https://bel.sputnik.by/20250307/syargeenka-parlament-belarus-gato-zrabts-uklad-u-razvtsts-adnosn-z-myanmay-1094272395.html
Сяргеенка: парламент Беларусі гатоў зрабіць уклад у развіццё адносін з М’янмай
Сяргеенка: парламент Беларусі гатоў зрабіць уклад у развіццё адносін з М’янмай
Sputnik Беларусь
Умацаванне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Мінскам і Нейп’іда з’яўляецца знешнепалітычным прыярытэтам Беларусі ў Паўднёва-Усходняй Азіі, падкрэсліў спікер... 07.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-07T17:26+0300
2025-03-07T17:26+0300
2025-03-07T17:26+0300
м'янма
навіны
ігар сяргеенка
палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб
у беларусі
беларусь
палітыка
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/07/1094270302_147:385:1170:960_1920x0_80_0_0_99ac773ab0f9d20a5b812d669cca3927.jpg
МІНСК, 7 сак – Sputnik. М’янма з’яўляецца дружалюбнай дзяржавай для Беларусі, і парламент гатоў зрабіць уклад у прасоўванне двухбаковых адносін, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сяргеенка на сустрэчы са Старшынёй Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета, прэм’ер-міністрам Рэспублікі Саюз М’янма Мін Аун Хлайнам, перадае карэспандэнт Sputnik.Ён падкрэсліў, што парламент Беларусі гатоў унесці свой уклад у прасоўванне адносін з М’янмай па самым шырокім коле пытанняў.Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што М’янма – дружалюбная дзяржава для Беларусі."Умацаванне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Мінскам і Нейп’іда з’яўляецца знешнепалітычным прыярытэтам нашай краіны ў Паўднёва-Усходняй Азіі", - падкрэсліў Сяргеенка.Сяргеенка адзначыў, што гэты візіт мае знакавы характар для беларуска-м’янманскіх дыпламатычных адносін, 25-годдзе якіх адзначалася ў мінулым годзе."За гэты перыяд зроблена нямала для ўмацавання двухбаковых сувязей у самых розных галінах, а таксама для развіцця дагаворна-прававой базы, рэалізацыі сумесных праектаў", - адзначыў ён.Пры гэтым Сяргеенка падкрэсліў, што патэнцыял беларуска-м’янманскага ўзаемадзеяння далёка не вычарпаны."Аб гэтым ішла размова ў ходзе афіцыйных перагавораў прэзідэнта Беларусі Рэспублікі Беларусь з Вамі, а таксама ў ходзе сустрэчы з прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь", - сказаў Сяргеенка, падкрэсліўшы, што краіны знаходзяцца "толькі ў пачатку шляху доўгатэрміновага партнёрства".У сваю чаргу прэм’ер-міністр М’янмы адзначыў зацікаўленасць яго краіны развіваць парламенцкі дыялог з Беларуссю. Паводле яго слоў, калі ў краіне пасля выбараў, якія пройдуць у канцы 2025 – пачатку 2026 года, будзе сфарміраваны парламент, дэпутаты прыедуць у Беларусь для наладжвання міжпарламенцкага супрацоўніцтва.Прэм’ер-міністр М’янмы пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250307/lukashenka-belarus-gatova-da-pashyrennya-supratsontstva-z-myanmay-1094262792.html
м'янма
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/07/1094270302_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_0623c8b64ae264cdd613b1c6e72b8f10.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
м'янма, навіны , ігар сяргеенка, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, у беларусі, беларусь, палітыка, эканоміка
м'янма, навіны , ігар сяргеенка, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, у беларусі, беларусь, палітыка, эканоміка
Сяргеенка: парламент Беларусі гатоў зрабіць уклад у развіццё адносін з М’янмай
Умацаванне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Мінскам і Нейп’іда з’яўляецца знешнепалітычным прыярытэтам Беларусі ў Паўднёва-Усходняй Азіі, падкрэсліў спікер ніжняй палаты беларускага парламента.
МІНСК, 7 сак – Sputnik. М’янма з’яўляецца дружалюбнай дзяржавай для Беларусі, і парламент гатоў зрабіць уклад у прасоўванне двухбаковых адносін, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сяргеенка на сустрэчы са Старшынёй Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета, прэм’ер-міністрам Рэспублікі Саюз М’янма Мін Аун Хлайнам, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Разлічваю на аднаўленне міжпарламенцкага дыялогу, а таксама развіццё міжрэгіянальных сувязей шляхам абмену візітамі і сустрэчамі", - сказаў Сяргеенка.
Ён падкрэсліў, што парламент Беларусі гатоў унесці свой уклад у прасоўванне адносін з М’янмай па самым шырокім коле пытанняў.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што М’янма – дружалюбная дзяржава для Беларусі.
"Умацаванне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Мінскам і Нейп’іда з’яўляецца знешнепалітычным прыярытэтам нашай краіны ў Паўднёва-Усходняй Азіі", - падкрэсліў Сяргеенка.
Сяргеенка адзначыў, што гэты візіт мае знакавы характар для беларуска-м’янманскіх дыпламатычных адносін, 25-годдзе якіх адзначалася ў мінулым годзе.
"За гэты перыяд зроблена нямала для ўмацавання двухбаковых сувязей у самых розных галінах, а таксама для развіцця дагаворна-прававой базы, рэалізацыі сумесных праектаў", - адзначыў ён.
Пры гэтым Сяргеенка падкрэсліў, што патэнцыял беларуска-м’янманскага ўзаемадзеяння далёка не вычарпаны.
"Аб гэтым ішла размова ў ходзе афіцыйных перагавораў прэзідэнта Беларусі Рэспублікі Беларусь з Вамі, а таксама ў ходзе сустрэчы з прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь", - сказаў Сяргеенка, падкрэсліўшы, што краіны знаходзяцца "толькі ў пачатку шляху доўгатэрміновага партнёрства".
У сваю чаргу прэм’ер-міністр М’янмы адзначыў зацікаўленасць яго краіны развіваць парламенцкі дыялог з Беларуссю. Паводле яго слоў, калі ў краіне пасля выбараў, якія пройдуць у канцы 2025 – пачатку 2026 года, будзе сфарміраваны парламент, дэпутаты прыедуць у Беларусь для наладжвання міжпарламенцкага супрацоўніцтва.
Прэм’ер-міністр М’янмы пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"