https://bel.sputnik.by/20250311/mnabarony-pravyadze-praverachny-zbor-u-adnym-z-rana-vtsebshchyny-1094338929.html
Мінабароны правядзе праверачны збор у адным з раёнаў Віцебшчыны
Мінабароны правядзе праверачны збор у адным з раёнаў Віцебшчыны
Sputnik Беларусь
Збор павінен будзе вызначыць ступень гатоўнасці райвыканкама і ваенкамата да фарміравання тэрытарыяльных войск. 11.03.2025, Sputnik Беларусь
2025-03-11T09:57+0300
2025-03-11T09:57+0300
2025-03-11T09:58+0300
ваенныя вучэнні
навіны
віцебская вобласць
грамадства
бяспека
міністэрства абароны рб
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102935/84/1029358467_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_a67a3cde4f84faca702a138cca4a978a.jpg
МІНСК, 11 сак – Sputnik. Праверачны збор з прызывам ваеннаабавязаных і пастаўкай транспартных сродкаў тэрытарыяльных войск Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці пройдзе з 11 сакавіка па 15 красавіка, паведамілі ў прэс-службе абароннага ведамства рэспублікі.Як адзначылі ў міністэрстве, гэтае планавае мерапрыемства. Яно будзе праведзена пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны – намесніка начальніка Генштаба УС.Мэта збораў – вызначыць ступень гатоўнасці райвыканкама і ваенкамата да фарміравання тэрытарыяльных войск, а таксама каб ацаніць стан спраў па пытаннях фарміравання і прымянення сіл тэраабароны.Заняткі з ваеннаабавязанымі пройдуць на палігонах Узброеных Сіл і ўчастках мясцовасці Пастаўскага раёна.Раней у Мінабароны паведамілі, што ў Беларусі праходзіць камандна-штабное вучэнне. Яно праводзіцца ў ходзе праверкі баявой гатоўнасці арміі з падраздзяленнямі, укамплектаванымі ваеннаабавязанымі, прызванымі з запасу.Спецыяльная ўвага надавалася маскіроўцы, інжынернаму абсталяванню і змене агнявых пазіцый. У рамках вучэнняў артылерыя вяла агонь і ажыццяўляла карэкціроўку з дапамогай беспілотнай авіяцыі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250305/sura-galonaya-zadacha-arm--gatonasts-da-abarony-dzyarzhavy-1094187677.html
віцебская вобласць
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102935/84/1029358467_133:0:1200:800_1920x0_80_0_0_6132c5296c8c43a938f82910b79e9b3c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ваенныя вучэнні, навіны , віцебская вобласць, грамадства, бяспека, міністэрства абароны рб, у беларусі, беларусь
ваенныя вучэнні, навіны , віцебская вобласць, грамадства, бяспека, міністэрства абароны рб, у беларусі, беларусь
Мінабароны правядзе праверачны збор у адным з раёнаў Віцебшчыны
09:57 11.03.2025 (абноўлена: 09:58 11.03.2025) Збор павінен будзе вызначыць ступень гатоўнасці райвыканкама і ваенкамата да фарміравання тэрытарыяльных войск.
МІНСК, 11 сак – Sputnik. Праверачны збор з прызывам ваеннаабавязаных і пастаўкай транспартных сродкаў тэрытарыяльных войск Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці пройдзе з 11 сакавіка па 15 красавіка, паведамілі ў прэс-службе абароннага ведамства рэспублікі.
Як адзначылі ў міністэрстве, гэтае планавае мерапрыемства. Яно будзе праведзена пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны – намесніка начальніка Генштаба УС.
Мэта збораў – вызначыць ступень гатоўнасці райвыканкама і ваенкамата да фарміравання тэрытарыяльных войск, а таксама каб ацаніць стан спраў па пытаннях фарміравання і прымянення сіл тэраабароны.
"Падчас збору правераць гатоўнасць да прымянення аднаго з падраздзяленняў тэрытарыяльных войск са сродкамі агнявой падтрымкі", - гаворыцца ў паведамленні.
Заняткі з ваеннаабавязанымі пройдуць на палігонах Узброеных Сіл і ўчастках мясцовасці Пастаўскага раёна.
Раней у Мінабароны паведамілі, што ў Беларусі праходзіць камандна-штабное вучэнне. Яно праводзіцца ў ходзе праверкі баявой гатоўнасці арміі з падраздзяленнямі, укамплектаванымі ваеннаабавязанымі, прызванымі з запасу.
Спецыяльная ўвага надавалася маскіроўцы, інжынернаму абсталяванню і змене агнявых пазіцый. У рамках вучэнняў артылерыя вяла агонь і ажыццяўляла карэкціроўку з дапамогай беспілотнай авіяцыі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"