескага, а таксама да міністра лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расіі Максута Шадаева.Ад Мезенцава ім адпраўлены запыт па інфармацыі аб практыцы ўвядзення з 1 сакавіка "камфортных тарыфаў" мабільнай сувязі Саюзнай дзяржавы.Дзяржсакратар звярнуў увагу міністэрстваў на тое, што трэба больш інфармаваць насельніцтва аб новых тарыфах роўмінгу, якія з’явіліся з 1 сакавіка.Раней паведамлялася, што з гэтай даты мабільныя аператары Беларусі і Расіі перайшлі на саюзны роўмінг або так званыя "камфортныя тарыфы" – гэта значыць знізіўся кошт роўмінгу для беларускіх сім-карт у РФ і наадварот.Аднак высветліліся некаторыя нюансы. Напрыклад, многія СМІ паведамлялі, што з першага дня вясны ў саюзным роўмінгу ўсе абаненты атрымаюць пакет на 300 хвілін галасавых выклікаў у месяц: 150 хвілін уваходных і 150 выходных. У канкрэтнага абанента ліміт бясплатных выходных званкоў у роўмінгу можа быць і меншым.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250228/kachanava-u-aktsy-tsyagnk-pamyats-moguts-uzyats-udzel-15-kran-1094031192.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102972/88/1029728825_66:0:2797:2048_1920x0_80_0_0_14a3af05d74e96cbce23a68b053feb62.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, роўмінг, навіны , мабільная сувязь, інтэрнэт, дзмітрый мезенцаў, палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь, расія
саюзная дзяржава, роўмінг, навіны , мабільная сувязь, інтэрнэт, дзмітрый мезенцаў, палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь, расія
Мезенцаў накіраваў запыт міністрам сувязі Беларусі і Расіі аб саюзным роўмінгу
Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы папрасіў профільныя ведамствы больш інфармаваць насельніцтва аб новых тарыфах саюзнага роўмінгу.
МІНСК, 5 сак – Sputnik. Пытанне ўдасканалення паслуг сувязі не знята з кантролю, і яго ўключаць у парадак дня будучага пасяджэння Групы высокага ўзроўню саюзнага Саўміна, заявіў журналістам дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.
Дзяржсакратар паведаміў, што ўжо звярнуўся да міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Кірыла Залескага, а таксама да міністра лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расіі Максута Шадаева.
Ад Мезенцава ім адпраўлены запыт па інфармацыі аб практыцы ўвядзення з 1 сакавіка "камфортных тарыфаў" мабільнай сувязі Саюзнай дзяржавы.
"Аператыўны зварот у адрас профільных міністэрстваў бачыцца абгрунтаваным – з улікам пазіцыі грамадзян Расіі і Беларусі, якія скарысталіся новым рэжымам тарыфікацыі званкоў і перадачы даных, уведзеным з 1 сакавіка 2025 года аператарамі мабільнай сувязі нашых краін", - адзначыў Мезенцаў.
Дзяржсакратар звярнуў увагу міністэрстваў на тое, што трэба больш інфармаваць насельніцтва аб новых тарыфах роўмінгу, якія з’явіліся з 1 сакавіка.
Раней паведамлялася, што з гэтай даты мабільныя аператары Беларусі і Расіі перайшлі на саюзны роўмінг або так званыя "камфортныя тарыфы" – гэта значыць знізіўся кошт роўмінгу для беларускіх сім-карт у РФ і наадварот.
Аднак высветліліся некаторыя нюансы. Напрыклад, многія СМІ паведамлялі, што з першага дня вясны ў саюзным роўмінгу ўсе абаненты атрымаюць пакет на 300 хвілін галасавых выклікаў у месяц: 150 хвілін уваходных і 150 выходных. У канкрэтнага абанента ліміт бясплатных выходных званкоў у роўмінгу можа быць і меншым.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"