https://bel.sputnik.by/20250311/laro-rasya-gatova-abmyarkovats-ukranu--kantaktakh-z-zsha--nshym-kranam-1094356869.html
Лаўроў: Расія гатова абмяркоўваць Украіну ў кантактах з ЗША і іншымі краінамі
Лаўроў: Расія гатова абмяркоўваць Украіну ў кантактах з ЗША і іншымі краінамі
Sputnik Беларусь
Расійскі дыпламат звярнуў увагу, што планаў на прыцягненне АБСЕ да працэсу ўрэгулявання ўкраінскага крызісу пакуль няма. 11.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-11T15:23+0300
2025-03-11T15:23+0300
2025-03-11T15:23+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
сяргей лаўроў
украіна
мзс рф
расія
у свеце
абсе
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/0a/1094318595_0:107:3072:1835_1920x0_80_0_0_5047a7f0550c5004f7c1f73b7fb5e1ae.jpg
МІНСК, 11 сак – Sputnik. Расія гатова і будзе працягваць абмяркоўваць Украіну як падчас кантактаў з ЗША, так і з усімі, хто гатоў дапамагаць урэгуляванню канфлікту, пра гэта заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.Пасля перагавораў з генеральным сакратаром АБСЕ Ферыдунам Сінірліаглу расійскі міністр адзначыў тэму ўкраінскага ўрэгулявання сярод пытанняў у парадку дня кантактаў прадстаўнікоў Масквы і Вашынгтона.Дыпламат таксама выказаў надзею, што вопыт генсакратара АБСЕ дапаможа дэпалітызаваць дзейнасць арганізацыі і вярнуцца да яе вытокаў. Ён звярнуў увагу, што планаў на прыцягненне АБСЕ да працэсу ўрэгулявання ўкраінскага крызісу пакуль няма, і сам працэс, па вялікім рахунку, яшчэ не пачынаўся."Не, пакуль такіх планаў няма, і трэба паглядзець. Наогул працэс урэгулявання яшчэ не пачынаўся", - сказаў кіраўнік расійскага МЗС.Лаўроў звярнуў увагу на тое, што за час працы назіральнай місіі АБСЕ падчас канфлікту да яе назапасіўся шэраг пытанняў, у ліку якіх – парушэнне нейтральнасці і перадача інфармацыі ўкраінскаму боку.Міністр падкрэсліў, што Захад робіць усё для спынення існавання АБСЕ, а расійскі бок па-ранейшаму верыць, што арганізацыю можа выратаваць кансэнсус."А Захад – не ведаю, у што ён верыць, напэўна, ужо ні ў каго, акрамя сатаны – ён робіць усё, каб кансэнсус разбураўся", - растлумачыў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250311/abkhodny-maner-praz-trubu-rasyskya-shturmavk-vayshl--pramzonu-sudzhy-1094355863.html
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/03/0a/1094318595_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_923c8080413e728668ddfebdeb4b9810.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , сяргей лаўроў, украіна, мзс рф, расія, у свеце, абсе, палітыка, бяспека
спецаперацыя, навіны , сяргей лаўроў, украіна, мзс рф, расія, у свеце, абсе, палітыка, бяспека
Лаўроў: Расія гатова абмяркоўваць Украіну ў кантактах з ЗША і іншымі краінамі
Расійскі дыпламат звярнуў увагу, што планаў на прыцягненне АБСЕ да працэсу ўрэгулявання ўкраінскага крызісу пакуль няма.
МІНСК, 11 сак – Sputnik. Расія гатова і будзе працягваць абмяркоўваць Украіну як падчас кантактаў з ЗША, так і з усімі, хто гатоў дапамагаць урэгуляванню канфлікту, пра гэта заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
Пасля перагавораў з генеральным сакратаром АБСЕ Ферыдунам Сінірліаглу расійскі міністр адзначыў тэму ўкраінскага ўрэгулявання сярод пытанняў у парадку дня кантактаў прадстаўнікоў Масквы і Вашынгтона.
"Вядома ж, мы будзем абмяркоўваць і гатовы абмяркоўваць украінскую тэматыку з усімі, хто шчыра зацікаўлены ў гэтым дапамагаць", - сказаў Лаўроў.
Дыпламат таксама выказаў надзею, што вопыт генсакратара АБСЕ дапаможа дэпалітызаваць дзейнасць арганізацыі і вярнуцца да яе вытокаў. Ён звярнуў увагу, што планаў на прыцягненне АБСЕ да працэсу ўрэгулявання ўкраінскага крызісу пакуль няма, і сам працэс, па вялікім рахунку, яшчэ не пачынаўся.
"Не, пакуль такіх планаў няма, і трэба паглядзець. Наогул працэс урэгулявання яшчэ не пачынаўся", - сказаў кіраўнік расійскага МЗС.
Лаўроў звярнуў увагу на тое, што за час працы назіральнай місіі АБСЕ падчас канфлікту да яе назапасіўся шэраг пытанняў, у ліку якіх – парушэнне нейтральнасці і перадача інфармацыі ўкраінскаму боку.
Міністр падкрэсліў, што Захад робіць усё для спынення існавання АБСЕ, а расійскі бок па-ранейшаму верыць, што арганізацыю можа выратаваць кансэнсус.
"А Захад – не ведаю, у што ён верыць, напэўна, ужо ні ў каго, акрамя сатаны – ён робіць усё, каб кансэнсус разбураўся", - растлумачыў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"