https://bel.sputnik.by/20250306/bolsh-za-180-plyatsovak-pa-prodazhy-kvetak-da-8-sakavka-zapratsaval--mnsku-1094213968.html
Больш за 180 пляцовак па продажы кветак да 8 Сакавіка запрацавалі ў Мінску
Больш за 180 пляцовак па продажы кветак да 8 Сакавіка запрацавалі ў Мінску
Sputnik Беларусь
Фізасобы змогуць устанаўліваць цэны на кветкі самастойна, а вось за цэнамі ў вытворцаў і юрыдычных асоб будуць сачыць МАРГ і Мінгарвыканкам. 06.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-06T10:15+0300
2025-03-06T10:15+0300
2025-03-06T10:15+0300
8 сакавіка
кветкі
міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю беларусі (марг)
свята
цэны і кошты
грамадства
навіны
мінск
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/0e/1072276747_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_aa187cf70479ed3c1c9eca1d0a7cd7cc.jpg
МІНСК, 6 сак – Sputnik. У беларускай сталіцы запрацавалі 184 пляцоўкі па продажы кветак да 8 Сакавіка, у асноўным ажыццяўляецца продаж цюльпанаў, паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная.З улікам павышанага попыту на кветкі напярэдадні свята жанчын, кветкавыя гандлёвыя кропкі запрацавалі 5 сакавіка. Пляцоўкі для рэалізацыі кветак сталічныя ўлады давалі абсалютна бясплатна, аднак прадаваць там можна толькі кветкі, вырашчаныя ў Беларусі.Па абноўленым заканадаўстве, гандляваць кветкамі на гарадскіх пляцоўках могуць толькі фізічныя асобы, якія выгадавалі кветкі самастойна, або прадпрыемствы, якія займаюцца вытворчасцю кветкавай прадукцыі.Як атрымаць дазволНачальнік профільнага ўпраўлення растлумачыла, што для атрымання такога дазволу прадпрыемствам і фізічным асобам трэба падаць заяву ў адміністрацыю раёна, дзе яны збіраюцца ажыццяўляць гандаль.Акрамя таго, прадпрыемствам трэба падаць яшчэ копію статута, у якім прапісаны іх від дзейнасці, а фізічным асобам – даведку з мясцовага выканаўчага органа. У гэтым дакуменце павінна быць прапісана, што ў дадзенага грамадзяніна або члена яго сям’і ёсць участак, на якім яны вырошчваюць цюльпаны.Цэны на кветкіШто да цэн на цюльпаны, то, паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення, фізічныя асобы будуць устанаўліваць іх самастойна, але з улікам кан’юнктуры рынку.Пры гэтым за цэнамі вытворцаў і юрыдычных асоб, якія ўвесь час гандлююць кветкамі, будуць сачыць Мінгарвыканкам і МАРГ, каб пазбегнуць іх неабгрунтаванага росту напярэдадні свята.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250228/lukashenka-daruchy-za-mesyats-dapratsavats-sstemu-tsenatvarennya-1094047948.html
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/0e/1072276747_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_9e26274474995325a970d2417ed8d37a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
8 сакавіка, кветкі, міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю беларусі (марг), свята, цэны і кошты, грамадства, навіны , мінск, у беларусі, беларусь
8 сакавіка, кветкі, міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю беларусі (марг), свята, цэны і кошты, грамадства, навіны , мінск, у беларусі, беларусь
Больш за 180 пляцовак па продажы кветак да 8 Сакавіка запрацавалі ў Мінску
Фізасобы змогуць устанаўліваць цэны на кветкі самастойна, а вось за цэнамі ў вытворцаў і юрыдычных асоб будуць сачыць МАРГ і Мінгарвыканкам.
МІНСК, 6 сак – Sputnik. У беларускай сталіцы запрацавалі 184 пляцоўкі па продажы кветак да 8 Сакавіка, у асноўным ажыццяўляецца продаж цюльпанаў, паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная.
З улікам павышанага попыту на кветкі напярэдадні свята жанчын, кветкавыя гандлёвыя кропкі запрацавалі 5 сакавіка. Пляцоўкі для рэалізацыі кветак сталічныя ўлады давалі абсалютна бясплатна, аднак прадаваць там можна толькі кветкі, вырашчаныя ў Беларусі.
"Да 5 сакавіка мы выдалі 1 199 дазволаў на гандаль у першую чаргу фізічным асобам. Большасць з іх – жыхары Брэсцкай вобласці, якія вырошчваюць у цяпліцах цюльпаны", - расказала Нагорная, яе словы прыводзіць агенцтва "Мінск-Навіны".
Па абноўленым заканадаўстве, гандляваць кветкамі на гарадскіх пляцоўках могуць толькі фізічныя асобы, якія выгадавалі кветкі самастойна, або прадпрыемствы, якія займаюцца вытворчасцю кветкавай прадукцыі.
Начальнік профільнага ўпраўлення растлумачыла, што для атрымання такога дазволу прадпрыемствам і фізічным асобам трэба падаць заяву ў адміністрацыю раёна, дзе яны збіраюцца ажыццяўляць гандаль.
Акрамя таго, прадпрыемствам трэба падаць яшчэ копію статута, у якім прапісаны іх від дзейнасці, а фізічным асобам – даведку з мясцовага выканаўчага органа. У гэтым дакуменце павінна быць прапісана, што ў дадзенага грамадзяніна або члена яго сям’і ёсць участак, на якім яны вырошчваюць цюльпаны.
"Гэта значыць, неабходна пацвярджэнне, што прадукцыя, якая рэалізуецца 5-8 сакавіка на тэрыторыях агульнага карыстання, была выраблена ў Беларусі", - растлумачыла Нагорная.
Што да цэн на цюльпаны, то, паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення, фізічныя асобы будуць устанаўліваць іх самастойна, але з улікам кан’юнктуры рынку.
Пры гэтым за цэнамі вытворцаў і юрыдычных асоб, якія ўвесь час гандлююць кветкамі, будуць сачыць Мінгарвыканкам і МАРГ, каб пазбегнуць іх неабгрунтаванага росту напярэдадні свята.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"