https://bel.sputnik.by/20250310/lukashenka-novae-pakalenne-snnya-krue-kranay-1094322678.html
Лукашэнка: новае пакаленне сёння кіруе краінай
Лукашэнка: новае пакаленне сёння кіруе краінай
Sputnik Беларусь
Беларускі прэзідэнт завяршыў фарміраванне новага складу ўрада рэспублікі, змяніўшы прэм’ер-міністра, віцэ-прэм’ера і шэраг міністраў. 10.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-10T14:25+0300
2025-03-10T14:25+0300
2025-03-10T14:37+0300
аляксандр лукашэнка
навіны
палітыка
у беларусі
беларусь
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104302/18/1043021814_0:28:3000:1716_1920x0_80_0_0_aa5f6bdf0a07b130bd8e2208f4b58140.jpg
МІНСК, 10 сак – Sputnik. Сёння дзяржавай кіруе новае пакаленне кіраўнікоў, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці.Паводле яго слоў, калі зірнуць на новы склад савета міністраў, то, пачынаючы з кіраўніка ўрада і заканчваючы міністрамі, можна ўбачыць, што прыйшлі новыя людзі."Не адразу, паступова. Некаторых мы ўводзілі ў склад урада да выбараў. Для таго, каб паказаць людзям, з кім будзем працаваць", - адзначыў беларускі лідар.Пасля чаго дадаў, што новым членам урада трэба было і самім паглядзець на гэту работу і ацаніць ці могуць яны "цягнуць гэты воз ці не".Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што некаторых членаў урада прыйшлося замяніць, але не таму, што яны не спраўляліся з працай. Проста не ўсім падыходзіць работа чыноўніка.Пры гэтым ён звярнуў увагу, што цяпер у кіраўніцтве дзяржавы знаходзяцца людзі, якім крыху больш за 40 і 50 гадоў.Новае пакаленне, набраўшыся вопыту ў старэйшых, павінна прасоўваць краіну наперад. У той жа час ва ўладзе застаецца і старэйшае пакаленне."Ну так і павінна быць. Паціху, паціху і мы адыдзем", - запэўніў беларускі лідар.Лукашэнка таксама адзначыў, што першага віцэ-прэм’ера Мікалая Снапкова і віцэ-прэм’ера Анатоля Сівака пакуль няма кім замяніць, таму ім давядзецца і далей працаваць з вялікай нагрузкай."Уся ваша бяда ў тым, што вы нядрэнна выконваеце свае функцыі і не падрыхтавалі сабе замену, каб вас рухаць далей. Вы не выпальвайце вакол сябе поле або рабіце так, каб яно не выпальвалася. Расціце дастойных, талковых эканамістаў, людзей", - заклікаў кіраўнік дзяржавы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250310/raman-galochanka-znachal-natsbank-belarus-1094318174.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104302/18/1043021814_206:0:2895:2017_1920x0_80_0_0_26e46a63cfc04b82c03af112c638b896.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, навіны , палітыка, у беларусі, беларусь, грамадства
аляксандр лукашэнка, навіны , палітыка, у беларусі, беларусь, грамадства
Лукашэнка: новае пакаленне сёння кіруе краінай
14:25 10.03.2025 (абноўлена: 14:37 10.03.2025) Беларускі прэзідэнт завяршыў фарміраванне новага складу ўрада рэспублікі, змяніўшы прэм’ер-міністра, віцэ-прэм’ера і шэраг міністраў.
МІНСК, 10 сак – Sputnik. Сёння дзяржавай кіруе новае пакаленне кіраўнікоў, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці.
Паводле яго слоў, калі зірнуць на новы склад савета міністраў, то, пачынаючы з кіраўніка ўрада і заканчваючы міністрамі, можна ўбачыць, што прыйшлі новыя людзі.
"Не адразу, паступова. Некаторых мы ўводзілі ў склад урада да выбараў. Для таго, каб паказаць людзям, з кім будзем працаваць", - адзначыў беларускі лідар.
Пасля чаго дадаў, што новым членам урада трэба было і самім паглядзець на гэту работу і ацаніць ці могуць яны "цягнуць гэты воз ці не".
Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што некаторых членаў урада прыйшлося замяніць, але не таму, што яны не спраўляліся з працай. Проста не ўсім падыходзіць работа чыноўніка.
"Новае пакаленне, як было абяцана, сёння кіруе краінай", - цытуе Лукашэнку БелТА.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што цяпер у кіраўніцтве дзяржавы знаходзяцца людзі, якім крыху больш за 40 і 50 гадоў.
Новае пакаленне, набраўшыся вопыту ў старэйшых, павінна прасоўваць краіну наперад. У той жа час ва ўладзе застаецца і старэйшае пакаленне.
"Ну так і павінна быць. Паціху, паціху і мы адыдзем", - запэўніў беларускі лідар.
Лукашэнка таксама адзначыў, што першага віцэ-прэм’ера Мікалая Снапкова і віцэ-прэм’ера Анатоля Сівака пакуль няма кім замяніць, таму ім давядзецца і далей працаваць з вялікай нагрузкай.
"Уся ваша бяда ў тым, што вы нядрэнна выконваеце свае функцыі і не падрыхтавалі сабе замену, каб вас рухаць далей. Вы не выпальвайце вакол сябе поле або рабіце так, каб яно не выпальвалася. Расціце дастойных, талковых эканамістаў, людзей", - заклікаў кіраўнік дзяржавы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"