https://bel.sputnik.by/20250306/khutkasnyya-darog-zvyazhuts-mnsk-z-rasyay--ktaem-1094232485.html
Хуткасныя дарогі звяжуць Мінск з Расіяй і Кітаем
Хуткасныя дарогі звяжуць Мінск з Расіяй і Кітаем
Sputnik Беларусь
Сталіцы Беларусі і Расіі ў будучым звяжа чыгуначная магістраль, цягнікі па якой будуць рухацца з хуткасцю ад 200 да 400 км/г. 06.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-06T15:37+0300
2025-03-06T15:37+0300
2025-03-06T15:37+0300
саюзная дзяржава
парламенцкі сход саюза беларусі і расіі
салігорск
палітыка
эканоміка
транспарт
чыгунка
расія
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0f/1046914289_0:334:3001:2022_1920x0_80_0_0_b2501b2a5610d03d01adb29f5308f4b0.jpg
САЛІГОРСК, 6 сак – Sputnik. Пытанне будаўніцтва высакахуткаснай чыгуначнай магістралі Масква-Мінск знаходзіцца на кантролі ў дэпутатаў дзвюх краін, заявіў журналістам старшыня камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па транспарце, дэпутат Дзярждумы РФ Яўген Масквічоў, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, першая чарга маштабнага праекта – гэта будаўніцтва магістралі Масква – Санкт-Пецярбург. Ветка да Мінска з’яўляецца часткай другога і трэцяга этапу.Акрамя таго, як удакладніў парламентарый, ёсць таксама праект будаўніцтва аўтамабільнай дарогі "Адзін пояс – адзін шлях" з Кітая праз Казахстан і сем суб’ектаў Расійскай Федэрацыі да Мінска.Ужо падчас пасяджэння, звяртаючыся да міністра транспарту РФ Рамана Старавойты, які выступаў з прывітальным словам у рэжыме канферэнц-сувязі, Масквічоў адзначыў, што транспарт – "гэта самы хуткі сувязны сродак", і профільным міністэрствам дзвюх краін яшчэ трэба папрацаваць над будаўніцтвам хуткасных магістралей."Нам трэба з вамі зрабіць хуткасныя зносіны паміж Масквой і Мінскам чыгуначныя і пабудаваць аўтамабільную дарогу "Адзін пояс – адзін шлях", пачынаючы ад Кітая і заканчваючы ў Мінску. І тады мы будзем разумець, што нашы зносіны яшчэ больш і хутчэй", - сказаў на заканчэнне ён.У лістападзе 2024 года паведамлялася, што хуткасная магістраль Масква – Мінск ужо часткова спраектавана.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240229/putsn-patsverdz-plany-budantstva-vkhm-maskva--mnsk-1084096322.html
салігорск
расія
беларусь
кітай
кнр
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0f/1046914289_270:0:3001:2048_1920x0_80_0_0_8fdc5407f3c79ae35a716d7161b2309f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, парламенцкі сход саюза беларусі і расіі, салігорск, палітыка, эканоміка, транспарт, чыгунка, расія, у беларусі, беларусь, кітай, кнр, навіны
саюзная дзяржава, парламенцкі сход саюза беларусі і расіі, салігорск, палітыка, эканоміка, транспарт, чыгунка, расія, у беларусі, беларусь, кітай, кнр, навіны
Хуткасныя дарогі звяжуць Мінск з Расіяй і Кітаем
Сталіцы Беларусі і Расіі ў будучым звяжа чыгуначная магістраль, цягнікі па якой будуць рухацца з хуткасцю ад 200 да 400 км/г.
САЛІГОРСК, 6 сак – Sputnik. Пытанне будаўніцтва высакахуткаснай чыгуначнай магістралі Масква-Мінск знаходзіцца на кантролі ў дэпутатаў дзвюх краін, заявіў журналістам старшыня камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па транспарце, дэпутат Дзярждумы РФ Яўген Масквічоў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, першая чарга маштабнага праекта – гэта будаўніцтва магістралі Масква – Санкт-Пецярбург. Ветка да Мінска з’яўляецца часткай другога і трэцяга этапу.
Акрамя таго, як удакладніў парламентарый, ёсць таксама праект будаўніцтва аўтамабільнай дарогі "Адзін пояс – адзін шлях" з Кітая праз Казахстан і сем суб’ектаў Расійскай Федэрацыі да Мінска.
"Мы па гэтым пытанні працуем, бізнес зараз разглядае гэтыя пытанні. І мы як парламентарыі думаем, што ў красавіку-маі гэтага года будзем узнімаць гэтыя пытанні", - сказаў Масквічоў перад пачаткам парламенцкага пасяджэння ў Салігорску.
Ужо падчас пасяджэння, звяртаючыся да міністра транспарту РФ Рамана Старавойты, які выступаў з прывітальным словам у рэжыме канферэнц-сувязі, Масквічоў адзначыў, што транспарт – "гэта самы хуткі сувязны сродак", і профільным міністэрствам дзвюх краін яшчэ трэба папрацаваць над будаўніцтвам хуткасных магістралей.
"Нам трэба з вамі зрабіць хуткасныя зносіны паміж Масквой і Мінскам чыгуначныя і пабудаваць аўтамабільную дарогу "Адзін пояс – адзін шлях", пачынаючы ад Кітая і заканчваючы ў Мінску. І тады мы будзем разумець, што нашы зносіны яшчэ больш і хутчэй", - сказаў на заканчэнне ён.
У лістападзе 2024 года паведамлялася, што хуткасная магістраль Масква – Мінск ужо часткова спраектавана.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"