Лаўроў: заявы адміністрацыі Трамп па Украіне абнадзейваюць

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкГлава МИД РФ Сергей Лавров
Глава МИД РФ Сергей Лавров - Sputnik Беларусь, 1920, 10.03.2025
Падпісацца
Кіраўнік МЗС РФ падкрэсліў, што работа, накіраваная на пераадоленне праблем у адносінах Масквы і Вашынгтона, яшчэ нават не пачыналася.
МІНСК, 10 сак – Sputnik. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў лічыць, што пакуль заўчасна рабіць занадта аптымістычныя прагнозы наконт урэгулявання канфлікту ва Украіне, але заявы Вашынгтона ў цэлым абнадзейваюць.
"Пакуль рана рабіць далёка ідучыя высновы, але тое, што мы да гэтага часу пачулі ад прадстаўнікоў адміністрацыі Дональда Трампа, у цэлым абнадзейвае", - заявіў кіраўнік МЗС РФ у інтэрв’ю часопісу "Новыя рэгіёны Расіі".
У сувязі з гэтым ён адзначыў, што прэзідэнт Трамп прызнае: адной з асноўных прычын украінскага канфлікту стала пашырэнне НАТА і ўцягванне ў гэты блок Кіева.
Лаўроў нагадаў аб выказваннях дзяржсакратара ЗША Марка Рубіа аб шматпалярнасці свету, павазе інтарэсаў усіх дзяржаў, а таксама тое, што амерыканскія дыпламаты першы раз за тры гады галасавалі ў ААН разам з Расіяй і дружалюбнымі ёй краінамі супраць адыёзнай рэзалюцыі, якую прасоўвае Кіеў.
Пры гэтым ён заявіў, што пакуль рана рабіць адназначныя высновы, а для Расіі, якая гатова да перагавораў па ўкраінскім пытанні, самае галоўнае – яе нацыянальныя інтарэсы.
"Не хацелася б забягаць занадта далёка наперад. Як неаднаразова гаварыў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, мы заўсёды гатовы да перагавораў. Але пры гэтым нашы нацыянальныя інтарэсы павінны быць гарантавана забяспечаны", - падкрэсліў міністр.

Ліквідаваць пагрозы

Адзначаючы правільнасць, на думку Масквы, крокаў Белага дома, Лаўроў разам з тым падкрэсліў, што па вялікім рахунку работа па ўрэгуляванні рознагалосся паміж Масквой і Вашынгтонам яшчэ не пачыналася.
"Мы іх цэнім, але, паўтаруся, нейкія глыбакадумныя заключэнні на гэтай аснове рабіць заўчасна", - сказаў Лараў.
У сувязі з гэтым ён адзначыў выключную важнасць устаранення пагроз расійскай бяспекі з боку як украінскага, так і заходняга напрамку ў цэлым.
Пры гэтым кіраўнік МЗС РФ падкрэсліў, што для РФ важна, каб спынілася знішчэнне кіеўскім рэжымам усяго, што звязана з Расіяй і рускім светам – мовы, культуры, кананічнага праваслаўя і рускамоўных сродкаў масавай інфармацыі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа - Sputnik Беларусь, 1920, 06.03.2025
Дзяржсакратар ЗША прызнаў: канфлікт ва Украіне – гэта проксі-вайна паміж ЗША і РФ
Стужка навiн
0