Свята кожны дзень – рэпартаж з фабрыкі "8 Сакавіка"
© Sputnik / Татьяна ФедоренкоРэпартаж з фабрыкі "8 Сакавіка"

© Sputnik / Татьяна Федоренко
Падпісацца
Эксклюзіў
Кожны дзень для 572 жанчын, якія працуюць на фабрыцы "8 Сакавіка", па іроніі лёсу звязаны са святам, і гэта шмат да чаго абавязвае.
Гісторыя гомельскай фабрыкі "8 Сакавіка" пачалася ў 1926 годзе з адкрыцця панчошнай майстэрні. Ва ўмовах маладой савецкай дзяржавы, калі жанчыны ва ўсім імкнуліся не адставаць ад мужчын, фабрыку назвалі ў гонар Міжнароднага жаночага дня, тым самым падкрэсліўшы, што савецкім жанчынам пад сілу шмат чаго.
Сёння "8 Сакавіка" – папулярны ў краіне і за мяжой брэнд і вядучае прадпрыемства лёгкай прамысловасці Беларусі. Фабрыка вырабляе ў сярэднім за адзін год два мільёны адзінак трыкатажных вырабаў, больш за мільён панчошна-шкарпэтачных і 1 200 тон трыкатажнага палатна.
© Sputnik / Татьяна ФедоренкоРэпартаж з фабрыкі "8 Сакавіка"

© Sputnik / Татьяна Федоренко
Напярэдадні 8 Сакавіка карэспандэнт Sputnik Таццяна Федарэнка паразмаўляла з працаўніцамі беларускай лёгкай прамысловасці аб тым, за што яны любяць сваю работу, пра што мараць, як гуляюць па мужчынскіх правілах пры заключэнні здзелак і чаму не хочуць ісці на заслужаны працоўны адпачынак.
Прыгажуні беларускага легпрама
Швейны цэх – самае прыгожае звяно ў тэхналагічным ланцужку фабрыкі. У прасторным памяшканні з-за стройных шэрагаў швейных машынак выглядаюць брунеткі, бландзінкі, шатэнкі, уладальніцы валасоў агністага колеру. Тое, што гэта тэрыторыя жанчын, відаць не толькі па калектыве – на многіх працоўных месцах вісяць люстэркі.
"Ну мы ж жанчыны, сыходзячы з працы дадому, абавязкова прыхарошваемся", - раздаецца прыемны малады голас.
© Sputnik / Татьяна Федоренко

1/2
© Sputnik / Татьяна Федоренко
© Sputnik / Татьяна Федоренко

2/2
© Sputnik / Татьяна Федоренко
1/2
© Sputnik / Татьяна Федоренко
2/2
© Sputnik / Татьяна Федоренко
Машы Чарняковай 17 гадоў, на фабрыцы яна праходзіць студэнцкую практыку ад каледжа. Працуе першы тыдзень. Сярод вопытных швачак са стажам дзяўчына вылучаецца: незвычайная прычоска, пірсінг, яркі макіяж.
Па словах Марыі, ніякіх абмежаванняў па знешнім выглядзе на фабрыцы няма, тут у першую чаргу цэняць працавітасць і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу новенькім.
Дзяўчына марыць завесці двух сабак, пабудаваць хату і паспрабаваць сябе ў якасці тату-майстра, але, хутчэй, як хобі, таму што на дадзены момант ёй падабаюцца ўмовы працы і калектыў фабрыкі. Дзяўчына падумвае пасля практыкі застацца на прадпрыемстве.
Такіх маладых супрацоўніц, як Маша, пад сваё крыло тут жа бяруць вопытныя майстры са стажам не менш за 10 гадоў. Іх тут нямала. Наталля Грышчанка прыйшла працаваць на фабрыку ў 1982 годзе.
"Я яшчэ маладая была, прыйшла, а тут такая прыгажосць: усё ў жывых колерах. Шылі ў тыя гады жаночыя кашулі і ніжнюю бялізну: адзін асартымент быў. Сама таксама нашу прадукцыю нашай фабрыкі і радуюся, калі бачу нашы вырабы на іншых жанчынах у горадзе", - кажа Наталля Аляксандраўна.
© Sputnik / Татьяна ФедоренкоНаталля Грышчанка прыйшла працаваць на фабрыку ў 1982 годзе. Лічыць, што з мужчынамі дамовіцца лягчэй, да жанчын патрэбен спецыяльны падыход

Наталля Грышчанка прыйшла працаваць на фабрыку ў 1982 годзе. Лічыць, што з мужчынамі дамовіцца лягчэй, да жанчын патрэбен спецыяльны падыход
© Sputnik / Татьяна Федоренко
Жанчына спрабавала сябе ў іншых прафесіях: на будоўлі, прадпрыемстве, якое займаецца вырошчваннем кветак для азелянення горада, але ўсё роўна вярнулася на фабрыку.
"Тут працуеш у халаціку ў чыстым і цёплым цэху", - пералічвае плюсы прафесіі дасведчаная швачка.
І тут жа прызнаецца, што ў мужчынскім калектыве ёй працавалася прасцей. "З мужчынамі хутчэй знаходзіш агульную мову, лягчэй дамаўляцца, а з жанчынамі да кожнай патрэбен асаблівы індывідуальны падыход", - тлумачыць майстар.
© Sputnik / Татьяна Федоренко

1/8
© Sputnik / Татьяна Федоренко
© Sputnik / Татьяна Федоренко

2/8
© Sputnik / Татьяна Федоренко
© Sputnik / Татьяна Федоренко

3/8
© Sputnik / Татьяна Федоренко
© Sputnik / Татьяна Федоренко

4/8
© Sputnik / Татьяна Федоренко
© Sputnik / Татьяна Федоренко

5/8
© Sputnik / Татьяна Федоренко
© Sputnik / Татьяна Федоренко

6/8
© Sputnik / Татьяна Федоренко
© Sputnik / Татьяна Федоренко

7/8
© Sputnik / Татьяна Федоренко
© Sputnik / Татьяна Федоренко

8/8
© Sputnik / Татьяна Федоренко
1/8
© Sputnik / Татьяна Федоренко
2/8
© Sputnik / Татьяна Федоренко
3/8
© Sputnik / Татьяна Федоренко
4/8
© Sputnik / Татьяна Федоренко
5/8
© Sputnik / Татьяна Федоренко
6/8
© Sputnik / Татьяна Федоренко
7/8
© Sputnik / Татьяна Федоренко
8/8
© Sputnik / Татьяна Федоренко
Многа на фабрыцы жанчын, у якіх дзеці яшчэ школьнікі. Змены даводзіцца падладжваць пад графік вучня.
Адна з іх Ірына Зяленская. На фабрыцы яна працуе 14 год. Жанчына так захоплена сваёй прафесіяй, што няма часу на мары, яны ў яе прыземленыя – з’ездзіць на мора ўсёй сям’ёй, дачакацца выпускнога і выдаць замуж дачку, якая пакуль вучыцца ў другім класе. Дачка ганарыцца, што мама працуе на фабрыцы з багатай гісторыяй – у наступным годзе "8 Сакавіка" адзначыць сваё стагоддзе. Аднакласнікі ў асноўным расказваюць аб маці-прадаўцах, настаўніках, бухгалтарах, і толькі яна – пра маці з фабрыкі з назвай любімага ва ўсіх жанчын свята.
© Sputnik / Татьяна ФедоренкоІрына Зяленская на фабрыцы працуе 14 гадоў. У яе падрастае дачка, якая таксама любіць шыць і ганарыцца прафесіяй маці

Ірына Зяленская на фабрыцы працуе 14 гадоў. У яе падрастае дачка, якая таксама любіць шыць і ганарыцца прафесіяй маці
© Sputnik / Татьяна Федоренко
Па суседстве з Ірынай калегі адшываюць імпартазамяшчальны прадукт – сподняя тэрмаўстойлівая бялізна з інавацыйнага айчыннага трыкатажнага палатна, якая можа прымяняцца ў якасці дадатковай аховы нават на атамных станцыях. У камплекце са спецвопраткай такая тэрмабялізна абараняе ад тэрмічных рызык, цеплавога выпраменьвання, канвектыўнай цеплыні, адкрытага полымя. Раней падобную прадукцыю закуплялі ў іншых краінах, зараз у Беларусі яе вырабляе ААТ "8 Сакавіка".
Сіла і элегантнасць
Закупкамі і вытворчымі пытаннямі на фабрыцы займаецца прыма прадпрыемства – памочнік кіраўніка Марыя Карпей. Вопыт у Мар’і Іванаўны, так яе ласкава называюць супрацоўнікі, каласальны – 55 гадоў на адным месцы. На фабрыку яна прыйшла вучаніцай швачкі, а сыходзіла на пенсію на кіруючай пасадзе. Цяпер Мар’я Іванаўна працягвае працаваць і перадаваць моладзі назапашаны жыццёвы і працоўны вопыт.
"Не кожны змог бы вытрымаць і працаваць так доўга на адным месцы. Гэта, напэўна, прызванне. Я дала сабе слова, што гэтую фабрыку ніколі не пакіну хаця б таму, што тут працуюць жанчыны, як і я. Мне прапаноўвалі розныя высокія пасады, нават кватэру давалі, але я не змагла пайсці, настолькі тут усё дорага мне", - расказвае элегантная жанчына. Быць стыльнай і заўсёды пры парадзе – яе жыццёвы прынцып.
© Sputnik / Татьяна ФедоренкоМарыя Карпей – самая вопытная супрацоўніца на фабрыцы "8 Сакавіка". Яе працоўны стаж – 55 гадоў. Яна – памочнік кіраўніка арганізацыі па вытворчых пытаннях і закупках

Марыя Карпей – самая вопытная супрацоўніца на фабрыцы "8 Сакавіка". Яе працоўны стаж – 55 гадоў. Яна – памочнік кіраўніка арганізацыі па вытворчых пытаннях і закупках
© Sputnik / Татьяна Федоренко
Мар’я Іванаўна з захапленнем расказвае, як фабрыка грымела і задавала тон у модзе ва ўсім Савецкім Саюзе, як вопытныя супрацоўнікі стваралі сапраўдны эксклюзіў, асабліва для дзіцячых калекцый. Як даводзілася заключаць кантракты на абсталяванне ў іншых краінах і вырашаць спрэчныя пытанні з "акуламі" прамысловага бізнесу, дзе гуляюць па мужчынскіх правілах.
"Помню вельмі складаны кантракт у Германіі, калі па іх памылцы ледзь не сарвалася здзелка і справа не дайшла да суда. Далікатныя жаночыя ручкі нашых швачак не маглі ушыць ідэальна жорсткую трактарную нямецкую маланку ў выраб, былі нараканні па якасці з іх боку. Мне прыйшлося асабіста ляцець туды, каб абараніць гонар нашага прадпрыемства і прафесіяналізм швачак. Там я запрасіла прафесіяналаў і сама села за швейную машынку, узяла маланкі, якія мы прыточвалі, уставіла і яны ўбачылі, што па-іншаму прашыць проста немагчыма. Гэты выпадак яшчэ раз падкрэсліў высокі прафесіяналізм супрацоўнікаў фабрыкі і ўменне вырашаць пытанні. Усе прэтэнзіі былі адхілены. За ўсё трэба змагацца і ўмець растлумачыць правільна", - лічыць Марыя Іванаўна.
© Sputnik / Татьяна ФедоренкоРэпартаж з фабрыкі "8 Сакавіка"

© Sputnik / Татьяна Федоренко
Гэтаму яна вучыць і маладое пакаленне: не здавацца, любіць справу, якой займаешся, дарыць звычайнае чалавечае цяпло, дапамагаць і верыць.
"Калі верыш і давяраеш людзям – гэта і ёсць жыццё. На тое мы і жанчыны, каб накіраваць, дапамагчы, абагрэць, запаліць, натхніць, даць надзею", - падсумавала субяседніца.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"