https://bel.sputnik.by/20250307/orban-es-peragledzts-svae-plany-pa-padtrymtsy-ukrany-1094260291.html
Орбан: ЕС перагледзіць свае планы па падтрымцы Украіны
Орбан: ЕС перагледзіць свае планы па падтрымцы Украіны
Sputnik Беларусь
На думку венгерскага прэм’ера, грошай на падтрыманне Украіны ў Еўрасаюза не хопіць. 07.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-07T11:51+0300
2025-03-07T11:51+0300
2025-03-07T11:51+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
венгрыя
украіна
еўрасаюз
віктор орбан
палітыка
бяспека
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/07/1094258037_0:240:2338:1555_1920x0_80_0_0_2b4186e2876301be5ccad8a6e9eb0b87.jpg
МІНСК, 7 сак – Sputnik. Венгерскі прэм’ер-міністр Віктар Орбан мяркуе, што Еўрапейскі саюз хуткім часам перагледзіць планы па падтрымцы Украіны.У чацвер, 6 сакавіка, Венгрыя стала адзінай з дзяржаў-членаў Еўрасаюза, якая не падтрымала выніковы дакумент пазачарговага саміту па ўкраінскай сітуацыі.Орбан заявіў, што Венгрыя правядзе сярод насельніцтва апытанне аб уступленні Украіны ў ЕС, паколькі лічыць, што спачатку трэба прыняць рашэнне па гэтым пытанні, а потым думаць аб фінансавай падтрымцы Кіева.Паводле яго слоў, у Бруселі зараз падлічваюць, колькі будзе каштаваць утрыманне арміі Украіны, колькасць якой Уладзімір Зяленскі нібыта хоча давесці да мільёна, а таксама функцыянавання ўкраінскай дзяржавы."Цяпер яны лічаць. Думаю, вынікам падлікаў будзе тое, што мы не можам сабе гэта дазволіць", - паведаміў Орбан у эфіры радыё Kossuth.Ён таксама падкрэсліў, што сродкаў на ўсе мэты не хопіць не толькі ў Еўрасаюза – іх немагчыма рэалізаваць нават з удзелам ЗША.Напярэдадні лідары ЕС не зацвердзілі ініцыятыву кіраўніка еўрадыпламатыі Каі Калас, якая прапаноўвала аказаць Кіеву ваенную дапамогу ў памеры каля 20 млрд еўра. У падагульняючых дакументах гаворыцца, што работа над ёй будзе прадоўжана.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250307/valodzn-rastlumachy-navoshta-zyalenskamu-makronu--starmeru-kanflkt-va-ukrane-1094256734.html
венгрыя
украіна
еўрасаюз
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/07/1094258037_0:0:2338:1754_1920x0_80_0_0_c76b406628a33224cd9cd033f01f67b3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , венгрыя, украіна, еўрасаюз, віктор орбан, палітыка, бяспека, у свеце
спецаперацыя, навіны , венгрыя, украіна, еўрасаюз, віктор орбан, палітыка, бяспека, у свеце
Орбан: ЕС перагледзіць свае планы па падтрымцы Украіны
На думку венгерскага прэм’ера, грошай на падтрыманне Украіны ў Еўрасаюза не хопіць.
МІНСК, 7 сак – Sputnik. Венгерскі прэм’ер-міністр Віктар Орбан мяркуе, што Еўрапейскі саюз хуткім часам перагледзіць планы па падтрымцы Украіны.
У чацвер, 6 сакавіка, Венгрыя стала адзінай з дзяржаў-членаў Еўрасаюза, якая не падтрымала выніковы дакумент пазачарговага саміту па ўкраінскай сітуацыі.
Орбан заявіў, што Венгрыя правядзе сярод насельніцтва апытанне аб уступленні Украіны ў ЕС, паколькі лічыць, што спачатку трэба прыняць рашэнне па гэтым пытанні, а потым думаць аб фінансавай падтрымцы Кіева.
Паводле яго слоў, у Бруселі зараз падлічваюць, колькі будзе каштаваць утрыманне арміі Украіны, колькасць якой Уладзімір Зяленскі нібыта хоча давесці да мільёна, а таксама функцыянавання ўкраінскай дзяржавы.
"Цяпер яны лічаць. Думаю, вынікам падлікаў будзе тое, што мы не можам сабе гэта дазволіць", - паведаміў Орбан у эфіры радыё Kossuth.
Ён таксама падкрэсліў, што сродкаў на ўсе мэты не хопіць не толькі ў Еўрасаюза – іх немагчыма рэалізаваць нават з удзелам ЗША.
Напярэдадні лідары ЕС не зацвердзілі ініцыятыву кіраўніка еўрадыпламатыі Каі Калас, якая прапаноўвала аказаць Кіеву ваенную дапамогу ў памеры каля 20 млрд еўра. У падагульняючых дакументах гаворыцца, што работа над ёй будзе прадоўжана.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"