Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

"Роскосмос" прапанаваў Саюзнай дзяржаве тры новыя праграмы

© Photo : Alexander Grebenkin/RoscosmosКасмічны здымак з арбіты Зямлі
Касмічны здымак з арбіты Зямлі - Sputnik Беларусь, 1920, 05.03.2025
Падпісацца
Беларускія і расійскія спецыялісты працягваюць работу па стварэнні апарата дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі і групоўкі на яго аснове.
МІНСК, 5 сак – Sputnik. Гендырэктар "Роскосмоса" Дзмітрый Баканаў і дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў абмеркавалі рэалізацыю праграм Саюзнай дзяржавы ў касмічнай сферы, паведамілі ў прэс-службе расійскай дзяржкарпарацыі.
Адзначаецца, што "Роскосмос" прапанаваў разгледзець тры новыя праграмы і адзін праект на агульную суму 6,33 млрд расійскіх рублёў. Баканаў заявіў, што супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы космасу – адзін з прыярытэтных напрамкаў.
"Вялікае значэнне надаём сумесным навукова-даследчым і тэхналагічным работам у рамках праграм Саюзнай дзяржавы, вопытна-канструктарскім работам, выкарыстанню інтэграванай расійска-беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі", - паведаміў ён.
У сваю чаргу Дзмітрый Мезенцаў падкрэсліў, што супрацоўніцтва "Роскосмоса" і Акадэміі навук Беларусі развіваецца многія гады і дае практычныя вынікі. Паводле яго слоў, у касмічнай сферы рэалізаваны сем саюзных праграм на агульную суму 8,57 млрд расійскіх рублёў.
Цяпер краіны рэалізуюць восьмую праграму, якая датычыцца распрацоўкі касмічных апаратаў, у тым ліку цэлай групоўкі спадарожнікаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Сума праекта ацэньваецца амаль у 2 млрд рублёў.
Нагадаем, што зараз у Саюзнай дзяржавы ёсць уласная спадарожнікавая групоўка, якая складаецца з шасці апаратаў дыстанцыйнага зандзіравання: на арбіце працуюць адзін беларускі і пяць расійскіх касмічных зондаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Від на поўню ў вёсцы Востраў Маскоўскай вобласці - Sputnik Беларусь, 1920, 12.06.2024
Пуцін ратыфікаваў пагадненне аб стварэнні месячнай станцыі сумесна з Кітаем
Стужка навiн
0