https://bel.sputnik.by/20250308/ferstapen--sabalenka-namnavany-na-zvanne-lepshykh-spartsmena-goda-1094141786.html
Ферстапен і Сабаленка намінаваны на званне лепшых спартсменаў года
Ферстапен і Сабаленка намінаваны на званне лепшых спартсменаў года
Sputnik Беларусь
Першая ракетка свету, беларуска Арына Сабаленка, і чатырохразовы чэмпіён "Форумулы-1" Макс Ферстапен апынуліся ў ліку прэтэндэнтаў на ўзнагароду Laureus, якую... 08.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-08T14:36+0300
2025-03-08T14:36+0300
2025-03-08T14:36+0300
арына сабаленка
тэніс
у свеце
спорт
навіны
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/08/1089370926_0:231:2477:1624_1920x0_80_0_0_3dc6fe911a96da8e8dfbd073842d6a3d.jpg
МІНСК, 8 сак – Sputnik. Чатырохразовы чэмпіён "Формулы-1" нідэрландзец Макс Ферстапен і першая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка сталі прэтэндэнтамі на ўзнагароду Laureus – так званага спартыўнага "Оскара", паведамляецца на афіцыйным сайце аргкамітэта прэміі.Прэмія Laureus уручаецца за дасягненні ў сферы спорту па выніках года. Чарговая цырымонія ўручэння ўзнагарод пройдзе 21 красавіка ў сталіцы Іспаніі – горадзе Мадрыдзе.Ферстапен увайшоў у шорт-ліст прэтэндэнтаў у намінацыі "Спартсмен года". Нараўне з ім на ўзнагароду прэтэндуюць іспанскі тэнісіст Карлас Алькарас, шведскі скакун з шастом Арман Дзюпланціс, французскі плывец Леон Маршан і славенскі велагоншчык Тадэй Пагачар.Раней са спіска намінантаў у катэгорыі "Спартсмен года" быў выключаны італьянскі тэнісіст Янік Сінер. Гэта стала вынікам яго трохмесячнай дыскваліфікацыі з боку Сусветнага антыдопінгавага агенцтва.На ўзнагароду "Спартсменка года" таксама прэтэндуюць гімнастка з ЗША Сімона Байлз, футбалістка "Барселоны" Айтана Банмаці, бягуха Сіфан Хасан з Нідэрландаў, кенійская бягуха Фейт Кіп’егон і амерыканская лёгкаатлетка Сідні Маклафлін-Леўрон.У намінацыі "Каманда года" прадстаўлены іспанскі Real, зборная Іспаніі па футболе, мужчынская зборная ЗША па баскетболе, каманда "Формулы-1" McLaren, каманда НБА Boston Celtics і жаночы футбольны клуб Barcelona.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250214/turnr-futbolnykh-legend-sssr-proydze--ras--belarusy-taksama-pryeduts-1093629549.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/08/1089370926_123:0:2326:1652_1920x0_80_0_0_8dac9722b69298613ee90833d08a9071.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
арына сабаленка, тэніс, у свеце, спорт, навіны , беларусь
арына сабаленка, тэніс, у свеце, спорт, навіны , беларусь
Ферстапен і Сабаленка намінаваны на званне лепшых спартсменаў года
Першая ракетка свету, беларуска Арына Сабаленка, і чатырохразовы чэмпіён "Форумулы-1" Макс Ферстапен апынуліся ў ліку прэтэндэнтаў на ўзнагароду Laureus, якую таксама называюць спартыўным "Оскарам".
МІНСК, 8 сак – Sputnik. Чатырохразовы чэмпіён "Формулы-1" нідэрландзец Макс Ферстапен і першая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка сталі прэтэндэнтамі на ўзнагароду Laureus – так званага спартыўнага "Оскара", паведамляецца на афіцыйным сайце аргкамітэта прэміі.
Прэмія Laureus уручаецца за дасягненні ў сферы спорту па выніках года. Чарговая цырымонія ўручэння ўзнагарод пройдзе 21 красавіка ў сталіцы Іспаніі – горадзе Мадрыдзе.
Ферстапен увайшоў у шорт-ліст прэтэндэнтаў у намінацыі "Спартсмен года". Нараўне з ім на ўзнагароду прэтэндуюць іспанскі тэнісіст Карлас Алькарас, шведскі скакун з шастом Арман Дзюпланціс, французскі плывец Леон Маршан і славенскі велагоншчык Тадэй Пагачар.
Раней са спіска намінантаў у катэгорыі "Спартсмен года" быў выключаны італьянскі тэнісіст Янік Сінер. Гэта стала вынікам яго трохмесячнай дыскваліфікацыі з боку Сусветнага антыдопінгавага агенцтва.
На ўзнагароду "Спартсменка года" таксама прэтэндуюць гімнастка з ЗША Сімона Байлз, футбалістка "Барселоны" Айтана Банмаці, бягуха Сіфан Хасан з Нідэрландаў, кенійская бягуха Фейт Кіп’егон і амерыканская лёгкаатлетка Сідні Маклафлін-Леўрон.
У намінацыі "Каманда года" прадстаўлены іспанскі Real, зборная Іспаніі па футболе, мужчынская зборная ЗША па баскетболе, каманда "Формулы-1" McLaren, каманда НБА Boston Celtics і жаночы футбольны клуб Barcelona.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"