https://bel.sputnik.by/20250306/kachanava-nashy-tavary-pavnny-byts-na-samykh-bachnykh-mestsakh-1094216762.html
Качанава: нашы тавары павінны быць на самых бачных месцах
Качанава: нашы тавары павінны быць на самых бачных месцах
Sputnik Беларусь
Улады звярнулі ўвагу буйных сетак на тое, што трэба ўзмацніць продаж тавараў беларускай вытворчасці. 06.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-06T11:06+0300
2025-03-06T11:06+0300
2025-03-06T11:06+0300
наталля качанава
савет рэспублікі нацыянальнага сходу рб
гандаль
тавар
эканоміка
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/1e/1081604814_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_984c9c744c8eb014828a3eb5c77e4f4f.jpg
МІНСК, 6 сак – Sputnik. Доля айчынных тавараў у крамах складае зараз 56,4%, паведаміла старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прэзідэнта Беларусі па горадзе Мінску Наталля Качанава на нарадзе ў Мінгарвыканкаме, перадае карэспандэнт Sputnik.Качанава таксама адзначыла, што доля айчынных тавараў знізілася на 3%."У нас для гэтага ёсць кіраўнікі адміністрацый (раёнаў Мінска - Sputnik). У нас ёсць людзі, якія працуюць і павінны кантраляваць гэтыя пытанні", - сказала Наталля Качанава.Яна падкрэсліла, што айчынныя тавары павінны быць "у найшырэйшым асартыменце" на паліцах нашых крам."Акрамя таго, яны павінны быць на самых бачных месцах. Так, мы не бачым (гэтага - Sputnik)", - дадала Качанава.Яна таксама звярнулася да прадстаўнікоў буйных гандлёвых сетак, якія былі на нарадзе.На яе думку, у тым ліку з-за гэтага некаторыя прадпрыемствы не выконваюць даведзеныя эканамічныя планы."Гэта нашы прадпрыемствы, якія выпускаюць тавары і прадукцыю, якая сёння павінна быць запатрабавана на нашых рынках", - акцэнтавала ўвагу Качанава.Трэба працаваць на экспартКіраўнік Савета Рэспублікі лічыць, што трэба больш актыўна прасоўваць тавары і на знешніх рынках."Мы зусім нядаўна былі ў Азербайджане... Там наша прадукцыя нарасхват – сем крам адчынена. Харчовыя тавары ідуць. Я сама заходзіла", - падзялілася ўражаннямі Качанава.На яе думку, трэба больш пастаўляць і прамысловыя тавары. Качанава прывяла ў прыклад прадпрыемства "Галантэя"."Зайшла ў краму (у Азербайджане - Sputnik), там яны толькі адчыняюць яе... Ну, пачала працаваць ужо крама. Там стаяць тры сумачкі "Галантэі", - адзначыла Качанава.Упаўнаважаная па Мінску падкрэсліла, што пры шырокім асартыменце, які выпускае гэты вытворца, у краме выбар мог быць шырэйшым.У цэлым, як паведаміла Качанава, складскія запасы прадукцыі – 89,9%.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250116/kazakhstan-mozha-stats-buynym-khabam-pa-peravaltsy-belaruskkh-tavara-1092733375.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0b/1e/1081604814_96:0:1233:853_1920x0_80_0_0_b7c2d54a07ebce4114232e7a2967e013.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
наталля качанава, савет рэспублікі нацыянальнага сходу рб, гандаль, тавар, эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны
наталля качанава, савет рэспублікі нацыянальнага сходу рб, гандаль, тавар, эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны
Качанава: нашы тавары павінны быць на самых бачных месцах
Улады звярнулі ўвагу буйных сетак на тое, што трэба ўзмацніць продаж тавараў беларускай вытворчасці.
МІНСК, 6 сак – Sputnik. Доля айчынных тавараў у крамах складае зараз 56,4%, паведаміла старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прэзідэнта Беларусі па горадзе Мінску Наталля Качанава на нарадзе ў Мінгарвыканкаме, перадае карэспандэнт Sputnik.
Качанава таксама адзначыла, што доля айчынных тавараў знізілася на 3%.
"У нас для гэтага ёсць кіраўнікі адміністрацый (раёнаў Мінска - Sputnik). У нас ёсць людзі, якія працуюць і павінны кантраляваць гэтыя пытанні", - сказала Наталля Качанава.
Яна падкрэсліла, што айчынныя тавары павінны быць "у найшырэйшым асартыменце" на паліцах нашых крам.
"Акрамя таго, яны павінны быць на самых бачных месцах. Так, мы не бачым (гэтага - Sputnik)", - дадала Качанава.
Яна таксама звярнулася да прадстаўнікоў буйных гандлёвых сетак, якія былі на нарадзе.
"Мы калісьці дамаўляліся (аб прасоўванні айчынных тавараў - Sputnik), але разам з тым, я вам скажу, я ў крамах і бачу, што гэта не заўсёды так, на гэта трэба звярнуць асаблівую ўвагу", - сказала Наталля Качанава.
На яе думку, у тым ліку з-за гэтага некаторыя прадпрыемствы не выконваюць даведзеныя эканамічныя планы.
"Гэта нашы прадпрыемствы, якія выпускаюць тавары і прадукцыю, якая сёння павінна быць запатрабавана на нашых рынках", - акцэнтавала ўвагу Качанава.
Трэба працаваць на экспарт
Кіраўнік Савета Рэспублікі лічыць, што трэба больш актыўна прасоўваць тавары і на знешніх рынках.
"Мы зусім нядаўна былі ў Азербайджане... Там наша прадукцыя нарасхват – сем крам адчынена. Харчовыя тавары ідуць. Я сама заходзіла", - падзялілася ўражаннямі Качанава.
На яе думку, трэба больш пастаўляць і прамысловыя тавары. Качанава прывяла ў прыклад прадпрыемства "Галантэя".
"Зайшла ў краму (у Азербайджане - Sputnik), там яны толькі адчыняюць яе... Ну, пачала працаваць ужо крама. Там стаяць тры сумачкі "Галантэі", - адзначыла Качанава.
Упаўнаважаная па Мінску падкрэсліла, што пры шырокім асартыменце, які выпускае гэты вытворца, у краме выбар мог быць шырэйшым.
У цэлым, як паведаміла Качанава, складскія запасы прадукцыі – 89,9%.
"Гэта высокі працэнт складскіх запасаў. Таму складскія запасы трэба разгружаць", - лічыць старшыня Савета Рэспублікі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"